Ля Ліга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
{{Футбольная ліга
{{Футбольная ліга
|назва = ЛяЛіга
|назва = ЛяЛіга Santander
|лягатып = LaLiga.svg
|лягатып = LaLiga Santander.svg
|памер =
|памер =
|краіна = [[Гішпанія]]
|краіна = [[Гішпанія]]
Радок 18: Радок 18:
|найпасьпяховы клюб = [[Рэал Мадрыд]] — 32
|найпасьпяховы клюб = [[Рэал Мадрыд]] — 32
|тэлебачаньне = ''Canal+ 1, GolT, C+ Liga, Cuatro, JSC sport''
|тэлебачаньне = ''Canal+ 1, GolT, C+ Liga, Cuatro, JSC sport''
|ўэбсайт = [http://www.laliga.es/]
|ўэбсайт = [http://www.laliga.es/laliga-santander]
|актуальны сэзон = [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2015—2016 гадоў|Сэзон 2015—2016 гадоў]]
|актуальны сэзон = [[чэмпіянат Гішпаніі па футболе 2015—2016 гадоў|Сэзон 2015—2016 гадоў]]
}}
}}
Радок 29: Радок 29:
== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons}}
* [http://www.laliga.es/laliga-santander ЛяЛіга Santander]
* [http://www.lfp.es/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.lfp.es/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.rfef.es/ RFEF]
* [http://www.rfef.es/ RFEF]

Вэрсія ад 22:00, 21 ліпеня 2016

ЛяЛіга Santander
Файл:LaLiga Santander.svg
Краіна Гішпанія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1929
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Сэгунда
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы УЭФА
Дзейны чэмпіён Барсэлёна (2014—2015)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэал Мадрыд — 32
ТБ-партнэры Canal+ 1, GolT, C+ Liga, Cuatro, JSC sport
Сэзон 2015—2016 гадоў

ЛяЛіга (па-гішпанску: La Liga) — прафэсійная футбольная ліга Гішпаніі, вядомая яшчэ як Прымэра Дывізіён (гішп. Primera División). У герархіі лігаў чэмпіянату Гішпаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. Пачынаючы з 1950-х гадох дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барсэлёна». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадох Ля Ліга была больш канкурэнтнай, з сапраўднымі грандамі гішпанскага футболу, «Рэалам» і «Барсэлёнай», пасьпяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» й «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадох — тая ж «Валенсія» й «Дэпартыва».

Гісторыя

Заснаваньне

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Гішпаніі прапанаваў у красавіку 1927 году Хасэ Марыя Ача, дырэктар клюбу «Арэнас» з Геча. Пасьля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі й крытэраў допуску клюбаў, у канчатковым выніку Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ля Лігі 1928 году. «Барсэлёна», «Рэал» Мадрыд, «Атлетык» Більбао, «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубку. «Атлетык» (Мадрыд), «Эспанёл» і «Эўропа» атрымалі правы ўдзелу ў якасьці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэру заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры. Па стане на сэзон 2013—2014 гадоў толькі тры клюбы зь ліку заснавальнікаў, «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Атлетык» (Більбао), ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

Ля Лігасховішча мультымэдыйных матэрыялаў