Кастусь Харашэвіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 112: Радок 112:
[[Катэгорыя:Мастакі 21 стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Мастакі 21 стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Кастусь Харашэвіч|*]]
[[Катэгорыя:Кастусь Харашэвіч|*]]
[[Катэгорыя:Сябры Саюзу беларускай моладзі]]

Вэрсія ад 01:55, 26 сьнежня 2016

Кастусь Харашэвіч
Імя пры нараджэньні Кастусь Іванавіч Харашэвіч
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1927
Месца нараджэньня
в. Літва, Віленскае ваяводзтва, Польшча, цяпер Маладэчанскі раён, Беларусь
Дата сьмерці 12 ліпеня 2013
Месца сьмерці Маладэчна
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак пэйзаж,
партрэт,
нацюрморт
Навуковая сфэра малярства[1]
Жанры пэйзаж
Узнагароды

Кастусь Харашэвіч, сапр. Канстанцін Іванавіч Харашэвіч (6 ліпеня 1927, в. Літва, цяпер Маладэчанскі раён, Беларусь — 12 ліпеня 2013, Маладэчна ) — беларускі мастак-жывапісец.[2].

Біяграфія

Вучыўся ў Барыса Кіта ў Маладэчанскай гандлёвай школе падчас 2-й сусьветнай вайны[3]. Прымаў удзел у дзейнасьці СБМ[4].

Скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1958). Дыплёмная работа — «Сялянскі бунт у дарэвалюцыйнай вёсцы».[2]. Сябра Беларускага саюза мастакоў (з 1969). Сябра мастацкай суполкі «Пагоня».[5].

Сузаснавальнік разам з Ядвігай Разьдзялоўскай[6] студыі выяўленчага й дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладэчне.

Творчасьць мастака-пэйзажыста Кастуся Харашэвіча прадстаўлена больш чым 500 карцінамі, якія адлюстроўваюць знакавыя падзеі ў гісторыі Павільля і ўсёй Беларусі[2].

Ад пачатку 2000-х гадоў мастак працуе над стварэньнем галерэі партрэтаў дзяячоў культуры і гісторыі, сваіх знакамітых землякоў[2]. Сярод іх Янка Купала, Францішак Багушэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Барыс Кіт, Павал Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, Пятро Мятла.

Яго творы захоўваюцца ў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лёндане, Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, Менскім абласным краязнаўчым музэі ў Маладэчне, Скандынаўскім цэнтры ў Менску, а таксама ў прыватных зборах у Польшчы, Нямеччыне, ЗША, Канадзе й Ізраілю[2].

У 2011 годзе ў філіяле дзяржаўнага літаратурнага музэя імя Янкі Купалы ў Яхімоўшчыне адкрылася пэрсанальная галерэя твораў Кастуся Харашэвіча.[7]

Аўтар кнігі ўспамінаў «Зьведанае й перажытае», 2004 год.

Памёр 12 ліпеня 2013 году ў Маладэчне.[8]

Пэрсанальныя выставы

Адзнакі

  • Мэдаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999 г.)
  • Спэцыяльная прэмія Маладэчанскага гарадзкога выканаўчага камітэта «Талент» у намінацыі «Мастак Года» (1999, 2003 гг.)

Асноўныя творы

  • 1956 — «Старое Заслаўе»
  • 1958 — «Сьцяжынка майго дзяцінства»
  • 1960 — «Від на Мядзел»
  • 1961 — «Мой родны кут»
  • 1962 — «Мястэчка»
  • 1963 — «Паўстаньне нарачанскіх рыбакоў»
  • 1963 — «Інтэр'ер з калаўротам»
  • 1966 — «Вялікдзень»
  • 1967 — «Выступленьне Браніслава Тарашкевіча перад сялянамі Заходняй Беларусі»
  • 1971 — «Прадвесьне»
  • 1973 — «Нацюрморт. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»
  • 1976 — «Стары двор. Магіла Цёткі»
  • 1977 — «Вільня. Зарэчча»
  • 1978 — «Раскіданае гняздо»
  • 1979 — «Зіма ў Маладэчне»
  • 1980 — «Браслаўскія азёры»
  • 1982 — «Дарога ў Гальшаны»
  • 1984 — «Пасьля навальніцы»
  • 1987 — «Маладзечна. Плошча Свабоды»
  • 1990 — «Далягляды маёй Бацькаўшчыны»
  • 1995 — «Нацюрморт»
  • 1997 — «Руіны Наваградка»
  • 1999 — «Барыс Кіт. Акадэмік астранаўтыкі»
  • 2002 — «Янка Купала ў Яхімоўшчыне»
  • 2003 — «Кастусь Каліноўскі. За нашу і вашу свабоду. Памяці паўстаньня на Беларусі 1863 г.»

Узнагароды

Мэдаль Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (1999 г.)

Літаратура

  • Беларуская энцыкляпэдыя — Мн. 2003 г. — т.16
  • Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі — Мн. 1994 г. — т.6
  • Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн. 1994 г. — т.6
  • Мастакі савецкай Беларусі. — Мн. 1976 г.
  • Беларускі саюз мастакоў: энцыкляпэдычны даведнік. — Мн. 1998 г.
  • Кастусь Харашэвіч. Старонкі жыцьця і творчасьці. — 2006 г.
  • Грамыка М. «У кожнага свой Рушчыц» // Мастацтва. — 2001 г. — № 4. — С. 26-29
  • Яніцкая М. «Мастак-жывапісец» // Культура. № 6 — люты 1992 г.
  • Пыцько А. «Ці цяжка быць незалежным» // Наш дзень. — 7 жніўня 1992 г.
  • Зубрыцкая І. «Крылы млына, як сімвалы надзеі» // Менская праўда — 9 чэрвеня 1998 г.
  • Харэўскі С. Кастусь Харашэвіч. Пасьля навальніцы // Наша Ніва, № 17 — 1997 г.
  • Зубрыцкая І. «Мой родны кут, як ты мне мілы». // Рэгіянальная газета — 3 снежня 1999 г.
  • Сысун Л. «Навек с мастацтвам зьвязаны». // Маладэчанская газэта, 6 ліпеня 2000 г.
  • Кастусь Харашэвіч. «Зьведанае й перажытае». // 2004 год.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы і заўвагі