Шаўлі: розьніца паміж вэрсіямі
выпраўленьне спасылак |
Andrej Buka (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
| Краіны = Летувы |
| Краіны = Летувы |
||
| Герб = Siauliai city COA.gif |
| Герб = Siauliai city COA.gif |
||
| Сьцяг = |
| Сьцяг = Flag of Siauliai.JPG |
||
| Гімн = |
| Гімн = |
||
| Першыя згадкі = 1236 |
| Першыя згадкі = 1236 |
Вэрсія ад 21:38, 31 сакавіка 2016
Шаўлі | |||||
Šiauliai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1236 | ||||
Раён: | Шавельскі | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Мэр: | Вітаўтас Юшкус | ||||
Плошча: | 83 км² | ||||
Насельніцтва: | 133 900 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°56′ пн. ш. 23°19′ у. д. / 55.933° пн. ш. 23.317° у. д.Каардынаты: 55°56′ пн. ш. 23°19′ у. д. / 55.933° пн. ш. 23.317° у. д. | ||||
Шаўлі на мапе Летувы Шаўлі | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons | |||||
http://www.siauliai.lt |
Шаўлі (па-летувіску: Šiauliai, мянушка: Saulės miestas (сонечны горад)) — горад у паўночнай Летуве, на ўсход ад Клайпеды. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс. чалавек. Гэта чацьвёрны па велічыні горад Летувы. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шавельскага павету, Шавельскага раёна і Шавелькага гарадзкога раёна. Горад зьяўляецца прамысловым, культурным і навуковым цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Тут працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
Назва горада паходзіць ад летувіскага слова «šaulys», якое азначае стралок. Хутчэй за ўсё ў навакольных мясьцінах, каля возера Тальс, знаходзілася паселішча паляўнічых, якія палявалі тут у сярэднявеччы на дзікіх зьвяроў. Назва Šiauliai упершыню зьяўляецца ў 1236 годзе ў сувязі з адбыўшайся тут бітвай паміж жамойтамі і войскам Лівонскага ордэна. З 1413 да 1795 года Шаўлі былі сталіцай Жамойцкага княства.
Як горад Шаўлі ўспамінаюцца ў грамаце Сігізмунда Старога ў 1524 годзе. Гарадзкі прывілей горад атрымаў у 1569 года, а з 1589 года тут была ўсталявана каралеўская эканомія, г.зн. увесь прыбытак горада шоў на кошт караля. Да 1795 года Шаўлі уваходзілі у склад Вялікага Княства Літоўскага.
Выбітныя асобы
- Іван Луцкевіч (1881—1919) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня ў ХХ ст., беларускі археоляг.
- Антон Луцкевіч (1884—1942) — адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага адраджэньня ў ХХ ст., гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Шаўлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў