Альбін Стаповіч: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
д →Творы: вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
* Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас. |
* Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас. |
||
* Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў. |
* Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў. |
||
* Беларусь у сучаснай польскай літаратуры |
* Беларусь у сучаснай польскай літаратуры — лекцыя, прачытаная 5 траўня 1928 у [[БІГіК]], [[Беларуская крыніца]], 1928 №29 (перавыданьне [[ARCHE]] 8-2009) |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 07:46, 18 красавіка 2016
Альбін Стаповіч (пс. Уладзімір Загорскі; 18 сакавіка 1894, в. Барані, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць — 18 сьнежня 1934) — беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі музычны, сьвецкі дзяяч. Брат Казімера Сваяка.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Барані Сьвянцянскага павету Віленскае губэрні (цяпер Астравецкі раён Гарадзенскае вобласьці).
Навучаўся ў кансэрваторыі Монтвіла ў Вільні, Казанскім унівэрсытэце. Кіраваў касьцёльным хорам у Казані (1913—1921). Пасьля вярнуўся ў Вільню. Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. У 1922 годзе кіраваў беларускім хорам. Выкладаў музыку ў Віленскай беларускай гімназыі. У 1923 годзе ўвайшоў у рэвізыйную камісыю Студэнцкага саюзу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага каапэратыўнага земляробча-прамысловага банку.
У 1926 — сакратар Віленскага кола Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры. У 1930—1934 — намесьнік старшыні, старшыня Віленскага кола. Кіраўнік беларускага хору пры ім. Актыўны сябар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1926 — сакратар, 1927—1930 віцэ-старшыня. З траўня 1926 кіраўнік Беларускай Друкарні імя Францішка Скарыны. Удзельнік зьезду Сялянскага Саюзу 24 сакавіка 1926. Нейкі час (1927—1928) рэдактар «Беларускай крыніцы». У 1928—1930 пасол Сойму (абраны ад Блёку нацыянальных меншасьцяў), сябра Беларускага Пасольскага клюбу. У 1930 намесьнік старшыні Беларускага Нацыянальнага камітэту. У 1930 спрабаваў стварыць уласную палітычную партыю Беларускіх Незалежных Радыкалаў.
Кіраваў беларускім хорам пры касьцёле сьв. Мікалая ў Вільні.
Аўтар некалькіх беларускіх песень, у тым ліку гімна Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры «Дзе чутны мовы нашай гукі». Друкаваўся ў разнастайных беларускіх выданьнях «Наш шлях», «Крыніца», «Родныя гоні», «Нёман», «Новы шлях», «Шлях моладзі», «Самапомач». У 1935 годзе пабачыў сьвет яго сьпеўнік Za Baćkaŭščenu выдадзены БІГіК накладам 1000 асобнікаў.
Пахаваны ў Вільні на могілках Росы.
Творы
- Дзе чутны мовы нашай гукі, Вільня, 1926
- Biełarusy i dziaržaŭnaja niezałežnaść, Вільня, 1929, выд. «Беларукай Крыніцы», друк. Францыска Скарыны, 16ст., 1000 ас.
- Сьпеўнік Za Baćkaŭščynu, Вільня, 1935, выданьне БІГіК, 1000 асобнікаў.
- Беларусь у сучаснай польскай літаратуры — лекцыя, прачытаная 5 траўня 1928 у БІГіК, Беларуская крыніца, 1928 №29 (перавыданьне ARCHE 8-2009)
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Глагоўская А. Кар’еру пачынаў у Цеханоўцы // Спадчына № 6, 1994
- Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня, 2006
- Малгажата Мароз. «KRYNICA» Ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu”. — Беласток, 2001
Вонкавыя спасылкі
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Беларускія літаратары
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія паэты і паэткі
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Беларускія публіцысты
- Беларускія перакладчыкі
- Беларускія кампазытары
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія палітыкі
- Беларускія парлямэнтарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Сябры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (Польшча)
- Памерлі 18 сьнежня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Пахаваныя на могілках Росы