Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
38 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
д
выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
д (артаграфія, вікіфікацыя using AWB)
д (выпраўленьне парамэтру {{Commons}})
'''Францішкане''' — манахі [[каталіцтва|каталіцкага]] жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў [[Італія|Італіі]] ў [[1209]] і названага імем заснавальніка [[Францішак з Асізі|Францішка Азіскага]] (1182—1226). Францішкане былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі [[аскетызм]]. Актыўна процістаялі [[Рэфармацыя|рэфармацыйнаму руху]], удзельнічалі ў [[інквізыцыя|інквізыцыі]], вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.
 
Каля [[1237]] зьявіліся ў [[Польшча|Польшчы]], адкуль пазьней як місіянэры праніклі на [[Беларусь]]. У час княжаньня [[Гедымін]]а ([[1316]]—[[1341]]1316—1341) францішкане пабудавалі свае касьцёлы ў [[Наваградак|Наваградку]] і [[Вільня|Вільні]]. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканаў існавалі ў Вільні, [[Гальшаны|Гальшанах]], [[Горадня|Горадні]], [[Дзісна|Дзісьне]], [[Драгічын]]е, [[Ашмяны|Ашмянах]], [[Івянец|Івянцы]], [[Лукомаль|Лукомлі]], [[Менск]]у, [[Наваградак|Наваградку]], [[Паставы|Паставах]], [[Пінск]]у, [[Полацак|Полацку]], [[Празарокі|Празароках]], [[Ворша|Воршы]], [[Сянно|Сяньне]] і інш. Касьцёлы і кляштары францішканаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{commons|Category:Franciscans|выгляд=міні}}
* [http://www.tau.by Францішканская старонка на Беларусі]
 
30 438

зьменаў

Навігацыйнае мэню