Сьпеў: розьніца паміж вэрсіямі
д аб'яднаньне з артыкулам "[[Вакал" |
д аб'яднаньне з артыкулам "Вакал" |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Сьпеў'''( |
'''Сьпеў''' (Вака́л) — вакальнае [[мастацтва]]. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасьці асобнай навучальнай дысцыпіны. |
||
Паходжаньне сьпеву зьвязана з імкненьнем чалавека выказаць свой настрой у [[гук]]ах [[голас]]у. Паступова разьвіваючыся, сьпеў становіцца прадметам адмысловага [[мастацтва]]. Словы, дзякуючы сьпеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст, у злучэньні са сьпевам, аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўзьдзеяньне. Для сьпеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае разьвіцьцё. |

Вэрсія ад 18:07, 25 сакавіка 2008
Сьпеў (Вака́л) — вакальнае мастацтва. Выкладаецца ў музычных навучальных установах у якасьці асобнай навучальнай дысцыпіны.
Паходжаньне сьпеву зьвязана з імкненьнем чалавека выказаць свой настрой у гуках голасу. Паступова разьвіваючыся, сьпеў становіцца прадметам адмысловага мастацтва. Словы, дзякуючы сьпеву, набываюць большы рэльеф. Тэкст, у злучэньні са сьпевам, аказвае асабліва моцнае, захапляльнае ўзьдзеяньне. Для сьпеву як мастацтва, неабходныя правільная, натуральная пастаноўка голасу і тэхнічнае вакальнае разьвіцьцё.
Сьпеў ужываецца ня толькі ў солавым, але і ў сумесным выкананьні (дуэт, трыё, квартэт, квінтэт, хор, ансамбаль). Сьпеў выйграе ў музыцы мэлядычнай, якая дае магчымасьць сьпеваку перадаваць музычны матэрыял вольна, ня робячы над голасам занадта вялікіх высілкаў, не стамляючы яго прыёмамі, неўласьцівымі яго натуры. Музыка для сьпеву не павінна насіць у сабе характару інструмэнтальнага, гэта значыць не павінна заключаць у сабе прыёмаў, больш прыдатных да інструмэнту, чым да голасу.
У варунках сучаснай музычнай індустрыі пад вакалам таксама разумеецца любое голаснае выкананьне музычнага твору: ад мэлёдычнага рамансу да сцэнічных енкаў і крыкаў. У ангельскай навуковай тэрміналёгіі ўжываньне панятку больш шырокае: тут «вакалам» можа звацца любое чалавечае маўленьне голасам.
Жанры сьпеву:
Стылі сьпеву:
Сьпеў бяз слоў — вакаліз.
Глядзі таксама Рэп, Скрым, Опэра
Вонкавыя спасылкі
Сьпеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра музыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |