Глеба: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 84 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q36133 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
'''Глеба''' — прыроднае ўтварэньне, якое складаецца з генэтычна зьвязаных гарызонтаў, якія фармуюцца ў выніку пераўтварэньня павярхоўных пластоў [[літасфэра|літасфэры]] пад узьдзеяньнем вады, паветра і жывых арганізмаў.
'''Глеба''' — прыроднае ўтварэньне, якое складаецца з генэтычна зьвязаных гарызонтаў, якія фармуюцца ў выніку пераўтварэньня павярхоўных пластоў [[літасфэра|літасфэры]] пад узьдзеяньнем вады, паветра і жывых арганізмаў. Гэтыя павярхоўныя пласты літасфэры называюцца глебаўтваральнай пародаю. Склад глебаўтваральнай пароды – пясчаны, супясчаны, сугліністы, гліністы, тарфяны – вызначае многія ўласьцівасьці глебы.

Працэс утварэньня глебы з глебаўтваральнай пароды называецца глебаўтваральным працэсам. Асноўнымі такімі працэсамі на Беларусі зьяўляюцца падзолісты, дзярновы, балотны і бураземны.

Падзолісты працэс патрабуе кіслага асяродзьдзя глебы і дастатковай колькасьці ападкаў. Характэрны для лясной зоны Эўропы, асабліва для яловых лясоў. У гэтых умовах шмат няўстойлівых мінэралаў разбураецца, а прадукты іх распаду зь верхняй часткі глебы вымываюцца ўніз. У выніку адразу пад верхнім гумусавым слоем фармуецца бялёсы гарызонт, складзены большай часткай з крэменязёму.

Дзярновы працэс патрабуе шчыльнага травянога покрыва, можа таксама адбывацца ў лясох на карбанатных пародах. Пры гэтым падчас раскладаньня арганічнага рэчыва утвараюцца нерастваральныя ў вадзе солі гумінавых кісьлін – гуматы. Яны спрыяюць назапашваньню ў глебе спажыўных рэчываў і ўтварэньню зярніста-камякаватай структуры глебы. Рэакцыя асяродзьдзя захоўваецца блізкай да нэйтральнай.

Балотны працэс адбываецца, калі вільгаці замнога, а кіслароду замала. Жалеза пераходзіць з трохвалентнай формы ў двухвалентную, а раскладаньне арганічнага рэчыва ажыцьцяўляецца анаэробнымі бактэрыямі. У скрайніх формах працэс вядзе да ўтварэньня магутнага тарфянога гарызонту.

Бураземны працэс найбольш характэрны для шыракалістых лясоў. Прыводзіць да назапашваньня ў верхняй частцы глебы калоідна-гліністых фракцый, узбагачаных кальцыем, магніем і жалезам.

Глеба складаецца з цьвёрдай, вадкай (глебавы раствор), газападобнай і жывой ([[фаўна]] і [[флёра]]) частак. Найважнейшай прыкметай глебы зьяўляецца [[урадлівасьць глебы|ўрадлівасьць]].

Радок 6: Радок 16:

У сельскай гаспадарцы глеба — асноўны сродак вытворчасьці і найважнейшы аб'ект працы.

На глебавай мапе Беларусі вылучана 27 асноўных відаў глебы.<ref>У.Л. Фядотаў, А.М. Цытлёнак «Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю», Мн, 1987, с. 66</ref>

== Крыніцы ==
{{Зноскі}}

== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 15:12, 31 сакавіка 2016

Глеба — прыроднае ўтварэньне, якое складаецца з генэтычна зьвязаных гарызонтаў, якія фармуюцца ў выніку пераўтварэньня павярхоўных пластоў літасфэры пад узьдзеяньнем вады, паветра і жывых арганізмаў. Гэтыя павярхоўныя пласты літасфэры называюцца глебаўтваральнай пародаю. Склад глебаўтваральнай пароды – пясчаны, супясчаны, сугліністы, гліністы, тарфяны – вызначае многія ўласьцівасьці глебы.

Працэс утварэньня глебы з глебаўтваральнай пароды называецца глебаўтваральным працэсам. Асноўнымі такімі працэсамі на Беларусі зьяўляюцца падзолісты, дзярновы, балотны і бураземны.

Падзолісты працэс патрабуе кіслага асяродзьдзя глебы і дастатковай колькасьці ападкаў. Характэрны для лясной зоны Эўропы, асабліва для яловых лясоў. У гэтых умовах шмат няўстойлівых мінэралаў разбураецца, а прадукты іх распаду зь верхняй часткі глебы вымываюцца ўніз. У выніку адразу пад верхнім гумусавым слоем фармуецца бялёсы гарызонт, складзены большай часткай з крэменязёму.

Дзярновы працэс патрабуе шчыльнага травянога покрыва, можа таксама адбывацца ў лясох на карбанатных пародах. Пры гэтым падчас раскладаньня арганічнага рэчыва утвараюцца нерастваральныя ў вадзе солі гумінавых кісьлін – гуматы. Яны спрыяюць назапашваньню ў глебе спажыўных рэчываў і ўтварэньню зярніста-камякаватай структуры глебы. Рэакцыя асяродзьдзя захоўваецца блізкай да нэйтральнай.

Балотны працэс адбываецца, калі вільгаці замнога, а кіслароду замала. Жалеза пераходзіць з трохвалентнай формы ў двухвалентную, а раскладаньне арганічнага рэчыва ажыцьцяўляецца анаэробнымі бактэрыямі. У скрайніх формах працэс вядзе да ўтварэньня магутнага тарфянога гарызонту.

Бураземны працэс найбольш характэрны для шыракалістых лясоў. Прыводзіць да назапашваньня ў верхняй частцы глебы калоідна-гліністых фракцый, узбагачаных кальцыем, магніем і жалезам.

Глеба складаецца з цьвёрдай, вадкай (глебавы раствор), газападобнай і жывой (фаўна і флёра) частак. Найважнейшай прыкметай глебы зьяўляецца ўрадлівасьць.

Геаграфічнае распаўсюджваньне глебаў на раўнінах падпарадкаванае закону шыротнай занальнасьці, а ў горахвышыннай паяснасьці. Разам з тым у разьмеркаваньні глебавага полагу праяўляюцца вызначаныя рысы інтразанальнасьці і азанальнасьці.

У сельскай гаспадарцы глеба — асноўны сродак вытворчасьці і найважнейшы аб'ект працы.

На глебавай мапе Беларусі вылучана 27 асноўных відаў глебы.[1]

Крыніцы

  1. ^ У.Л. Фядотаў, А.М. Цытлёнак «Мінералы, горныя пароды і глебы роднага краю», Мн, 1987, с. 66

Вонкавыя спасылкі

Глебасховішча мультымэдыйных матэрыялаў