Вугаль: розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link GA template (handled by wikidata) |
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Coal anthracite.jpg|міні|200пкс|Вугаль]] |
[[Файл:Coal anthracite.jpg|міні|200пкс|Вугаль]] |
||
'''Вугаль''' — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых |
'''Вугаль''' — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых расьлінаў. Сярод паліўна—энэргетычных рэсурсаў мае найвялікшыя запасы. Сусьветныя запасы вугля складаюць звыш 5 трлн. тонаў. Найвялікшыя месцароджаньні вуглю знаходзяцца ў [[ЗША]] (445 млрд. тон), [[Кітай|Кітаі]] (272), [[Расея|Расеі]] (200), [[ПАР]] (130), [[Нямеччына|Нямеччыне]] (100), [[Аўстралія|Аўстраліі]] (90), [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] (50), [[Канада|Канадзе]] (50), [[Індыя|Індыі]] (29) і [[Польшча|Польшчы]] (25 млрд. тон). Пры цяперашнім узроўні спажываньня вуглю (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сёньняшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год. |
||
У [[2004]] годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у [[2003]] г. — 4835). Лідэры: [[Кітай]] — 1956, [[ЗША]] — 1020, [[Індыя]] — 397, [[Аўстралія]] — 365, [[Расея]] — 283, [[ПАР]] — 253, [[Нямеччына]] — 208, [[Польшча]] — 159, [[Інданэзія]] — 136, [[Казахстан]] — 87, [[Украіна]] — 81, [[Грэцыя]] — 74, [[Канада]] — 67, [[Чэхія]] — 64, [[Калюмбія]] — 53, [[Турцыя]] — 48. Найбольш высокае разьвіцьцё вуглездабычы ідзе ў [[Кітай|Кітаі]], [[ЗША]], [[Інданэзія|Інданэзіі]] і [[Калюмбія|Калюмбіі]]. |
У [[2004]] годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у [[2003]] г. — 4835). Лідэры: [[Кітай]] — 1956, [[ЗША]] — 1020, [[Індыя]] — 397, [[Аўстралія]] — 365, [[Расея]] — 283, [[ПАР]] — 253, [[Нямеччына]] — 208, [[Польшча]] — 159, [[Інданэзія]] — 136, [[Казахстан]] — 87, [[Украіна]] — 81, [[Грэцыя]] — 74, [[Канада]] — 67, [[Чэхія]] — 64, [[Калюмбія]] — 53, [[Турцыя]] — 48. Найбольш высокае разьвіцьцё вуглездабычы ідзе ў [[Кітай|Кітаі]], [[ЗША]], [[Інданэзія|Інданэзіі]] і [[Калюмбія|Калюмбіі]]. |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
=== Радовішчы бурага вугля === |
=== Радовішчы бурага вугля === |
||
Найбольш буйныя радовішчы бурага вуглю характэрныя для мэзазойскага і кайназойскага пэрыядаў; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты |
Найбольш буйныя радовішчы бурага вуглю характэрныя для мэзазойскага і кайназойскага пэрыядаў; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты — да 100—120 мэтраў. |
||
Галоўныя месцы здабычы бурага вуглю разьмешчаны ў [[Расея|Расейскай Федэрацыі]], [[Нямеччына|Нямеччыне]], [[Польшча|Польшчы]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Аўстралія|Аўстраліі]]. |
Галоўныя месцы здабычы бурага вуглю разьмешчаны ў [[Расея|Расейскай Федэрацыі]], [[Нямеччына|Нямеччыне]], [[Польшча|Польшчы]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Аўстралія|Аўстраліі]]. |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
[[Файл:Coal.jpg|міні|200пкс|Каменны вугаль]] |
[[Файл:Coal.jpg|міні|200пкс|Каменны вугаль]] |
||
'''Каменны вугаль''' — выкапнёвы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнаньні з бурым вуглем. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вугляроду, цеплыня гарэньня — 30,1—36,6 МДж/кг (5700 ккал/кг). Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэньнях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сыстэмаў. Глыбіня заляганьня каменнага вугля – ад паверхні да 2000—2500 мэтраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых |
'''Каменны вугаль''' — выкапнёвы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнаньні з бурым вуглем. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вугляроду, цеплыня гарэньня — 30,1—36,6 МДж/кг (5700 ккал/кг). Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэньнях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сыстэмаў. Глыбіня заляганьня каменнага вугля – ад паверхні да 2000—2500 мэтраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых расьлінаў, якія зьмяніліся пад уплывам вялікага ціску вакольных парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпэратуры. З узрастаньнем ступені пераўтварэньня пасьлядоўна павялічваецца ўтрыманьне вугляроду і адначасова зьмяншаецца колькасьць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; зьмяняецца цеплыня згараньня, здольнасьць сьпякацца і іншыя ўласьцівасьці. |
||
Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вугляродам, аксамітна і смаляна—чорнага колеру; бліскучасьць каменнага вугля — тлустая, злом ракавісты; цьвёрдасьць 2—3; удзельная вага 1,25—1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. |
Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вугляродам, аксамітна і смаляна—чорнага колеру; бліскучасьць каменнага вугля — тлустая, злом ракавісты; цьвёрдасьць 2—3; удзельная вага 1,25—1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар. |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
Па міжнароднай клясыфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэньня больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей за 9%. |
Па міжнароднай клясыфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэньня больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей за 9%. |
||
Апрацоўкай растворам |
Апрацоўкай растворам хлёрава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі—некалі можна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных расьлінаў. |
||
=== Віды і склад каменнага вугля === |
=== Віды і склад каменнага вугля === |
||
Адрозьніваюць наступныя віды каменнага вугля: смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасьцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элемэнты: 82% [[вуглярод]], 1,5—5,7% [[вадарод]], 1,5—15% [[кісларод]], 0,5—4% [[сера]], да 1,5% [[азот]], 2—45% лятучых рэчываў; колькасьць вадкасьці 4—14%, утрыманьне залы нязначнае. Большая ці меншая прысутнасьць серы абумоўленая дадаткам [[серны калчадан|сернага калчадана]] ці іншых сярністых мінэралаў. Чым больш у каменным вуглі [[вадарод]]у, тым больш атрымліваецца зь яго пры награваньні бяз доступу паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрыманьня [[сьвяцільны газ|сьвяцільнага газу]], такі, багаты смоламі каменны вугаль, называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца |
Адрозьніваюць наступныя віды каменнага вугля: смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасьцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элемэнты: 82% [[вуглярод]], 1,5—5,7% [[вадарод]], 1,5—15% [[кісларод]], 0,5—4% [[сера]], да 1,5% [[азот]], 2—45% лятучых рэчываў; колькасьць вадкасьці 4—14%, утрыманьне залы нязначнае. Большая ці меншая прысутнасьць серы абумоўленая дадаткам [[серны калчадан|сернага калчадана]] ці іншых сярністых мінэралаў. Чым больш у каменным вуглі [[вадарод]]у, тым больш атрымліваецца зь яго пры награваньні бяз доступу паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрыманьня [[сьвяцільны газ|сьвяцільнага газу]], такі, багаты смоламі каменны вугаль, называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца зь цяжкасьцю, і іх гарэньне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальваньні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль сьпякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу — [[кокс]], які зусім ня ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны сьвяцільны газ і вадкі [[каменнавугальны варволь]]. |
||
Каменны вугаль, у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву [[антрацыт]]. |
Каменны вугаль, у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву [[антрацыт]]. |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
=== Прыблізныя зьвесткі пра сусьветныя запасы каменнага вуглю === |
=== Прыблізныя зьвесткі пра сусьветныя запасы каменнага вуглю === |
||
Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басэйнамі каменнага вуглю зьяўляюцца: Данецкі, |
Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басэйнамі каменнага вуглю зьяўляюцца: Данецкі, Кузьнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Апалацкі, Пэнсыльванскі, Верхнесілескі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Ўэйлзкі, Валансьенскі, Брабанцкі. |
||
Тры чвэрці сусьветных запасаў каменнага вуглю прыходзіцца на [[Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў#Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў|краіны СНД]], [[ЗША]], [[КНР]]. |
Тры чвэрці сусьветных запасаў каменнага вуглю прыходзіцца на [[Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў#Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў|краіны СНД]], [[ЗША]], [[КНР]]. |
||
Радок 66: | Радок 66: | ||
|[[Афрыка]] || 225 || 2,3% |
|[[Афрыка]] || 225 || 2,3% |
||
|- |
|- |
||
|[[Азія]] (без |
|[[Азія]] (без краінаў СНД і Кітая) || 185 || 1,9% |
||
|- |
|- |
||
|[[Канада]] || 65 || 0,7% |
|[[Канада]] || 65 || 0,7% |
||
Радок 103: | Радок 103: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
{{Commons|Category:Coal |
{{Commons|Category:Coal}} |
||
[[Катэгорыя:Карысныя выкапні]] |
[[Катэгорыя:Карысныя выкапні]] |
Вэрсія ад 03:00, 19 сакавіка 2016
Вугаль — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых расьлінаў. Сярод паліўна—энэргетычных рэсурсаў мае найвялікшыя запасы. Сусьветныя запасы вугля складаюць звыш 5 трлн. тонаў. Найвялікшыя месцароджаньні вуглю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расеі (200), ПАР (130), Нямеччыне (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры цяперашнім узроўні спажываньня вуглю (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сёньняшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год.
У 2004 годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у 2003 г. — 4835). Лідэры: Кітай — 1956, ЗША — 1020, Індыя — 397, Аўстралія — 365, Расея — 283, ПАР — 253, Нямеччына — 208, Польшча — 159, Інданэзія — 136, Казахстан — 87, Украіна — 81, Грэцыя — 74, Канада — 67, Чэхія — 64, Калюмбія — 53, Турцыя — 48. Найбольш высокае разьвіцьцё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданэзіі і Калюмбіі.
Прыкладна 10% вуглю (500 млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасьці каля 400 млн. тон коксу, нязначную частку для вытворчасьці сынтэтычнага вадкага паліва, газу, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнію.
Віды вугля
Адрозьніваюць два віды вугляў: буры і каменны. Бурыя вуглі, у адрозьненьне ад каменных, утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згараньня і большую вільготнасьць.
Буры вугаль
- Асноўны артыкул: Буры вугаль
Буры вугаль — пераходная форма ад торфу да каменнага вуглю. Ад торфу буры вугаль адрозьнівае большая гаматнасьць і меншае ўтрыманьне розных расьлінных астаткаў, ад каменнага вуглю — галоўным чынам афарбоўка бурымі адценьнямі (ад кававага да чорнага). На паветры хутка драбіцца на дробныя кавалкі.
Буры вугаль выкарыстоўваецца як энэргетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрыманьня вадкага паліва і розных сынтэтычных рэчываў, газа і ўгнаеньняў.
Склад бурага вугля
Для бурага вугля ўласьцівая наяўнасьць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасьць і вільготнасьць. У гаручай масе бурага вугалю ўтрыманьне вугляроду 55—78%, вадароду 4—6,5%, кіслароду 15—30%; максымальная цеплыня гарэньня рабочай масы бязпопельнага вуглю меней за 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20% і болей; утрыманьне лятучых рэчываў у залежнасьці ад петраграфічнага складу вугля вагаецца ад 65 да 40%. Па генэтычных прыкметах буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасьці, дадаючы да апошніх і лігніты, якія ўяўляюць сабой асобны гатунак пераўтварэньня і захаваньня аскепкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозьненьняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманьне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай клясыфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналягічныя групы: Б1 зь вільготнасьцю звыш 40%, Б2 — зь вільготнасьцю 30—40% і Б3 — зь вільготнасьцю меншай за 30%.
Радовішчы бурага вугля
Найбольш буйныя радовішчы бурага вуглю характэрныя для мэзазойскага і кайназойскага пэрыядаў; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты — да 100—120 мэтраў. Галоўныя месцы здабычы бурага вуглю разьмешчаны ў Расейскай Федэрацыі, Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.
Каменны вугаль
- Асноўны артыкул: Каменны вугаль
Каменны вугаль — выкапнёвы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнаньні з бурым вуглем. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вугляроду, цеплыня гарэньня — 30,1—36,6 МДж/кг (5700 ккал/кг). Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэньнях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сыстэмаў. Глыбіня заляганьня каменнага вугля – ад паверхні да 2000—2500 мэтраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых расьлінаў, якія зьмяніліся пад уплывам вялікага ціску вакольных парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпэратуры. З узрастаньнем ступені пераўтварэньня пасьлядоўна павялічваецца ўтрыманьне вугляроду і адначасова зьмяншаецца колькасьць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; зьмяняецца цеплыня згараньня, здольнасьць сьпякацца і іншыя ўласьцівасьці.
Каменны вугаль — гаматная горная парода, утвораная аморфным вугляродам, аксамітна і смаляна—чорнага колеру; бліскучасьць каменнага вугля — тлустая, злом ракавісты; цьвёрдасьць 2—3; удзельная вага 1,25—1,4. Каменны вугаль гарыць яркім полымем, распаўсюджваючы моцны дым і смалісты водар.
Па міжнароднай клясыфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэньня больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадам лятучых болей за 9%.
Апрацоўкай растворам хлёрава-каліевай солі і азотнай кіслаты калі—некалі можна выявіць у каменным вуглі структуру папараці, сілірярыі, лепідэндрона і іншых каменнавугальных расьлінаў.
Віды і склад каменнага вугля
Адрозьніваюць наступныя віды каменнага вугля: смалісты ці бліскучы — з ракавістым, бліскучым зломам, грубы — з грубазерністым зломам, слаёвы — з сланцаватай асобнасьцю, валаконны – з валаконнай структурай і інш. Каменны вугаль утрымлівае ў сярэднім наступныя элемэнты: 82% вуглярод, 1,5—5,7% вадарод, 1,5—15% кісларод, 0,5—4% сера, да 1,5% азот, 2—45% лятучых рэчываў; колькасьць вадкасьці 4—14%, утрыманьне залы нязначнае. Большая ці меншая прысутнасьць серы абумоўленая дадаткам сернага калчадана ці іншых сярністых мінэралаў. Чым больш у каменным вуглі вадароду, тым больш атрымліваецца зь яго пры награваньні бяз доступу паветра смалістых рэчываў, тым лепш такі каменны вугаль гарыць і тым больш ён прыдатны для атрыманьня сьвяцільнага газу, такі, багаты смоламі каменны вугаль, называюць тлустым, а бедны гэтымі рэчывамі — худым. Худыя вуглі загараюцца зь цяжкасьцю, і іх гарэньне можа падтрымлівацца толькі пры моцным прытоку паветра. Пры пракальваньні ў зачыненай прасторы тлусты каменны вугаль сьпякаецца і плавіцца, утвараючы порыстую губчатую масу — кокс, які зусім ня ўтрымлівае серы і няшмат Н і О; пры гэтым атрымліваюць газападобны сьвяцільны газ і вадкі каменнавугальны варволь.
Каменны вугаль, у якім смалістыя рэчывы амаль зусім адсутнічаюць, мае назву антрацыт.
Прыблізныя зьвесткі пра сусьветныя запасы каменнага вуглю
Найбольш буйнымі распрацоўваемымі басэйнамі каменнага вуглю зьяўляюцца: Данецкі, Кузьнецкі, Пячорскі, Карагандзінскі, Апалацкі, Пэнсыльванскі, Верхнесілескі, Астрава-Карвінскі, Рурскі, Вялікі Хуанэбас, Паўднёва-Ўэйлзкі, Валансьенскі, Брабанцкі. Тры чвэрці сусьветных запасаў каменнага вуглю прыходзіцца на краіны СНД, ЗША, КНР.
Рэгіён | Колькасьць (млрд т) | Доля |
---|---|---|
Краіны СНД | 4400 | 45,2% |
ЗША | 1570 | 16,1% |
Кітай | 1570 | 16,1% |
Заходняя Эўропа | 865 | 8,9% |
Акіянія | 800 | 8,2% |
Афрыка | 225 | 2,3% |
Азія (без краінаў СНД і Кітая) | 185 | 1,9% |
Канада | 65 | 0,7% |
Лацінская Амэрыка | 60 | 0,6% |
Агулам | 9740 | 100% |
У 1990—х гадах сусьветнае спажываньне каменнага вуглю склала 2,3 млрд. тон у год. У адрозьненьне ад спажываньня нафты, спажываньне вуглю значна павялічылася ня толькі ў краінах, што разьвіваюцца, але і ў прамыслова разьвітых краінах.
Спажываньне вуглю
Рэгіён | 2001 год | 2005 год | Зьмены |
---|---|---|---|
ЗША | 1060 | 1567 | +47,8 % |
Заходняя Эўропа | 574 | 463 | −19,3 % |
Японія | 166 | 202 | +21,7 % |
Краіны былога СССР | 446 | 436 | −2,2 % |
Кітай | 1383 | 2757 | +99,3 % |
Індыя | 360 | 611 | +69,7 % |
Астатні сьвет | 1274 | 3518 | +20,7 % |
Агулам | 5263 | 7574 | +43,9 % |
Вонкавыя спасылкі
Вугаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў