Нігматыла Юлдашаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Створана старонка са зьместам ''''Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў''' ({{мова-uz|Нигматилла Тўлкинович Йўлдашев}};...'
 
д Red Winged Duck перанёс старонку Нігмаціла Юлдашаў у Нігматыла Юлдашаў: артаграфія
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 11:50, 20 верасьня 2016

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў (па-ўзбэцку: Нигматилла Тўлкинович Йўлдашев; нар. 5 лістапада 1962, Ташкент, СССР) — узбэкскі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Сената Вярхоўнага Малчіса Рэспублікі Ўзбэкістан з 22 студзеня 2015 году.

Выканаўца абавязкаў Прэзыдэнта Ўзбэкістану (з 2[1] па 8 верасьня 2016 года[2][3][4][5][6]).

Вучоба. Праца

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 году ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. У розны час працаваў старэйшым сьледчым пракуратуры Алмалыка (19871991); сьледчым пракуратуры Юнусабадзкага раёна Ташкента (1991 — 1993); старэйшым сьледчым пракуратуры Ташкента (1993 — 1994); пракурорам Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану (1994 — 1999); начальнікам адзьдзела Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры (1999 — 2000); начальнікам Інспэкцыі забесьпячэньня ўнутранай бясьпекі Генэральнай пракуратуры (2000 — 2003); вядучым інспэктарам службы Дзяржаўнага дарадцы Прэзыдэнта па каардынацыі дзейнасьці праваахоўных і кантралявальных органаў (2003 — 2006); начальнікам Дэпартамэнта па змаганьні з падатковымі, валютнымі злачынствамі й легалізаваньнем злачынных прыбыткаў пры Генэральнай пракуратуры (2006 — 2008); намесьнікам Генэральнага пракурора (2008 — 2011[7]).

Дзяржаўная дзейнасьць

21 чэрвеня 2011 году Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў заступіў на пасаду Міністра юстыцыі Ўзбэкістана[8], якую займаў да 26 студзеня 2015 года[9].

20 студзеня 2015 году ўказам Прэзыдэнта Ўзбэкістану Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў быў прызначаны сенатарам[10], 22 студзеня 2015 году таемным галасаваньнем абраны на пасаду старшыні Сэната[11].

Пасьля сьмерці Іслама Карымава 2 верасьня 2016 году ў адпаведнасьці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістана, аднак 8 верасьня[12][13][14][15][16][17] на супольным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнта Ўзбэкістану заявіў пра самаадвод у карысьць Шаўката Мірзіяева. Юлдашаў вытлумачыў гэты самаадвод в.а. прэзыдэнта, бо ня мае дастатковага досьведу ў кіраваньні дзяржавай.

Крыніцы

  1. ^ В.а. прэзідэнта Узбекістана стане кіраўнік Сената
  2. ^ Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
  3. ^ Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
  4. ^ Прызначаны пераемнік Карымава
  5. ^ Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў упершыню замяніў прэзідэнта Іслама Карымава на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню незалежнасці краіны
  6. ^ Пераемнікам Карымава стаў прэм'ер-міністр Узбекістана
  7. ^ Юлдашев Нигматилла Тулкинович
  8. ^ Председателем Сената Олий Мажлиса избран Нигматилла Юлдашев
  9. ^ Указ об освобождении от должности
  10. ^ Senat a‘zolari (узб.)
  11. ^ Состоялось первое заседание Сената Олий Мажлиса
  12. ^ Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
  13. ^ Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
  14. ^ Прызначаны пераемнік Карымава
  15. ^ Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў упершыню замяніў прэзідэнта Іслама Карымава на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню незалежнасці краіны
  16. ^ Пераемнікам Карымава стаў прэм'ер-міністр Узбекістана
  17. ^ Пуцін прыбыў у Самарканд, каб ушанаваць памяць Карымава