Лісьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not featured
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:парастак]]
[[Катэгорыя:парастак]]
[[Катэгорыя:Марфалёгія расьлін]]
[[Катэгорыя:Анатомія расьлінаў]]

Вэрсія ад 18:01, 3 ліпеня 2016

Лісьць
Восеньскае лісьце

Лісьць (збор. лісьце) — у батаніцы вонкавы орган расьліны, асноўнай функцыяй якога зьяўляецца фотасынтэз. Для гэтай мэты цісьць, як правіла, мае пласьціністую структуру, каб даць клеткам, якія зьмяшчаюць спэцыялізаваны пігмэнт хлярафіл у хлярапластах, атрымаць доступ да сонечнага сьвятлосьвятла. Лісьць таксама зьяўляецца органам дыханьня, выпарэньня і гутацыі (вылучэньні кропель вады) расьліны. Лісьце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых расьлін выконваюць і іншыя функцыі.

Анатомія лісьця

Будова ліставай пласьцінкі. Паказаны палісадная (зьверху, шчыльна спакаваныя клеткі) і губчатая (зьнізу, рыхла разьмешчаныя клеткі) часьці мэзафіла, разьмешчаныя паміж верхнім і ніжнім эпідэрмальнымі пластамі

Як правіла, лісьць складаецца з наступных тканак:

  • Эпідэрміс — пласт клетак, якія абараняе ад шкоднага ўздзеяньня асяродзьдзя і залішняга выпарэньня вады. Часта па-над эпідэрмісам лісьць пакрыты ахоўным пластом воскападобнага паходжаньня (кутыкулай).
  • Мэзафіл, ці парэнхіма — унутраная хлярафіланосная тканка, якая выконвае асноўную функцыю — фотасынтэз.
  • Сетка жылак, утвораных праводзячымі пучкамі, якія складаюцца з сасудаў і сітападобных трубак, для перамяшчэньня вады, раствораных соляў, цукроў і мэханічных элемэнтаў.
  • Вусьцейкі — спэцыяльны комплексы клетак, разьмешчаныя, галоўным чынам, на ніжняй паверхні лісьця; праз іх паходзіць выпарэньне вады і газаабмэн.