Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
афармленьне
д (мо тады прыбраць спасылку на Сыгізмунда, калі не ўдакладнена)
(афармленьне)
 
== Біяграфія ==
Алясьніцкі нарадзіўся ў сям’і [[кракаў]]скага судзьдзі. Навучаўся ў [[Сандомір]]ы, ва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]] і ў [[Ягелонскі ўнівэрсытэт|Ягелонскім унівэрсытэце]] ў Кракаве. ПачынаючыЗ з [[1410]] году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля [[Ягайла|Ўладзіслава II Ягайлы]], якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў [[Грунвальдзкая бітва|Грунвальдзкай бітве]]. З [[1423]] году і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з [[1411]] па [[1429]] год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасьці [[натарыюс]]а, [[протанатарыюс]]а і [[біскуп]]а, між іншым пры двары караля Сыгізмунда, на службе ў папы рымскага [[Ян XXIII|Яна XXIII]] і брандэнбурскага курфюрста [[Фрыдрых I|Фрыдрыха I]]. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай іерархіі і ў колах дробнай палітычнай [[алігархія|алігархіі]], а ў часы кіраваньня караля [[Уладыслаў III Варнэньчык|Ўладыслава III]] (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасці [[рэгент]]ам Польшчы. Незадоўга да гэтага, у 1430-14321430—1432 гг., удзельнічаў у палітычных справах іншых польска-літоўскай уніі. Так, пры вялікім удзеле Алясьніцкага быў распрацаваны плян скіданьня са стальцу вялікага князя літоўскага [[Сьвідрыгайла|Сьвідрыгайлы]], калі ў 1431 г.годзе выявілася яго нежаданьне прысягаць Ягайлу як каралю польскаму і перадаць Польшчы Валынь і Падольле.
 
У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне [[Сылезія|Сылезіі]] да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У [[1440]] годзе Уладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У [[1435]] годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы [[Берасьцейскі мір|Берасьцейскага міру]] ў [[Куявія|Куявіі]] з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]].
 
Ва ўнутранай палітыцы Алясьніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформрэформаў. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясьніцкі змагаўся зь любымі праявамі [[ерась|ерасі]], з асаблівай жорсткасьцю бароўся з [[гусізм]]ам і яго пашырэньнем у Польшчы. ПасляПасьля таго, як у [[1447]] годзе на трон узышоў кароль [[Казімер Ягелончык]], Алясьніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазыцыі, але неўзабаве новаабраны папа рымскі Мікалай у абмен за падтрымку Казімера дапамог апошняму у пазбаўленьні Алясьніцкага сану. У [[1444]] годзе Зьбігнеў Алясьніцкі быў абвешчаны кардыналам [[Базэльска-Фларэнтыйскім саборам|Базэльска-Фларэнтыйскім саборам]], а ў [[1449]] годзе зноў атрымаў [[кардынал]]ьскі тытул ад папы рымскага [[Мікалай V|Мікалая V]] за сваю адданасьць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, [[Ян Лянгінус]] і [[Енэа Сыльвіё Пікаляміні]], з апошнім Алясніцкі рэгулярна перапісваўся.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
[[Катэгорыя:Польскія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Польскія дыпляматы]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грунвальдзкай бітвы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 1 красавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1455 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Кракаве]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Грунвальдзкай бітвы]]
160 610

зьменаў

Навігацыйнае мэню