Гаспар II дэ Каліньі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 30: Радок 30:
|Маці = [[Люіза дэ Манмарэнсі]]
|Маці = [[Люіза дэ Манмарэнсі]]
|Муж =
|Муж =
|Жонка = [[Шарлота дэ Ляваль]],</br>[[Жаклін дэ Манбэль]]
|Жонка = [[Шарлота дэ Ляваль]],<br />[[Жаклін дэ Манбэль]]
|Дзеці = [[Люіза дэ Каліньі]],</br>[[Бэактрыкс дэ Каліньі]],</br>[[Франсуа дэ Каліньі]],</br>[[Шарль дэ Каліньі]]
|Дзеці = [[Люіза дэ Каліньі]],<br />[[Бэактрыкс дэ Каліньі]],<br />[[Франсуа дэ Каліньі]],<br />[[Шарль дэ Каліньі]]
|Рэлігія = [[кальвінізм]]
|Рэлігія = [[кальвінізм]]
|Рэгаліі =
|Рэгаліі =
Радок 44: Радок 44:


=== Дзяржаўная служба ===
=== Дзяржаўная служба ===
У [[1537]] годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару [[Францыск I (кароль Францыі)|Францыска I]], дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам [[Франсуа дэ Гіз|Франсуа дэ Гізам]]. Ужо ў [[1543]] годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з [[Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Карлам V]] і [[Генрых VIII|Генрыхам VIII]] ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй [[Булёнь]].
У [[1537]] годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару [[Францыск I (кароль Францыі)|Францыска I]], дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам [[Франсуа дэ Гіз]]ам. Ужо ў [[1543]] годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з [[Карл V (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Карлам V]] і [[Генрых VIII|Генрыхам VIII]] ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй [[Булёнь]].


У [[1547]] годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з [[1551]] году — губэрнатарам [[Парыж]]у й [[Іль-дэ-Франс]], з [[1555]] году — [[Пікардыя|Пікардыі]]. У [[1552]] годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць [[Лятарынгія|Лятарынгіі]], дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і [[бітва пры Рынці|перамозе пры Рынці]]. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне [[абарона Сэн-Канта|абаронай Сэн-Канта]] ([[1557]]), там ён быў узяты ў палон [[гішпанцы|гішпанцамі]], перапраўлены ў [[Гент]], дзе й прабыў каля двух гадоў.
У 1547 годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з 1551 году — губэрнатарам [[Парыж]]у й [[Іль-дэ-Франс]], з 1555 году — [[Пікардыя|Пікардыі]]. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць [[Лятарынгія|Лятарынгіі]], дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і [[бітва пры Рынці|перамозе пры Рынці]]. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне [[абарона Сэн-Канта|абаронай Сэн-Канта]] (1557), там ён быў узяты ў палон [[гішпанцы|гішпанцамі]], перапраўлены ў [[Гент]], дзе й прабыў каля двух гадоў.


У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню [[Біблія|Бібліі]], перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку [[1559]] году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.
У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню [[Біблія|Бібліі]], перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]], Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку [[1559]] году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Цяперашняя вэрсія на 04:26, 6 жніўня 2016

Гаспар II дэ Каліньі
Gaspard II de Coligny
Адмірал Францыі
1552 — 24 жніўня 1572
ПапярэднікАнтуан дэ Ноайлес
НаступнікГанарат II Савойскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 лютага 1519
Шатыён-сюр-Люэн, Францыя
Памёр 24 жніўня 1572
Парыж, Францыя
Род Каліньі
Бацькі Гаспар I дэ Каліньі
Люіза дэ Манмарэнсі
Жонка Шарлота дэ Ляваль,
Жаклін дэ Манбэль
Дзеці Люіза дэ Каліньі,
Бэактрыкс дэ Каліньі,
Франсуа дэ Каліньі,
Шарль дэ Каліньі
Рэлігія кальвінізм
Дзейнасьць палітык, вайсковец, арыстакрат

Гаспар II дэ Каліньі (па-француску: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шатыён-сюр-Люэн, Францыя24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — францускі шляхціч і дзяржаўны дзяяч, лідэр гугенотаў у часы францускіх рэлігійных войнаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але ня занадта шляхетнага бургундзкага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагодзьдзя. У часы валадараньне караля Людовіка XI, ягоныя продкі перайшлі на службу да караля Францыі.

Дзяржаўная служба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй Булёнь.

У 1547 годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з 1551 году — губэрнатарам Парыжу й Іль-дэ-Франс, з 1555 году — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Лятарынгіі, дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і перамозе пры Рынці. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сэн-Канта (1557), там ён быў узяты ў палон гішпанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе й прабыў каля двух гадоў.

У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Гаспар быў забіты ў Барталямэеўскую ноч 24 жніўня 1572 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспар II дэ Каліньісховішча мультымэдыйных матэрыялаў