Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Творы: Дададзеная спасылка для скапіёўкі файла зь кнігаю
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 27: Радок 27:
З [[1944]] у эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць [[Крывіцкае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]. З [[1949]] Ян Станкевіч жыў у [[ЗША]], удзельнічаў у працы [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня]], Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва]] і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «[[Бацькаўшчына (газэта)|Бацькаўшчына]]» (Мюнхэн), [[Беларус (1950)|«Беларус»]] (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіславам Станкевічам]]) [[Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі|Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі]].
З [[1944]] у эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць [[Крывіцкае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]. З [[1949]] Ян Станкевіч жыў у [[ЗША]], удзельнічаў у працы [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня]], Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва]] і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «[[Бацькаўшчына (газэта)|Бацькаўшчына]]» (Мюнхэн), [[Беларус (1950)|«Беларус»]] (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіславам Станкевічам]]) [[Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі|Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі]].


Пахаваны на беларускіх могілках у [[Саўт-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрзі]], [[ЗША]].
Пахаваны на [[Беларускія могілкі ў Саўт-Рывэры|беларускіх могілках]] у [[Саўт-Рывэр]]ы, штат [[Нью-Джэрзі]], [[ЗША]].


== Навуковая дзейнасьць ==
== Навуковая дзейнасьць ==

Вэрсія ад 16:35, 12 лютага 2017

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.
Ян Станкевіч
Файл:Jan Stankievič.jpg
Род дзейнасьці мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 26 лістапада 1891
Месца нараджэньня в. Арляняты, Ашмянскі павет
Дата сьмерці 16 жніўня 1976
Месца сьмерці Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, гісторык, палітык
Навуковая сфэра гісторыя і мовазнаўства
Месца працы
Псэўданімы Янучонак Я., Янучонак І., Янучонак, Вайцюлевіч П., Скарыніч Б., Скарыніч Бр. і Скарыніч Брачыслаў
Дзеці Вячка Станкевіч

Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926).

Біяграфічны нарыс

У Першую сусьветную вайну ў дзеючай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскай губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскай Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (19281932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (19271940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях.

Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся і ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзелу Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.

З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.

Навуковая дзейнасьць

Я. Станкевіч аўтар працаў па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).

Бібліяграфія

Творы

Др. Я. Станкевіч. Беларуска‑расійскі (Вялікалітоўска‑расійскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў (Скапіяваць кнігу у фармату pdf)

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Studenti pražských univerzit 1882–1945