Войцех Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, выява
→‎Галерэя: дапаўненьне
Радок 49: Радок 49:
</gallery></center>
</gallery></center>


У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт невядомага мастак XVIII ст. зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь [[Нясьвіская партрэтная галерэя|Нясьвіскай партрэтнай галерэі]], напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў [[СССР]] [[Русіфікацыя Беларусі|гэты партрэт перадалі]] Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 21:47, 24 сакавіка 2017

Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл
Войцех Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1476
Памёр 19 красавіка 1519
Род Радзівілы
Бацькі Мікалай Радзівіл «Стары»
Соф’я з Манівідаў
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Войцех Радзівіл (Альбрэхт Радзівіл; каля 1476 — 19 красавіка 1519, Веркі пад Вільняй) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1502—1507) і віленскі (з 1507).

Войцех Радзівіл — першы віленскі біскуп, што паходзіў зь літоўскіх магнатаў. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Летувы і Беларусі (Новы Двор, Ліпск)[1].

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Мікалая, князя Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзях і Мядзелах[2], ваяводу віленскага і канцлера вялікага літоўскага, Яна, кашталяна троцкага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[2].

У 1502 годзе стаў біскупам луцкім, у 1507 годзе — віленскім. Здабыў вядомасьць сваёй набожнасьцю й міласэрнасьцю. Намагаўся выкараніць у краіне апошнія сьляды паганства, выступаў за унію каталіцтва й праваслаўя. Апекваўся кананізацыяй Сьвятога Казімера[3].

Дамогся для сьвятарства новых прывілеяў, дбаў пра аздабленьне віленскае катэдры.

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны ў XVIII ст. невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.

Крыніцы

  1. ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 54.
  2. ^ а б Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
  3. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 488.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Войцех Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў