Міжнародны фонд Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі
д →Заснавальнікі Фонду (у 1995 годзе): вікілінкі |
|||
Радок 91: | Радок 91: | ||
|13.|| || Альма Лапіньскене || || вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру || || [[Летува]] |
|13.|| || Альма Лапіньскене || || вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру || || [[Летува]] |
||
|- valign=top |
|- valign=top |
||
|14.|| || Раман Лубкіўскі || || паэт і перакладчык || || [[Украіна]] |
|14.|| || [[Раман Лубкіўскі]] || || паэт і перакладчык || || [[Украіна]] |
||
|- valign=top |
|- valign=top |
||
|15.|| || Сяргей Маслоўскі || || галоўны спэцыяліст [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] || || [[Беларусь]] |
|15.|| || Сяргей Маслоўскі || || галоўны спэцыяліст [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь]] || || [[Беларусь]] |
Вэрсія ад 18:22, 29 сьнежня 2015
Міжнародны фонд Янкі Купалы | |
Абрэвіятура | МФЯнК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 30 лістапада 1995 (28 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | дасьледваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Янкі Купалы, 4 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь (Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Летува (Вільня), Латвія (Рыга, Дзьвінск), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань) |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Вячаслаў Рагойша |
Намесьнік старшыні | Жанна Дапкюнас |
Кіроўны орган | Рада |
Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на лепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.
Структура
Вышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.
Старшынём фонду з дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Летуве (Вільня), Латвіі (Рыга, Дзьвінск), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).
Гісторыя
Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.
Заснавальнікі Фонду (у 1995 годзе)
Імя і прозьвішча | Занятак | Краіна | ||||
1. | Эдуард Агуновіч | мастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Беларусь | |||
2. | Маргарыта Антонава | загадчык філіі Музэя-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах | Расея | |||
3. | Аляксандар Баршчэўскі | загадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту | Польшча | |||
4. | Навум Гальпяровіч | намесьнік старшыні Саюза пісьменьнікаў Беларусі | Беларусь | |||
5. | Уладзімер Гніламёдаў | намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
6. | Жанна Дапкюнас | дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | |||
7. | Джым Дынглі | прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту | Вялікабрытанія | |||
8. | Леанід Дранько-Майсюк | загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» | Беларусь | |||
9. | Сяргей Законьнікаў | галоўны рэдактар часопісу «Полымя», ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы | Беларусь | |||
10. | Віктар Каваленка | дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
11. | Аляксей Каўка | доктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навук | Расея | |||
12. | Вітаўт Кіпель | старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва | ЗША | |||
13. | Альма Лапіньскене | вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру | Летува | |||
14. | Раман Лубкіўскі | паэт і перакладчык | Украіна | |||
15. | Сяргей Маслоўскі | галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь | Беларусь | |||
16. | Генадзь Праневіч | загадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. Пушкіна | Беларусь | |||
17. | Аляксей Пяткевіч | загадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту | Беларусь | |||
18. | Вячаслаў Рагойша | загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту | Беларусь | |||
19. | Аляксандра Станкевіч | загадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны | Беларусь | |||
20. | Сяргей Тарасаў | старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | |||
21. | Антаніна Хатэнка | вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | |||
22. | Міхась Шавыркін | галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» | Беларусь |
Дзейнасьць
Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.
З 1996 году разам зь Літаратурным музэем Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.