Gazeta Polska Codziennie: розьніца паміж вэрсіямі
Створана старонка са зьместам '{{Газэта |назва = Gazeta Polska Codziennie |выява = |памер = |тып = Грамад...' |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 16:18, 14 жніўня 2016
Gazeta Polska Codziennie | |
Тып | Грамадска-палітычная |
---|---|
Фармат | Таблоід |
Уладальнік | Гжегож Тамашэўскі |
Выдавец | Forum S.A. |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Томаш Сакевіч |
Заснаваная | 9 верасьня 2011 |
Палітыка | Права-кансэрватыўная |
Мова | польская |
Штаб-кватэра | ul. Filtrowa 63/43, 02-056 Warszawa |
Наклад | 100 тыс. экз.[2] |
ISSN | 2083-7119 |
Афіцыйны сайт | gpcodziennie.pl |
Gazeta Polska Codziennie у Вікісховішчы |
«Gazeta Polska Codziennie» (скарочана — GPC; па-беларуску: «Польская Газэта Штодзённа») — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзёньнік, выдаецца ў Варшаве з 9 верасьня 2011 года. Выдавец медыя-канцэрн «Forum S.A.», галоўны рэдактар Томаш Сакевіч(pl).
Афіцыйны дэвіз газэты — «Хочаце дэмакратыі, глядзіце на рукі ўлады», а пароль на афіцыйным сайце абвяшчае «Часопіс, які не баіцца ўлады»[3]. Даступныя падпіскі як штомесячная, так і квартальныя — абедзьве ўключаюць у сябе бясплатны доступ да архіўных выдыньняў[4].
Гісторыя
У 2011 годзе Томаш Сакевіч абвесьціў аб сваіх плянах выпусьціць штодзёньнік пад назвай «Gazeta Polska Codziennie», для якога будзе працаваць палова рэдакцыі штотыднёвіка «Gazeta Polska» і які таксама будзе па профілю права-кансэрватыўным. Кошт першага года дзейнасьці выданьня быў ацэнены ў 10—20 мільёнаў злотых[5]. Згодна з плянам, газэта павінна была быць адрасаваная да 40 % палякаў, якія не ідэнтыфікуюць сябе зь якой-небудзь газэтай. Першы выпуск быў выпушчаны 9 верасьня таго ж году.
Першапачаткова газэта не мела свайго сайта і засноўвалася на супрацоўніцтве з парталам Niezalezna.pl. У цяперашні час ужо працуе афіцыйны сайт, на якім можна знайсьці архіўныя матэрыялы.
Згодна з аналізам Інстытута маніторынгу СМІ(pl) за 2012 год у катэгорыі «Найбольш цытаваныя інтэрнэт-парталы» выданьне заняла 15-е месца ў катэгорыі «Найбольш цытаваныя медыя» і 10-е месца ў намінацыі «Найбольш цытаваныя загалоўкі ў прэсе»[6].
6 лютага 2014 пачаў сваю працу афіцыйны сайт выданьня.
Наклад і продаж
Сярэдні наклад газэты ў кастрычніку 2011 года склаў каля 149 тыс. экз., з аб'ёмам продажаў каля 34 тыс. экз.. Сярэдні продаж ў першым паўгоддзі 2012 года склаў каля 27 тыс. з накладам тыражу ў 100 тысяч. экз..
У канцы 2012 года GPC, як адзіны нацыянальны штодзённік, паведамілі пра павелічэньне ў параўнанні з канцом папярэдняга года, што яго сярэдняя агульны аб'ём продажаў у сьнежні 2012 года павялічыўся ў параўнаньні са сьнежнем 2011 года на 11,32 % і склаў 32 097 экз., што на 3 264 экз. больш, чым у папярэднім годзе, заняўшы 7 месца ў рэйтынгу продажаў[7].
Сярэдні разавы тыраж (сіні), поўнае распаўсюджваньне платнае (зялёны).
Крыніцы
- ^ The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2083-7119
- ^ Gazeta Polska Codziennie, № 143, 21 czerwca 2012 (пол.). gpcodziennie.pl. Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Molestowanie mapetów, Rymkiewicz i armia Belzebuba - "Gazeta Polska Codziennie" już w kioskach (пол.). Gazeta Polska. Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Cennik (пол.). gpcodziennie.pl (9 верасьня 2011). Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Rusza dziennik "Gazeta Polska Codziennie". Kto w redakcji? (пол.) Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Najbardziej opiniotwórcze polskie media w 2012 roku (пол.). Instytut Monitorowania Mediów (9 чэрвеня 2013). Праверана 14 жніўня 2016 г.
- ^ Grudzień 2012: zyskała tylko „Gazeta Polska Codziennie”, „Rzeczpospolita” w dół o 20 proc. (пол.). Wirtualnemedia.pl. Праверана 14 жніўня 2016 г.