Музэй-дача Васіля Быкава: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Музей-дача_Васіля_Быкава?oldid=2288281 |
д дапасаваньне |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
|Выява = Музэй-дача Васіля Быкава.jpg |
|Выява = Музэй-дача Васіля Быкава.jpg |
||
|Апісаньне выявы = |
|Апісаньне выявы = |
||
|Філія = [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры| |
|Філія = [[Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры|Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры]] |
||
|Філіі = |
|Філіі = |
||
|Горад = Ждановічы |
|Горад = Ждановічы |
Вэрсія ад 09:15, 14 сакавіка 2016
Музэй-дача Васіля Быкава | |
Філія | Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ждановічы, Беларусь |
Тэматыка калекцыі | Мэмарыяльны музэй |
Створаны | 19 чэрвеня 2014 г. |
Музэ́й-да́ча Васіля́ Бы́кава — філія Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, адчынены 19 чэрвеня 2014 року да 90-годзьдзя пісьменніка. Мэмарыяльны музэй створаны на лецішчы В. Быкава ў Ждановічах-6 (Менская вобласьць, Менскі раён, Ждановічы, вул. Вінаградная, д. 62), якое было бязвыплатна перададзена ўдавой Ірынай Міхайлаўнай Быкавай дзяржаве (стварэньню музэю паспрыяў былы міністар культуры Павал Латушка).
Музэй-дача дае ўяўленьне пра дачны побыт творцы ў 1985—1998, пра тое, якім В. Быкаў быў у штодзённым жыцьці. Таксама ў музэі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; ліст А. Твардоўскага да Быкава; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя Васілю й Ірыне Быкавым сябрамі.
Музэй працуе з 11:00 да 17:00 з серады па нядзелю (травень-кастрычнік).
Экспазыцыя
У хаце, куды В. Быкаў са сваёй жонкай Ірынай Міхайлаўнай прыяжджалі ў вольны час з 1985 па 1998, разьмешчаная мэмарыяльная экспазыцыя: супрацоўнікі музэю імкнуліся пакінуць усё так, як было пры жыцьці Васіля Ўладзімеравіча. Мэбля, прадметы побыту, сувэніры. Карціны, падораныя Васілю Быкаву й Ірыне Міхайлаўне. Сярод іх, напрыклад, працы В. Славука, В. Дударэнкі, Н. Паплаўскай. Усе гэтыя рэчы, як і сам дом у Ждановічах, удава пісьменніка бязвыплатна аддала дзяржаве ў 2012 року з умовай, што тут будзе створаны музэй.
У гасьцявым пакоі, дзе стаяць крэслы і прайгравальнік, ляжаць кружэлкі зь вершамі Я. Купалы, Я. Коласа, А. Твардоўскага, а таксама з музыкай суседа па лецішчы — Ігара Лучанка.
Маленькая кухня ў традыцыйным савецкім стылі. З адметнага: гародніна, садавіна і ягады на сьцяне — усё справа рук пісьменніка. Вядома, што мастацкія схільнасьці ў В. Быкава выявіліся яшчэ ў дзяцінстве, калі маляваў для школы насьценгазэты і браў урокі ў вясковага прафэсіянала Бобрыка. Пазьней жа паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню, дзе правучыўся год і быў вымушаны кінуць з прычыны скасаваньня стыпэндыі.
У гаражы пісьменьніка, дзе некалі стаяла белая «Волга», апрача інструмэнтаў, кніг для аўтааматараў, вэлясіпэду Ірыны Міхайлаўны, разьмешчаная экспазыцыя з дасціпных малюнкаў, зьвязаных з «аўтамабільным» жыцьцём клясыка, а таксама мапа «Дарогі Васіля Быкава», дзе пазначаныя ўсе краіны, у якіх пабываў пісьменьнік, і павялічаныя копіі мапаў, створаных самім В. Быкавым.
У кабінэце Васіля Ўладзімеравіча захоўваюцца кнігі: многія з аўтографамі (іх дарылі пісьменьніку).
Пакой Ірыны Міхайлаўны Быкавай, як і кабінет ейнага мужа, невялікі. На стале дыктафон тых часоў: Ірына Міхайлаўна — прафесійны журналіст.
На мансардзе можна пабачыць карціны пісьменніка: «Дачу», «Бацькоўскую хату» і «Лужыну». Таксама карціну «Восеньскі настрой», якую У. Караткевіч падарыў В. Быкаву на шасьцідзесяцігодзьдзе.
Галерэя
-
Гасьцёўня
-
Стэнды з чарнавікамі на балюстрадзе
-
Куток, дзе пісьменьнік любіў слухаць радыё
-
Эцюд да фільма «Знак бяды»
Вонкавыя спасылкі
Музэй-дача Васіля Быкава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў