Пераахаладжэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
 
W (гутаркі | унёсак)
д +выява
Радок 3: Радок 3:

== Папярэджаньне ==
== Папярэджаньне ==
[[Файл:Napoleons retreat from moscow.jpg|значак|250пкс|{{Артыкул у іншым разьдзеле|Адольф Нортэн||de|Adolph Northen}} «Адступленьне Напалеона з Масквы» (1850)]]
Пазьбегнуць пераахаладжэньня дапамагае жвавы рух, нашэньне свабоднага [[Адзеньне|адзеньня]] і непрамакальнай верхняй [[Вопратка|вопраткі]]. Ва ўмовах холаду варта насіць [[Воўна|ваўняныя]] [[шкарпэткі]] і класьці ў [[боты]] цёплыя вусьцілкі. Пры выхадзе на вуліцу найлепш апранаць [[шалік]], шапку і [[рукавіцы]] зь вільгаценепрымальнай [[Тканіна|тканіны]] і [[футра]]м у сярэдзіне. Таксама варта адмовіцца ад выпіваньня [[Сьпіртовы напой|сьпіртовых напояў]], [[Тытунепаленьне|паленьня]] і нашэньня мэталічных упрыгажэньняў на марозе. Зьмерзлыя рукі карысна трымаць у [[падпаха]]х для адагрэву. Пры адчуваньні замярзаньня варта безадкладна зайсьці ў бліжэйшы абаграваны [[будынак]] (кавярню, краму, пад'езд). У выпадку заглуханьня аўтамабіля ўдалечыні ад паселішча найлепш заставацца ў машыне, выклікаць дапамогу па [[тэлефон]]е і чакаць на прыезд іншага аўтамабіля. Таксама мае сэнс пазьбягаць ветру, намаканьня скуры і выхаду на вуліцу з мокрымі валасамі. Перад доўгай прагулкай карысна паесьці і ўзяць з сабой гарачую гарбату ў [[тэрмас]]е, а таксама зьменныя рукавіцы і шкарпэткі. Агулам варта клапаціцца аб прагрэтасьці жытла і абмяжоўваць разавае знаходжаньне на вуліцы ў халоднае надвор'е 15 [[хвіліна]]мі<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Вольга Кулінковіч]].|загаловак=Гіпатэрмія: не гуляй да страты пульсу|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=92163|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=21 студзеня 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-01-21 13 (27128)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/92160/21stu-2.indd.pdf 2]|issn=1990-763x}}</ref>.

Радок 16: Радок 17:
[[Катэгорыя:Біяфізыка]]
[[Катэгорыя:Біяфізыка]]
[[Катэгорыя:Біяхімія]]
[[Катэгорыя:Біяхімія]]
[[Катэгорыя:Кардыялогія]]
[[Катэгорыя:Кардыялёгія]]
[[Катэгорыя:Тэмпэратура]]
[[Катэгорыя:Тэмпэратура]]
[[Катэгорыя:Вэтэрынарыя]]
[[Катэгорыя:Вэтэрынарыя]]

Вэрсія ад 11:04, 5 лютага 2016

Пераахаладжэньне (гіпатэрмія; грэц. ὑπο + θέρμη — пад + цеплыня) — ахаладжэньне цела цеплакроўных жывёлаў і чалавека ў выніку цеплааддачы, што перавышае цеплавытворчасьць. Памяншае спажываньне тлену ораганамі і тканкамі арганізма. Павышае ўстойлівасьць арганізма да тленавага галаданьня. Выкарыстоўваецца ў хірургіі пры апэрацыі на сэрцы, крывяносных сасудах і нэрвах (ацёк, атручаньне, цэнтральная нэрвовая сыстэма). Пры ахаладжэньні цела чалавека да +20—23°C спыняюцца дыханьне і сэрцабіцьцё[1]. Зьяўляецца хваратворным пры парушэньні абмену рэчываў, якое ў чалавека настае пры ахаладжэньні ніжэй за +35°C. Выяўляецца ў санлівасьці, істотным паніжэньні артэрыяльнага ціску і запаволеньні сэрцабіцьця. Ад немачы найчасьцей церпяць немаўляты і самотныя пажылыя людзі, якія цягам дня знаходзяцца бяз руху ў халоднымі памяшканьні. Таксама здараецца з вадалазамі і горнымі ратавальнікамі, п'яніцамі і бяздомнікамі, людзьмі з хваробамі сэрца, шчытападобнай залозы і душэўнымі разладамі.

Папярэджаньне

Адольф Нортэн(de) «Адступленьне Напалеона з Масквы» (1850)

Пазьбегнуць пераахаладжэньня дапамагае жвавы рух, нашэньне свабоднага адзеньня і непрамакальнай верхняй вопраткі. Ва ўмовах холаду варта насіць ваўняныя шкарпэткі і класьці ў боты цёплыя вусьцілкі. Пры выхадзе на вуліцу найлепш апранаць шалік, шапку і рукавіцы зь вільгаценепрымальнай тканіны і футрам у сярэдзіне. Таксама варта адмовіцца ад выпіваньня сьпіртовых напояў, паленьня і нашэньня мэталічных упрыгажэньняў на марозе. Зьмерзлыя рукі карысна трымаць у падпахах для адагрэву. Пры адчуваньні замярзаньня варта безадкладна зайсьці ў бліжэйшы абаграваны будынак (кавярню, краму, пад'езд). У выпадку заглуханьня аўтамабіля ўдалечыні ад паселішча найлепш заставацца ў машыне, выклікаць дапамогу па тэлефоне і чакаць на прыезд іншага аўтамабіля. Таксама мае сэнс пазьбягаць ветру, намаканьня скуры і выхаду на вуліцу з мокрымі валасамі. Перад доўгай прагулкай карысна паесьці і ўзяць з сабой гарачую гарбату ў тэрмасе, а таксама зьменныя рукавіцы і шкарпэткі. Агулам варта клапаціцца аб прагрэтасьці жытла і абмяжоўваць разавае знаходжаньне на вуліцы ў халоднае надвор'е 15 хвілінамі[2].

Крыніцы

  1. ^ Гіпатэрмія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 254. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
  2. ^ Вольга Кулінковіч. Гіпатэрмія: не гуляй да страты пульсу // Зьвязда : газэта. — 21 студзеня 2012. — № 13 (27128). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі