179
зьменаў
(артаграфія) |
(→Гульня: маскіруецца -› маскуецца) |
||
Першапачаткова можа падацца, што знайсьці тайнік пры дапамозе GPS-прымача і каардынатаў проста. Аднак дакладнасьць, зь якой GPS-прымач вызначае пазыцыю, складае некалькі дзясяткаў мэтраў. GPS-прымач дазваляе толькі паказаць мясковасьць знаходжаньня тайніка. Але для дакладнага пошуку неабходна карыстацца падказкамі ў апісаньні тайніка.
Тайнікі бываюць самых розных відаў. Самы распаўсюджаны тайнік — гэта кантэйнэр з накрыўкай, у якім знаходзяцца «скарбы» — дробныя прадметы (дыскі, кнігі, цацкі) і нататнік (журнал гульні) для тых, хто знайшшоў тайнік. Гулец мае права адзначыцца ў нататніку і ўзяць любы прадмет, але таксама ён мусіць пакінуць які-небуць іншы прадмет падобнай вартасьці. Нататнік зьяўляецца абавязковым атрыбутам тайніка і ўтрымлівае інфармацыю пра тайнік і ягоных наведвальнікаў. Пасьля наведваньня тайніка гулець мусіць зачыніць кантэйнэр і пакінуць яго на папярэднім месцы. Пры гэтым тайнік
Апроч традыцыйных сустракаюцца таксама і пакрокавыя тайнікі. Для таго, каб знайсьці кантэйнэр, геакэшар павінен разьвязаць задачу, якую стварыў аўтар тайніка. Часам задача палягае ў адказах на пытаньні, зьвязаныя зь мясковасьцю, часам патрабуюцца здольнасьці арыентаваньня на мясцовасьці, а ў пэўных выпадках гульцу спатрэбіцца паказаць сваю эрудыцыю, каб разьвязаць задачу.
|
зьменаў