Ордэн Чырвонага Сьцяга: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
 
Радок 43: Радок 43:
Image:Order_of_Red_Banner,_Armenian_SSR.jpg|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Армянскай ССР</small>
Image:Order_of_Red_Banner,_Armenian_SSR.jpg|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Армянскай ССР</small>
Image:Order of Red Banner, Georgian SSR, 1923.png|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Грузінскай ССР, [[1923 год]]</small>
Image:Order of Red Banner, Georgian SSR, 1923.png|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Грузінскай ССР, [[1923 год]]</small>
Image:Order_of_Red_Banner,_Khorezm_PSR.jpg|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Харэзмскай НСР</small>
Image:Order of the Red Banner (KhSSR).jpg|<small>Ордэн Чырвонага сьцяга Харэзмскай НСР</small>
</gallery>
</gallery>



Вэрсія ад 02:40, 8 лістапада 2015

Ордэн Чырвонага Сьцяга
Арыгінальная назва па-расейску: Орден Красного Знамени
Краіна Сьцяг СССР СССР
Тып ордэн
Падставы ўзнагароджаньня За асаблівую адвагу, самаадданасьць і мужнасьць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 16 верасня 1918
Першае ўзнагароджаньне 30 верасня 1918
Апошняе ўзнагароджаньне 1991
Колькасьць 581 300
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Малодшая ўзнагарода Ордэн Суворава I ступені

Ордэн Чырвонага Сьцяга (ордэн «Чырвоны сьцяг») — адзін з вышэйшых ордэнаў СССР. Першы з усіх савецкіх ордэнаў. Быў заснаваны для ўзнагароды за асаблівую адвагу, самаадданасьць і мужнасьць, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны. Ордэнам Чырвонага Сьцяга таксама узнагароджваліся вайсковыя часткі, ваенныя караблі, дзяржаўныя і грамадзкія арганізацыі. Да заснаваньня ордэна Леніна ў 1930 годзе, Ордэн Чырвонага Сьцяга быў вышэйшым ордэнам Савецкага саюза.

Гісторыя

За аснову ордэна быў прыняты знак ордэна «Чырвоны Сьцяг» РСФСР, заснаваны 16 верасьня 1918 года падчас Грамадзянскай вайны дэкрэтам УЦВК. Першапачаткова ордэн меў назву «Чырвоны Сьцяг». Падчас Грамадзянскай вайны аналягічныя ордэны былі заснаваны ў іншых савецкіх рэспубліках.

1 жніўня 1924 года быў заснаваны агульнасаюзны ордэн «Чырвоны Сьцяг», які адрозьніваўся надпісам «СССР» замест «РСФСР» на стужцы на ніжняй частцы ляўровага вянка. Усе ордэны савецкіх рэспублік, якімі узнагароджвалі ў 1918—1924 гадах былі прыроўненыя да агульнасаюзнага ордэну. Статут ордэна быў зацьверджаны Пастановай Прэзыдыюму ЦВК СССР ад 11 студзеня 1932 году (19 чэрвеня 1943 году і 16 сьнежня 1947 году ў гэтую пастанову указамі Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР ўносіліся зьмены і дапаўненьні).

Апошняя рэдакцыя статута ордэна была зацьверджана Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР ад 28 сакавіка 1980 году.

Узнагароды

Ордэнам Чырвонага Сьцяга былі ўзнагароджаны ВЛКСМ, газета «Красная звезда», Двойчы Чырвонасьцяжны Балтыйскі флёт, Ваенная акадэмія паветрана-касьмічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава, Ваенна-паветраная інжынэрная акадэмія імя прафэсара М. Я. Жукоўскага, Ваенная акадэмія хімічнай абароны імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка, Санкт-Пецярбургскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча ім. С. М. Кірава (двойчы), Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча ім. М. В. Фрунзе (двойчы), Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча (двойчы), Ваенны інстытут Міністэрства абароны (Ваенны унівэрсытэт), Балтыйскі дзяржаўны тэхнічны унівэрсытэт «Ваенмех», маскоўская міліцыя, гарады Ленінград (Петраград), Капейск, Грозны, Ташкент, Валгаград (Царыцын), Луганск, Севастопаль.

Вонкавыя спасылкі

Ордэн Чырвонага Сьцягасховішча мультымэдыйных матэрыялаў