Ордэн Трох зорак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выправіў дату. Крыніца ў артыкулы пра Барадуліна. То было 23 красавіка 1997 г.
д афармленьне
Радок 31: Радок 31:
Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадзкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасьці, а таксама ў дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаваў. [[Прэзыдэнты Латвіі|Прэзыдэнт Латвіі]], заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна й ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, што яго атрымала, ніякіх прывілеяў.
Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадзкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасьці, а таксама ў дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаваў. [[Прэзыдэнты Латвіі|Прэзыдэнт Латвіі]], заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна й ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, што яго атрымала, ніякіх прывілеяў.


Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак [[Густаўс Шкілтэрс]]. Самі ордэны вырабляюцца на [[Летувіскі манэтны двор|Летувіскай меньніцы]] (манэтным двары), а стужкі прывозяцца з [[Данія|Даніі]]. На сучасных ордэнах, у адрозьненьні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўленьня, а таксама зьменены шрыфт тэкста.
Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак [[Густаўс Шкілтэрс]]. Самі ордэны вырабляюцца на [[Летувіскі манэтны двор|Летувіскай меньніцы]] (манэтным двары), а стужкі прывозяцца з [[Данія|Даніі]]. На сучасных ордэнах, у адрозьненьне ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўленьня, а таксама зьменены шрыфт тэксту.


[[Файл:Latvian Kolmen Tähden ritarikunnan rintatähti.png|міні|250пкс|зьлева|Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)]]
[[Файл:Latvian Kolmen Tähden ritarikunnan rintatähti.png|міні|250пкс|зьлева|Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)]]
Радок 43: Радок 43:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commonscat|Order of the Three Stars}}
* [http://www.president.lv/pk/content/?cat_id=1254 Пра ордэн (Канцылярыя Прэзыдэнта Латвіі)] {{ref-lv}}
* [http://www.president.lv/pk/content/?cat_id=1254 Пра ордэн (Канцылярыя Прэзыдэнта Латвіі)]{{ref-lv}}


{{Узнагароды Латвіі}}
{{Узнагароды Латвіі}}

Вэрсія ад 14:35, 17 лістапада 2015

Ордэн трох зорак
Арыгінальная назва Triju Zvaigžņu ordenis
Дэвіз Per aspera ad astra
(Празь церні да зорак)
Краіна Латвія
Тып ордэн 5 клясы, з трыма ганаровымі мэдалямі
Падставы ўзнагароджаньня Заслугі на службе Латвіі
Статыстыка
Дата заснаваньня 1924
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Лачплэсіса
Малодшая ўзнагарода Ордэн Вэстэрса

О́рдэн трох зо́рак (па-латыску: Triju Zvaigžņu ordenis) — найвышэйшая ўзнагарода Латвійскае Рэспублікі.

Ордэн трох зорак пад дэвізам «Per aspera ad astra» («Празь церні да зорак») быў заснаваны з ініцыятывы міністра замежных справаў Латвіі Зыгфрыда Мэеровіча 24 сакавіка 1924 году ў памяць пра стварэньне латыскай дзяржавы 18 лістапада 1918 году. Пасьля акупацыі Латвіі Савецкім зьвязам ордэн перапыніў сваё існаваньне. Па ўзнаўленьні незалежнасьці Латвіі ўзнагароджаньне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 году.

Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадзкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасьці, а таксама ў дзейнасьці органаў самакіраваньня. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаваў. Прэзыдэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна й ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, што яго атрымала, ніякіх прывілеяў.

Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаўс Шкілтэрс. Самі ордэны вырабляюцца на Летувіскай меньніцы (манэтным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозьненьне ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўленьня, а таксама зьменены шрыфт тэксту.

Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)

Ордэн Трох Зорак уяўляе зь сябе белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім баку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы мэдальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа — пазалочаны мэдальён з дэвізам «Per aspera ad astra» й надпісам «Latvijas Republika — 1918.g. 18. novembris».

Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандзерам вялікага крыжа; асоба, узнагароджаная ордэнам ІІ ступені — старшым афіцэрам; асоба, узнагароджаная ордэнам ІІІ ступені — камандзерам; асоба, узнагароджаная ордэнам ІV ступені — афіцэрам; асоба, узнагароджаная ордэнам V ступені — кавалерам. У якасьці асобай узнагароды камандзер вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень — залаты знак, ІІ ступень — срэбны, ІІІ ступень — бронзавы.

Ад 1999 году існуе Братэрства Ордэна трох зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад ягоных ступеняў.

Сярод асобаў, узнагароджаных ордэнам, ёсьць і тры беларусы: паэты Рыгор Барадулін (1997) і Сяргей Панізьнік (1998), а таксама мастак Вячка Целеш (2006).

Вонкавыя спасылкі

Ордэн Трох зораксховішча мультымэдыйных матэрыялаў