Флёт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Флот
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:48, 11 сакавіка 2017

Флёт (па-француску: flotte, па-нідэрляндзку: vloot) у найбольш шырокім значэньні — буйное аб'яднаньне аб'ектаў (караблёў, суднаў, самалётаў) для выкарыстаньня ў нейкім асяродзьдзі (напрыклад, марскі флёт, добраахвотны флёт, паветраны флёт, Імпэратарскі вайскова-паветраны флёт). Падзяляюць на ваенны, грамадзянскі, марскі, паветраны і інш.

Вайсковы флёт дзяржавы прынята называць вайскова-марскімі сіламі (ВМС). Гэта від узброеных сіл дзеючы на марах і ў іншых вадаёмах.

З разьвіцьцём ВМС і павелічэньнем іх колькасьці слова флёт стала таксама скарыстоўвацца для абазначэньня той ці іншай часткі вайскова-марскіх сіл дзяржавы (напрыклад, Флёт адкрытага мора), у прыватнасьці апэратыўна-стратэгічнага аб'яднаньня вайскова-марскіх сіл (напрыклад, Балтыйскі флёт, 6-ы флёт ЗША).