Воўчын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 41: Радок 41:
Упершыню Воўчын упамінаецца ў [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] як мястэчка [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]], уладаньне [[Солтаны|Солтанаў]]. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў [[Аляксандар Солтан]], па сьмерці якога ў [[1554]] мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына [[Іван Солтан|Івана]]. У [[1586]] Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.
Упершыню Воўчын упамінаецца ў [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] як мястэчка [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]], уладаньне [[Солтаны|Солтанаў]]. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў [[Аляксандар Солтан]], па сьмерці якога ў [[1554]] мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына [[Іван Солтан|Івана]]. У [[1586]] Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.


[[Файл:Voŭčyn. Воўчын (1761).jpg|міні|Фаервэрк у Воўчыне у гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, [[1761]]]]
[[Файл:Voŭčyn, Čartaryjski. Воўчын, Чартарыйскі (1761).jpg|міні|Фаервэрк у Воўчыне у гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, [[1761]]]]


У пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Воўчынскі ключ перайшоў да роду [[Гасеўскія|Гасеўскіх]]. Паводле фундацыі [[Аляксандар Гасеўскі|Аляксандра Гасеўскага]] ў мястэчку ў [[1639]] узьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з [[Пацы|Пацаў]] падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнт]] — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.
У пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Воўчынскі ключ перайшоў да роду [[Гасеўскія|Гасеўскіх]]. Паводле фундацыі [[Аляксандар Гасеўскі|Аляксандра Гасеўскага]] ў мястэчку ў [[1639]] узьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з [[Пацы|Пацаў]] падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, [[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі|Вінцэнт]] — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

Вэрсія ад 22:53, 12 сакавіка 2017

Воўчын
Вуліца да касьцёла
Вуліца да касьцёла
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 502 (1992)
Колькасьць двароў: 193
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028Каардынаты: 52°17′8″ пн. ш. 23°18′37″ у. д. / 52.28556° пн. ш. 23.31028° у. д. / 52.28556; 23.31028
Воўчын на мапе Беларусі
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Во́ўчынвёска ў Беларусі, на рацэ Пульве. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 502 чал. (1992). Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянца, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся барокавы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама царква Сьвятога Мікалая. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чартарыйскіх, зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Воўчын упамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.

Фаервэрк у Воўчыне у гонар зашлюбін Адама Чартарыйскага і Ізабэлы з Флемінгаў, 1761

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 узьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

Элеанора Чартарыйская на фоне палаца, XVIII ст.

У 1708 Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікі, Грымяча, Люта і інш. на мужа. У 1710 К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1733). Каля 1738 ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх.

У 1880-я ў Воўчыне было 102 двары, касьцёл, царква, юдэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, штогод праводзіліся 3 кірмашы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 у касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу1995 перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[3].

У 1939 Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 тут было 162 двары, на 1992 — 193.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

Страчаная спадчына

  • Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)

Галерэя

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ Szpilewski G. Wołczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 867.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Wołczyn (w:) Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  5. ^ Міронаў В., Шаблюк В. Воўчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Воўчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў