Садружнасьць незалежных дзяржаваў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў: дагэтуль не пакінула (няма рашэньня Вярхоўнае Рады)
Радок 50: Радок 50:

== Гістарычныя перадумовы ==
== Гістарычныя перадумовы ==
У снежні [[1991]] году спыніў сваё існаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]], і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД).
У сьнежні [[1991]] году спыніў сваё існаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]], і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД).

Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне [[1980-я|1980-х]] гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі ня былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны удар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да [[інфляцыя|інфляцыі]], дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народа, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.
Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне [[1980-я|1980-х]] гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі ня былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны ўдар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да [[інфляцыя|інфляцыі]], дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народа, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.

У [[1990]] годзе быў адменены 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР, у якім агаворвалася «кіруючая роля [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]». Да гэтага часу ўжо адбывалася фармаваньне палітычных партыяў шырокага спэктру. Многія партыі, створаныя ў рэспубліках, выступалі з нацыяналістычных пазыцыяў, заклікалі да выхаду са складу СССР. Праявіўся крызіс нацыянальна-дзяржаўнага ўладкаваньня СССР. Аказалася, што ў краіне ёсьць нямала этнічных канфліктаў сярод якіх, напрыклад, грузіна-абхаскі, армяна-азэрбайджанскі. У абстаноўцы галоснасьці гэтыя канфлікты аказаліся на паверхні. У шэрагу рэспублік абвастрыліся адносіны паміж тытульнымі нацыямі і расейцамі, але ў кіраўніцтва краіны не было праграмы вырашэньня нацыянальных праблемаў, уменьня своечасова і эфэктыўна рэагаваць на абвастрэньне этнічных канфліктаў. Спробы вырашыць праблему з дапамогай войскаў не прывялі да станоўчых вынікаў.

Радок 60: Радок 60:
Кіраўніцтва СССР імкнулася захаваць непарушнасьць краіны. З гэтай мэтай у красавіку 1990 году быў прыняты закон «Аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі фэдэрацыі». Рэспублікам прадастаўляліся больш шырокія магчымасьці ажыцьцяўляць адзін з адным эканамічнае супрацоўніцтва, уступаць у адносіны зь іншымі дзяржавамі, прымаць удзел у працы міжнародных арганізацыяў пры захаваньні пэўнай ступені кантролю з боку саюзнага цэнтру. Гэты заканадаўчы акт захоўваў адзінства СССР і стрымліваў выхад са складу самастойных рэспублік. Аднак у рэальнасьці падзеі сталі разьвівацца па-іншаму.

У чэрвені—ліпені 1990 годау дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі [[Расея]] і [[Украіна]]. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены [[27 ліпеня]] [[1990]] году. У гэты дзень Вярхоўны Савет [[БССР]] прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.
У чэрвені—ліпені 1990 гадоў дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі [[Расея]] і [[Украіна]]. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены [[27 ліпеня]] [[1990]] году. У гэты дзень Вярхоўны Савет [[БССР]] прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.

Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу [[19 жніўня|19]]—[[21 жніўня]] [[1991]] ў [[Масква|Маскве]] група вышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеянні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. [[Жнівеньскі путч|Жнівеньскія падзеі]] садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.
Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу [[19 жніўня|19]]—[[21 жніўня]] [[1991]] ў [[Масква|Маскве]] група вышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеяньні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. [[Жнівеньскі путч|Жнівеньскія падзеі]] садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.

[[8 сьнежня]] [[1991]] году кіраўнікі Расеі [[Барыс Ельцын]], Украіны [[Леанід Краўчук]] і Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісалі ў рэзыдэнцыі Віскулі ў [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] пагадненьне аб дэнансацыі дамовы аб стварэньні Саюза ССР ад [[1922]] году і аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнаньні з Савецкім Саюзам, аб’яднаньнем рэспублік. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў [[10 сьнежня]] [[1991]] году. Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]], [[Эстонія|Эстоніі]], [[Грузія|Грузіі]], выказалі жаданьне, каб іхныя дзяржавы сталі раўнапраўнымі чальцамі-заснавальнікамі СНД.

Вэрсія ад 02:47, 25 сакавіка 2016

Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў
па-расейску: Содружество Независимых Государств
Сьцяг СНД
Сьцяг
Дзяржавы-ўдзельніцы СНД

     Дзяржавы-ўдзельніцы

     Былыя ўдзельніцы

Абрэвіятура СНД
Папярэднік СССР
Дата ўтварэньня 21 сьнежня 1991 (32 гады таму)
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Штаб-кватэра Менск, Беларусь
Сяброўства 9 удзельнікаў
Афіцыйныя мовы расейская
Выканаўчы сакратар Сяргей Лебедзеў
Краіна-старшыня Беларусь Беларусь
Сайт [1]

Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД, па-расейску: Содружество Независимых Государств, СНГ) — міждзяржаўнае аб’яднаньне большасьці былых саюзных рэспублік СССР.

Гістарычныя перадумовы

У сьнежні 1991 году спыніў сваё існаваньне Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД).

Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне 1980-х гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі ня былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны ўдар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да інфляцыі, дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народа, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.

У 1990 годзе быў адменены 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР, у якім агаворвалася «кіруючая роля КПСС». Да гэтага часу ўжо адбывалася фармаваньне палітычных партыяў шырокага спэктру. Многія партыі, створаныя ў рэспубліках, выступалі з нацыяналістычных пазыцыяў, заклікалі да выхаду са складу СССР. Праявіўся крызіс нацыянальна-дзяржаўнага ўладкаваньня СССР. Аказалася, што ў краіне ёсьць нямала этнічных канфліктаў сярод якіх, напрыклад, грузіна-абхаскі, армяна-азэрбайджанскі. У абстаноўцы галоснасьці гэтыя канфлікты аказаліся на паверхні. У шэрагу рэспублік абвастрыліся адносіны паміж тытульнымі нацыямі і расейцамі, але ў кіраўніцтва краіны не было праграмы вырашэньня нацыянальных праблемаў, уменьня своечасова і эфэктыўна рэагаваць на абвастрэньне этнічных канфліктаў. Спробы вырашыць праблему з дапамогай войскаў не прывялі да станоўчых вынікаў.

Першы крок у напрамку да незалежнасьці зрабілі прыбалтыйскія рэспублікі — Летува, Латвія, Эстонія. Яны разьлічвалі на тое, што па-за СССР ім удасца дасягнуць большых посьпехаў. У сакавіку 1990 году Вярхоўны Савет Летцвы аб’явіў аб узнаўленьні дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Кіраўніцтва СССР імкнулася захаваць непарушнасьць краіны. З гэтай мэтай у красавіку 1990 году быў прыняты закон «Аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі фэдэрацыі». Рэспублікам прадастаўляліся больш шырокія магчымасьці ажыцьцяўляць адзін з адным эканамічнае супрацоўніцтва, уступаць у адносіны зь іншымі дзяржавамі, прымаць удзел у працы міжнародных арганізацыяў пры захаваньні пэўнай ступені кантролю з боку саюзнага цэнтру. Гэты заканадаўчы акт захоўваў адзінства СССР і стрымліваў выхад са складу самастойных рэспублік. Аднак у рэальнасьці падзеі сталі разьвівацца па-іншаму.

У чэрвені—ліпені 1990 гадоў дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі Расея і Украіна. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены 27 ліпеня 1990 году. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.

Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу 1921 жніўня 1991 ў Маскве група вышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеяньні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. Жнівеньскія падзеі садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.

8 сьнежня 1991 году кіраўнікі Расеі Барыс Ельцын, Украіны Леанід Краўчук і Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавескай пушчы пагадненьне аб дэнансацыі дамовы аб стварэньні Саюза ССР ад 1922 году і аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнаньні з Савецкім Саюзам, аб’яднаньнем рэспублік. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў 10 сьнежня 1991 году. Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя Латвіі, Летувы, Эстоніі, Грузіі, выказалі жаданьне, каб іхныя дзяржавы сталі раўнапраўнымі чальцамі-заснавальнікамі СНД.

Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў

Краіны-ўдзельнікі:

  1. Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджанская Рэспубліка
  2. Сьцяг Армэніі Рэспубліка Армэнія
  3. Нацыянальны сьцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь
  4. Сьцяг Грузіі Грузія: 12 жніўня 2008 году Грузія заявіла аб жаданьні выхаду са складу СНД[1]. Паводле Статуту СНД (артыкул 9 разьдзелу I) дзяржава-чалец мае права выйсьці з Садружнасьці. Аб такім намеры яна апавяшчае пісьмова дэпазытара сучаснага Статуту за 12 месяцаў да выхаду. Пры гэтым абавязкі, узьніклыя ў пэрыяд удзелу ў сучасным Статуце, зьвязваюць адпаведныя дзяржавы да іх поўнага выкананьня[2]. 14 жніўня 2008 году парлямэнт Грузіі аднагалосна прагаласаў за выхад са складу СНД.[3] 9 кастрычніка 2008 году заяўка Грузіі аб выхадзе з СНД задаволеная[4]. 18 жніўня 2009 году Грузія афіцыйна пакінула СНД.
  5. Сьцяг Казахстану Рэспубліка Казахстан
  6. Сьцяг Кыргыстану Кыргыская Рэспубліка
  7. Сьцяг Малдовы Рэспубліка Малдова: Малдова канчаткова ратыфікавала Статут СНД 27 чэрвеня 1994 году, афіцыйна стаўшы, такім чынам, паўнапраўным чальцом арганізацыі[5].
  8. Сьцяг Расеі Расейская Фэдэрацыя
  9. Сьцяг Таджыкістану Рэспубліка Таджыкістан
  10. Сьцяг Туркмэністану Туркмэністан: на казанскім саміце СНД, які адбыўся 26 жніўня 2005 году, Туркмэністан заявіў аб тым, што будзе ўдзельнічаць у арганізацыі ў якасьці «асацыяванага чальца».
  11. Сьцяг Узбэкістана Рэспубліка Ўзбэкістан
  12. Сьцяг Украіны Украіна: Украіна дагэтуль не падпісала Статут СНД, таму дэ-юрэ яна не зьяўляецца дзяржавай-чальцом СНД, пры гэтым належыць да дзяржаваў-заснавальнікаў і дзяржаваў-удзельнікаў Садружнасьці[6].

СНД была заснавана кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР шляхам падпісаньня 8 сьнежня 1991 у Віскулях пад Берасьцем (Беларусь) Дамовы аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (вядома ў СМІ як Белавескія дамовы).

21 сьнежня 1991 да Дамовы далучыліся Азэрбайджан, Армэнія, Казахстан, Кыргыстан, Малдова, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, якія падпісалі сумесна зь Беларусьсю, Расеяй і Ўкраінай у Алматы Дэклярацыю аб мэтах і прынцыпах СНД.

Да ратыфікацыі парлямэнтамі сапраўднага чалецтва Азэрбайджан (да верасьня 1993) і Малдова (да красавіка 1994) былі асацыяванымі чальцамі СНД.

У кастрычніку 1993 сапраўдным чальцом СНД стала Грузія. 12 жніўня 2008 году прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў аб выхадзе краіны з СНД.

У жніўні 2005 Туркмэністан выйшаў з сапраўдных чальцоў СНД і атрымаў статус асацыяванага чальца-назіральніка.

Украіна, як і Туркмэністан, не ратыфікавалі Статут СНД. Гэта азначае, што фармальна яны чальцамі Садружнасьці не зьяўляюцца, хоць пры гэтым Украіна застаецца адной зь дзяржаваў-заснавальнікаў і ўдзельнікам СНД. 13 жніўня 2008 Украіна пацьвердзіла той факт, што не зьяўляецца чальцом СНД[7].

У сакавіку 1996 году Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі прыняла пастанову пра дэнансацыю Белавескіх дамоваў, аднак фактычна гэтае рашэньне наступстваў ня мела.

У шэрагу структур СНД (каардынацыйныя камітэты апаратаў прэзыдэнтаў, па статыстыцы, чыгунках і інш.) у якасьці назіральніка ўдзельнічае Манголія.

У розныя гады заяўлялі аб сваім намеры ўвайсьці ў СНД улады шэрагу непрызнаных самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, аўтаномных рэгіёнаў, а таксама самастойных дзяржаваў. Такія дэклярацыі, аднак, дагэтуль ня мелі працягу ў выглядзе практычных крокаў. Заявы самаабвешчаных дзяржаўных утварэньняў, па ўсёй верагоднасьці, варта разглядаць як элемэнт змаганьня за атрыманьне самастойнасьці, паколькі аб рэальнай магчымасьці ажыцьцяўленьня такога кроку казаць не даводзіцца. Паводле Статуту СНД, для прыняцьця новага чальца гэтай арганізацыі з самастойным статусам патрабуецца згода ўжо існых удзельнікаў, што фактычна азначала б заахвочваньне сэпаратызму на тэрыторыі дзяржаваў-партнэраў і магло прывесьці да непрадказальных наступстваў.

Дэкляравалі жаданьне далучыцца да СНД:

Насельніцтва краінаў СНД на пачатак 2006 году склала 280 млн чалавек.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Садружнасьць незалежных дзяржаваўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў