Старое паданьне: розьніца паміж вэрсіямі
д ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat |
д шаблён |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
}} |
}} |
||
{{Іншыя значэньні|Старое паданьне (неадназначнасьць)}} |
{{Іншыя значэньні|Старое паданьне (неадназначнасьць)}} |
||
''' |
'''«Старо́е пада́ньне»''' ({{Мова-pl|Stara baśń: powieść z IX wieku}}) — [[гістарычны раман]] [[Юзэф Ігнацы Крашэўскі|Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]], выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы». |
||
== Сюжэт == |
== Сюжэт == |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай [[Гебэтнэр і Вольф]]), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць [[Гісторыя Польшчы|гісторыю Польшчы]]. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі [[Міхал Эльвіра Андрыёлі|Міхала Эльвіры Андрыёлі]]. |
Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай [[Гебэтнэр і Вольф]]), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць [[Гісторыя Польшчы|гісторыю Польшчы]]. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі [[Міхал Эльвіра Андрыёлі|Міхала Эльвіры Андрыёлі]]. |
||
Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара [[Паляне|палянаў]] |
Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара [[Паляне|палянаў]] — [[Семавіт|Семавіта Пяставіца]]). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя [[Попель|Попеля]] ўладу пераняла дынастыя [[Пясты|Пястаў]]. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману. |
||
Кніжка ўтрымлівае шмат [[архаізм]]аў (напрыклад, skórznie |
Кніжка ўтрымлівае шмат [[архаізм]]аў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, [[гарадзішча (археалягічны аб’ект)|гарадзішча]], [[каравай]]) і [[нэалягізм]]аў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац [[Іяхім Лялевель|Іяхіма Лялевеля]] і [[Караль Шайноха|Караля Шайнохі]], якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага. |
||
Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас [[Другая сусьветная вайна|II сусьветнай вайны]], у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай [[Нацыянальная бібліятэка Польшчы|Нацыянальнай бібліятэцы]] (сыгнатура рукапісу III 6056). |
Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас [[Другая сусьветная вайна|II сусьветнай вайны]], у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай [[Нацыянальная бібліятэка Польшчы|Нацыянальнай бібліятэцы]] (сыгнатура рукапісу III 6056). |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
* [http://monika.univ.gda.pl/~literat/stara/index.htm Тэкст раману на бачыне Віртуальнай бібліятэкі польскай літаратуры] |
* [http://monika.univ.gda.pl/~literat/stara/index.htm Тэкст раману на бачыне Віртуальнай бібліятэкі польскай літаратуры] |
||
* [http://wolnelektury.pl/katalog/lektura/stara-basn/ «Старое паданьне» на сэрвісе Wolne Lektury] |
* [http://wolnelektury.pl/katalog/lektura/stara-basn/ «Старое паданьне» на сэрвісе Wolne Lektury] |
||
{{Гісторыя Польшчы (Крашэўскі)}} |
|||
[[Катэгорыя:Раманы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]] |
[[Катэгорыя:Раманы Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага]] |
Вэрсія ад 11:44, 29 красавіка 2016
Старое паданьне | |
Stara baśń: powieść z IX wieku | |
«Сьляпы гусьляр стаў у варотах, кій яго кранаўся ляжачага трупу […] хлапак прытуліўся і плакаў.» | |
Жанр: | гістарычная проза |
---|---|
Аўтар: | Язэп Ігнацы Крашэўскі |
Мова арыгіналу: | польская |
Публікацыя: | 1876 |
Выдавецтва: | Spółka Księgarzy Warszawskich |
Наступны твор: | «Lubonie» |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Старо́е пада́ньне» (па-польску: Stara baśń: powieść z IX wieku) — гістарычны раман Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага, выдадзены ў 1876 року. Гэтым творам распачынаецца нізка раманаў пад агульнай назвай «Гісторыя Польшчы».
Сюжэт
Сюжэт раману адсылае да старапольскіх паданьняў і легенд, між іншым пра жорсткага ўладара Попеля. Дзеяньне адбываецца ў дагістарычныя часы на землях племені палянаў.
Уладарыць над імі жорсткі князь, які ў рамане завецца Хвосткам, а ягоная жонка — немка Брунгільда. Як князь, так і ягоная жонка мараць, каб усталяваць над падданымі абсалютную ўладу, падобную да той, якую мелі князі й імпэратары Нямеччыны. Аднак гэта не падабаецца кмецям(pl), якія прызвычаіліся да таго, што ўладары шанавалі іхнюю вольнасьць. Князь са сваімі людзьмі ўзмацняюць рэпрэсіі і становяцца ўсё больш жорсткімі. У выніку ў краі выбухае бунт, супраць якога князь выклікае на дапамогу нямецкіх хаўрусьнікаў. Пачынаецца вайна, у выніку якой князь гіне, а ўлада перадаецца простаму, але аўтарытэтнаму кмецю Пясту.
Другой тэмаю раману ёсьць гісторыя каханьня. Даман, малады кмець і ваяўнік, закахаўся ў прыгажуню Дзіву. Аднак яна лічыць, што яе пакліканьнем ёсьць служба багам, таму адмаўляецца стаць жонкаю Дамана. Даман вырашае зрабіць усё, каб дабіцца яе каханьня.
Дадатковая інфармацыя
Раман быў выдадзены ў 1876 року Суполкай варшаўскіх кнігавыдаўцоў (прадстаўленай у Варшаве фірмай Гебэтнэр і Вольф), якая ў тым року распачала выданьне нізкі гістарычных раманаў Крашэўскага, якія мелі ахапіць гісторыю Польшчы. Яшчэ пры жыцьці аўтара ў 1879 адбылося перавыданьне кнігі ў выглядзе альбому з ілюстрацыямі Міхала Эльвіры Андрыёлі.
Раман прысьвечаны легендарным пачаткам польскай дзяржавы (да прыходу да ўлады першага ўладара палянаў — Семавіта Пяставіца). Дзеяньне разгортваецца ў IX стагодзьдзі, калі ад князя Попеля ўладу пераняла дынастыя Пястаў. Кніга складаецца з трох тамоў (30 разьдзелаў) і дадатку «Гістарычныя легенды», дзе аўтар падае ўласныя камэнтары да раману.
Кніжка ўтрымлівае шмат архаізмаў (напрыклад, skórznie — скураныя боты, tok — від жаночага капелюшу, dziewiarz — кальчужнік), запазычаньняў зь іншых славянскіх моў (напрыклад, гарадзішча, каравай) і нэалягізмаў, выкарыстаных у форме састарэлых выразаў (напр. kneź — князь, podziomek — падземак, witeź — віцязь). Праца аўтара над раманам супала зь яго этнаграфічнымі дасьледаваньнямі і вывучэньнем прац Іяхіма Лялевеля і Караля Шайнохі, якія аказалі ўплыў на творчасьць Крашэўскага.
Рукапісы «Старога паданьня» былі зьнішчаныя падчас II сусьветнай вайны, у той час як першая (яшчэ чарнавая) вэрсія знаходзіцца ў варшаўскай Нацыянальнай бібліятэцы (сыгнатура рукапісу III 6056).
Адаптацыі раману
- У 1891 Альфрэд Шчапанскі выдаў у Вене драму ў 5 актаў «Пяст Першы», заснаваную на тэматыцы «Старога паданьня».
- У 1900 Юльян Бачынскі выдаў у Хелмне кнігу «Гожая каралеўна», інсьпіраваную раманам.
- У 1907 Уладыслаў Жаленскі паставіў у Львове опэру «Старое паданьне» на аснове раману.
- У 2003 па матывах раману быў зьняты фантастычна-гістарычны фільм «Старое паданьне. Калі сонца было богам» рэжысэра Ежы Гофмана.
Літаратура
- Kraszewski, Józef Ignacy. Stara Baśń. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. — С. 311—312. — ISBN 83-205-3077-6
Вонкавыя спасылкі
Старое паданьне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў