Кіраваградзкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д выпраўленьне парамэтру {{Commons}} |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
| Уваходзіць у = |
| Уваходзіць у = |
||
| Улучае = 21 раён |
| Улучае = 21 раён |
||
| Цэнтар = [[ |
| Цэнтар = [[Крапіўніцкі]] |
||
| БуйныГорад = [[ |
| БуйныГорад = [[Крапіўніцкі]] |
||
| БуйныяГарады = [[Александрыя (Кіраваградзкая вобласьць)|Александрыя]]<br />[[Сьветлаводзк]] |
| БуйныяГарады = [[Александрыя (Кіраваградзкая вобласьць)|Александрыя]]<br />[[Сьветлаводзк]] |
||
| ДатаЎтварэньня = [[10 студзеня]] [[1939]] року |
| ДатаЎтварэньня = [[10 студзеня]] [[1939]] року |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
| Колер фону герб-сьцяг = {{Колер|Украіна}} |
| Колер фону герб-сьцяг = {{Колер|Украіна}} |
||
}} |
}} |
||
'''Кіравагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-uk |Кіровогра́дська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва [[Украіна|Ўкраіне]]. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[ |
'''Кіравагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-uk |Кіровогра́дська о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва [[Украіна|Ўкраіне]]. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек ([[2006]]). Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Крапіўніцкі]] |
||
== Геаграфічныя зьвесткі == |
== Геаграфічныя зьвесткі == |
||
Радок 86: | Радок 86: | ||
* [[Александрыя (Кіраваградзкая вобласьць)|Александрыя]] |
* [[Александрыя (Кіраваградзкая вобласьць)|Александрыя]] |
||
* [[Знаменка (горад)|Знаменка]] |
* [[Знаменка (горад)|Знаменка]] |
||
* [[ |
* [[Крапіўніцкі]] |
||
* [[Сьветлаводзк]] |
* [[Сьветлаводзк]] |
||
Радок 97: | Радок 97: | ||
* [[Новаўкраінка]] |
* [[Новаўкраінка]] |
||
* [[Памошная]] |
* [[Памошная]] |
||
* [[Благавешчанскае]] |
|||
* [[Ульянаўка (горад)|Ульянаўка]] |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 20:24, 7 сакавіка 2017
Кіраваградзкая вобласьць | |
Кіровоградська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Крапіўніцкі |
Улучае | 21 раён |
Найбольшы горад | Крапіўніцкі |
Іншыя буйныя гарады | Александрыя Сьветлаводзк |
Дата ўтварэньня | 10 студзеня 1939 року |
Губэрнатар | Аляксандар Пецік |
Насельніцтва (2006) | 1,067 млн. (2,27%, 23-е месца) |
Шчыльнасьць | 43,4 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы (90,1%), расейцы (7,5%), іншыя (2,4%) |
Плошча | 24588 км² (4,07%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-35 |
Тэлефонны код | +38 052 |
Паштовыя індэксы | 25xxx, 26xxx, 27xxx, 28xxx |
Інтэрнэт-дамэн | kirovograd.ua; kr.ua |
Код аўтам. нумароў | BA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кіравагра́дзкая во́бласьць (па-ўкраінску: Кіровогра́дська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 24,588 тыс. км². Насельніцтва — 1,067 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Крапіўніцкі
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмешчаная ў цэнтры Ўкраіны, у міжрэччы Дняпра й Паўднёвага Буга. Практычна ўся тэрыторыя вобласьці разьмешчана на правым беразе Дняпра. На поўначы мяжуе з Чаркаскай, на паўночным усходзе з Палтаўскай, на ўсходзе ды паўднёвым усходзе з Днепрапятроўскай, на поўдні зь Мікалаеўскай ды Адэскай, на захадзе зь Віньніцкай абласьцямі Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, у вёсцы Добравялічкаўка разьмешчаны геаграфічны цэнтар Украіны.
Клімат
Клімат умерана-кантынэнтальны. Зіма мяккая, з частымі адлігамі. Сьнегавы покрыў умацоўваецца позна — у пачатку сьнежня, ён неглыбокі й нясталы. Вясна адносна раньняя. Лета сухое, даволі сьпякотнае й часьцяком засушлівае. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 21 °C, студзеня −5,5 °C. Больш за ўсё ападкаў выпадае ўвосень у выглядзе дажджоў.
Рэльеф
Вобласьць разьмешчаная на паўднёвых схілах Прыдняпроўскага ўзвышша. Такое становішча абумоўлівае вельмі няроўны пагорысты рэльеф, на тэрыторыі вобласьці знаходзіцца вялікая колькасьць балак і яраў. Вельмі актуальнай праблемай зьяўляецца водная эрозія глебы.
Водныя аб’екты
У вобласьці налічваецца 438 вялікіх і малых рэчак даўжынёй 5,6 тыс. км, сярод якіх няйвялікшыя — Інгулец, Сінюха, Вялікая Высь, Інгул, Ятрань. Рэкі вобласьці належаць да водных сыстэмаў Дняпра й Паўднёвага Буга.
Паводле колькасьці вадасховішчаў і сажалак вобласьць займае трэцяе месца ўва Ўкраіне. Але яна мае найменшыя запасы прыродных падземных водаў.
Гісторыя
У антычныя часы па тэрыторыі вобласьці качавалі старадаўнія жыхары рэгіёну скіфы. У сярэднявечча тэрыторыя сучаснай Кіраваградчыны стала часткай Дзікага поля, па якому качавалі гуны, пэчанэгі, хазары, цюркі, манголы і іншыя.
У XIV ст. тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага
У XVI—XVII стагодзьдзях Кіраваградчына (амаль бязьлюдная) робіцца буфэрам паміж Рэччу Паспалітай з аднаго боку, Масковіяй — з другога, і Турэччынай — з трэцяга.
У XVIII ст. пачалася новая расейская калянізацыя тэрыторыі вобласьці (у 1754 року — заснаванае места Елізавэтград).
Кіраваградзкая вобласьць УССР утвораная 10 лютага 1939 року, пераважна з паўночнай часткі Мікалаеўскай вобласьці, улучала паўднёвыя райны сучаснай Чаркаскай вобласьці, але без сваіх сучасных заходніх раёнаў, якія тады былі ў Адэскай вобласьці. Вобласьці былі перададзеныя 30 раёнаў: Аджамскі, Аляксандраўскі, Александрыйскі, Ануфрыеўскі, Бабрынецкі, Вялікавыскаўскі, Выцязеўскі, Дабравялічкаўскі, Далінскі, Елізавэтградкаўскі, Златапольські, Знамянскі, Камянский, Кіраваградзкі, Кампаніеўскі, Малавыскаўскі, Наўгародкаўскі, Наваархангельскі, Навагеоргіеўскі, Наваміргарадзкі, Навапразкі, Новаўкраінскі, Падвысоцкі, Пятроўскі, Пяшчанабродзкі, Раўнянскі, Тышкоўскі, Устынаўскі, Хмэлеўскі, Чыгірынскі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 21 адміністрацыйны раён, 12 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 26 мястэчак, 1024 вёскі.
Месты
Абласнога значэньня
Раённага значэньня
Вонкавыя спасылкі
Кіраваградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў