Славуціч: розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
→Насельніцтва: дапаўненьне |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
=== Колькасьць === |
|||
{| align="center" border="0" cellspacing="2" cellpadding="5" style="border:1px solid #AAAAAA;" |
{| align="center" border="0" cellspacing="2" cellpadding="5" style="border:1px solid #AAAAAA;" |
||
|-bgcolor="#AAAAAA;" |
|-bgcolor="#AAAAAA;" |
||
Радок 83: | Радок 84: | ||
|} |
|} |
||
У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў. |
У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў. |
||
=== Мова === |
|||
{| width="35%" align="center" border="0" cellspacing="2" cellpadding="5" style="border:1px solid #AAAAAA;" |
|||
|-bgcolor="#AAAAFF" |
|||
|+ style="font-weight: bold; font-size: 1.1em; margin-bottom: 0.5em"| Насельніцтва па роднай мове <small>(2001)</small> |
|||
|-bgcolor="#eeeeff" |
|||
! украінская мова !! расейская !! беларуская !! армянская |
|||
|- bgcolor="#f7f9ff" |
|||
| align=center|55.42% |
|||
| align=center|42.58% |
|||
| align=center|1.25% |
|||
| align=center|0.26% |
|||
|} |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
Вэрсія ад 18:10, 27 красавіка 2016
Славуціч | |||||
укр. Славутич | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1986 | ||||
Горад з: | 1987 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Кіеўская | ||||
Мэр: | Уладзімер Удавічэнка | ||||
Плошча: | 2,53 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 25 173 чал. (2016)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 9949,8 чал./км² (2016) | ||||
нацыянальны склад: | украінцы – 63.3%, расейцы – 30%, беларусы – 4.1% (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-4579 | ||||
Паштовыя індэксы: | 07100—07199 | ||||
КОАТУУ: | 3211500000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д.Каардынаты: 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д. | ||||
Славуціч | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.e-slavutich.gov.ua |
Славу́ціч (па-ўкраінску: Славутич) — места абласнога значэньня ў Кіеўскай вобласьці Ўкраіны, пабудаванае пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) адмыслова дзеля разьмяшчэньня эвакуяванага пэрсаналу станцыі.
Плошча 2,53 км². Насельніцтва 25 173 чал. (2016)[1].
Геаграфія
Славуціч разьмешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобылю і 200 км ад Кіеву. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласьці (места абласнога значэньня).
Гісторыя
Славуціч — наймаладзейшае места Ўкраіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па Чарнобыльскай аварыі, каб разьмясьціць у ім працаўнікоў АЭС зь сем’ямі, эвакуяваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.
Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 зь якіх у часе аварыі былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка(uk), што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.
Славутыч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азэрбайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Летувіскай, Расейскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.
Насельніцтва
Колькасьць
1989 | 2001 | 2008 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 |
---|---|---|---|---|---|---|
11 364 | 24 402 | 24 391 | 24 492 | 24 726 | 24 826 | 25 112 |
У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.
Мова
украінская мова | расейская | беларуская | армянская |
---|---|---|---|
55.42% | 42.58% | 1.25% | 0.26% |
Крыніцы
- ^ а б Чисельність населення (за оцінкою) на 1 березня 2016 року та середня чисельність у січні-лютому 2016 року (укр.) Статистична інформація > Населення та міграція > Чисельність населення (щомісячна інформація). Головне управління статистики у Київській області. Праверана 27 красавіка 2016 г.
- ^ Sébastien Daycard-Heid. (24 красавіка 2006) A second life for the inhabitants of Chernobyl (анг.) Cafébabel Праверана 27 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
Славуціч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (укр.)