Сяргей Кізіма: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 17:51, 9 лістапада 2016

Сяргей Кізіма
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1973 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Прыазёрск, Актагайскі раён, Джэзкаганская вобласьць, Казаская ССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996)
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Паліталёгія
Месца працы Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар палітычных навук[d]
Сайт serkiz.livejournal.com

Сяргей Анатольевіч Кізіма (нар. 1973 г.; Прыазёрск, цяпер Карагандзінская вобласьць, Казахстан) — палітоляг. Кандыдат гістарычных навук (2000), доктар палітычных навук (2010).

У 1996 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1998 г. — магістратуру ў паліталёгіі. У 2000 г. атрымаў навуковую ступень кандыдата гістарычных навук за абарону ў Беларускім навукова-дасьледчым інстытуце дакумэнтазнаўства і архіўнай справы дысэртацыі «Сыстэмны падыход у гістарычным дасьледаваньні: сутнасьць, мэтодыка, рэалізацыя: На прыкладзе вывучэньня рэформаў і этнічных працэсаў». У 2001 г. скончыў юрыдычны факультэт БДУ. У 2000—2006 гг. — старшы выкладнік, дацэнт Менскага інстутуту кіраваньня (МІК; да 2001 г. — Недзяржаўны інстытут кіраваньня). У 2006 г. у МІКу выдаў у суаўтарстве беларускамоўны падручнік «Гісторыя Беларусі». Зь верасьня 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік, зь лютага 2007 г. — прафэсар, з красавіка 2009 г. — загаднік катэдры міжнародных адносінаў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 31 сакавіка 2010 г. атрымаў навуковую ступеню доктара палітычных навук за абарону ў БДУ 16 сьнежня 2009 г. дысэртацыі «Разьвіцьцё нацыянальнай дзяржавы ва ўмовах глябалізацыі: геапалітычны аспэкт»[1]. На люты 2010 г. прайшоў павышэньне кваліфікацыі ў 7 краінах: Расеі, Нямеччыне, ЗША, Італіі, Македоніі, Эстоніі і Нарвэгіі. З пачатку 2012 г. вядзе таксама аўтарскую калёнку ў дзяржаўнай беларускамоўнай газэце «Зьвязда»[2]. На люты 2013 г. быў аўтарам звыш 100 навуковых і навучальна-мэтадычных працаў, выдадзеных у 11 краінах. Адначасна прынамсі з 2010 г. працуе экспэртам Кансультацыйнай рады Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[3] і намесьнікам кіраўніка сэкцыі зьнешняй палітыкі Навукова-кансультацыйнай рады Парлямэнта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сяргей Кізіма
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1973(1973-06-01) (50 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторык[d]
Месца працы