Слонімскі павет: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пунктуацыя
Радок 60: Радок 60:

== Сымболіка ==
== Сымболіка ==
[[Файл:Słonim, Pahonia. Слонім, Пагоня (1747).jpg|міні|250пкс|Павятовая харугва, ужываная ў [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]]]
[[Файл:Słonim, Pahonia. Слонім, Пагоня (1747).jpg|міні|Павятовая харугва, [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]]]]

Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю [[Пагоня|Пагоні]] ў цэнтры<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Слонімскі павет // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 340.</ref>.
Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю [[Пагоня|Пагоні]] ў цэнтры<ref>[[Вячаслаў Насевіч|Насевіч В.]] Слонімскі павет // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}} С. 340.</ref>.
Радок 79: Радок 79:

Мяжа з [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскім паветам]] ішла ракою [[Зальвянка]], з [[Наваградзкі павет|Наваградзкім]] — сьпярша праходзіла ракою [[Моўчадзь (рака)|Моўчадзь]], далей праставала да [[Пінскі павет|Пінскага павету]] паміж [[Сталавічы|Сталавічамі]], [[Палонка (Берасьцейская вобласьць)|Палонкай]], [[Уславічы|Уславічамі]] з аднаго боку і [[Бусяж]]ам, [[Быцень|Быценем]] і Слонімам зь іншага<ref name="sg">[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Powiat słonimski // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|5}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_V/340 340].</ref>.

[[Файл:Synkovičy. Сынковічы (1890).jpg|значак|Царква ў Сынковічах]]

У склад Слонімскага павету ўваходзіла тэрыторыя [[Слонімскае староства|Слонімскага гродавага]], [[Моўчадзкае староства|Моўчадзкага]], [[Зьдзітаўскае староства|Зьдзітаўскага]] і [[Сакалоўскае староства|Сакалоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Радок 85: Радок 87:

== Дэмаграфія ==
== Дэмаграфія ==
[[Файл:Žyrovičy. Жыровічы (1879).jpg|значак|250пкс|Панарама Жыровічаў]]
[[Файл:Žyrovičy. Жыровічы (1879).jpg|значак|Панарама Жыровічаў]]

У сярэдзіне [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]] налічваў 11 022 [[Дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]]. Паводле сучасных падлікаў, да [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]) колькасьць насельніцтва складала каля 77 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 63 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/Невядомая вайна: 1654—1667|к}}</ref>

Вэрсія ад 19:07, 22 красавіка 2016

Слонімскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Слонім
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты слонімскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Слонімскага павету
Слонімскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сло́німскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Слонім.

Сымболіка

Павятовая харугва, XVII ст.

Павятовая харугва была чырвонага колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].

Мескія гербы атрымалі Жыровічы, Ружаны і Слонім.

Гісторыя

У 1413 папярэднік Слонімскага павету — аднайменнае намесьніцтва — увайшло ў склад Троцкага ваяводзтва[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) павет атрымаў акрэсьленыя межы і ўвайшоў у склад Наваградзкага ваяводзтва. У XVI ст. на Слонімшчыне пачаў дзейнічаць Жыровіцкі манастыр базылянаў.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Геаграфія

Знак Слонімскай паштовай станцыі

На поўначы межаваў з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва і Лідзкім паветам Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Наваградзкім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім і Берасьцейскім паветамі Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.

Мяжа з Ваўкавыскім паветам ішла ракою Зальвянка, з Наваградзкім — сьпярша праходзіла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага[3].

Царква ў Сынковічах

У склад Слонімскага павету ўваходзіла тэрыторыя Слонімскага гродавага, Моўчадзкага, Зьдзітаўскага і Сакалоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярніца, Бусяж, Быцень, Бялавічы, Вязавец, Дзярэчын, Жыровічы, Зьдзецел, Зьдзітаў, Івацэвічы, Казлоўшчына, Косаў, Луконіца, Моўчадзь, Палонка, Раготна, Ружаны, Саколаў, Слонім. Магдэбурскае права мелі Жыровічы (1652), Ружаны (30.06.1637) і Слонім (20.01.1532).

Дэмаграфія

Панарама Жыровічаў

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 11 022 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 77 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 63 тыс. чал.[4]

На 1775 павет налічваў 11 803 дымоў.

Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты слонімскія

Павятовы соймік праходзіў у Слоніме, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Слонімская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна слонімскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Казімер Макавецкі. 24.1.1793 ён прысягнуў у Горадні і атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала слонімскую кашталянію. У выніку, кашталян слонімскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура

Сакральная архітэктура

На тэрыторыі Слонімшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва. У XVII ст. у тутэйшую мураваную архітэктуру прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст.віленскага барока і клясыцызму.

Грамадзянская архітэктура

Крыніцы

  1. ^ Насевіч В. Слонімскі павет // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 340.
  2. ^ Насевіч В. Слонімскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 586.
  3. ^ Jelski A. Powiat słonimski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
  4. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.

Літаратура