Аляксандар Лукашэнка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Калi ласка
д Рэдагаваньні 78.108.206.85 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck
Радок 35: Радок 35:
|узнагароды =
|узнагароды =
}}
}}
'''Алякса́ндар Рыго́равіч Лукашэ́нка''' (нарадзіўся [[30 жніўня]] [[1954]], па іншых зьвестках — [[31 жніўня]]<ref name="Завтра1"/><ref>[http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=102&news=42059 Опасный синдром: Лукашенко теряет память]{{ref-ru}} // [[Белорусский партизан]]</ref>) — беларускі дiбiл [[палітык]], першы [[прэзыдэнт]] [[Беларусь|Рэспублікі Беларусі]] (з [[1994]] году). Галоўнакамандуючы [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь]], старшыня [[Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Савету бясьпекі]]. Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з [[1997]] году)<ref>Зміцер Панкавец, [http://nn.by/?c=ar&i=37192 Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам] // «[[Наша ніва]]», 9 красавіка 2010</ref>. Да сваёй кар’еры ў якасьці палітыка Лукашэнка працаваў дырэктарам дзяржаўнага [[саўгас]]у й правёў некаторы час у савецкім войску.
'''Алякса́ндар Рыго́равіч Лукашэ́нка''' (нарадзіўся [[30 жніўня]] [[1954]], па іншых зьвестках — [[31 жніўня]]<ref name="Завтра1"/><ref>[http://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=102&news=42059 Опасный синдром: Лукашенко теряет память]{{ref-ru}} // [[Белорусский партизан]]</ref>) — беларускі [[палітык]], першы [[прэзыдэнт]] [[Беларусь|Рэспублікі Беларусі]] (з [[1994]] году). Галоўнакамандуючы [[Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь|Ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь]], старшыня [[Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь|Савету бясьпекі]]. Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з [[1997]] году)<ref>Зміцер Панкавец, [http://nn.by/?c=ar&i=37192 Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам] // «[[Наша ніва]]», 9 красавіка 2010</ref>. Да сваёй кар’еры ў якасьці палітыка Лукашэнка працаваў дырэктарам дзяржаўнага [[саўгас]]у й правёў некаторы час у савецкім войску.


Супраціў Лукашэнкі ў падтрымцы Захадам «[[шокавая тэрапія|шокавай тэрапіі]]» ў постсавецкі пераходны пэрыяд выклікаў незадавальненьне з боку [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] і краінаў Эўропы<ref>[http://news.xinhuanet.com/english2010/business/2011-11/23/c_131263530.htm Belarus president says no to shock therapy in economy]. English.News</ref>. Беларусь вядомая як «апошняя дыктатура Эўропы» на большай частцы Захаду<ref>[http://edition.cnn.com/2005/WORLD/europe/04/20/rice.dougherty/index.html Rice: Russia’s future linked to democracy], CNN</ref><ref>[http://www.reuters.com/article/2012/03/04/us-belarus-dicator-idUSTRE8230T320120304 "Belarus’s Lukashenko: «Better a dictator than gay»]. Reuters.</ref>. Заходнія ўрады абвінавачваюць Лукашэнку ў [[аўтарытарызм|аўтарытарным]] стылі кіраваньня<ref>[http://hrw.org/english/docs/2005/01/13/belaru9878.htm «Essential Background — Belarus»]. Human Rights Watch.</ref><ref>[http://web.archive.org/web/20071212011715/http://www.amnesty.org/en/region/europe-and-central-asia/eurasia/belarus «Human rights by country — Belarus»]. Amnesty International Report 2007.</ref><ref>[http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-12037486 «'Hundreds of protesters arrested' in Belarus»]. BBC News.</ref>. Аднак, Лукашэнка сьцьвярджае, што ягоная палітыка зьяўляецца адзінай альтэрнатывай да нестабільнасьці.
Супраціў Лукашэнкі ў падтрымцы Захадам «[[шокавая тэрапія|шокавай тэрапіі]]» ў постсавецкі пераходны пэрыяд выклікаў незадавальненьне з боку [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] і краінаў Эўропы<ref>[http://news.xinhuanet.com/english2010/business/2011-11/23/c_131263530.htm Belarus president says no to shock therapy in economy]. English.News</ref>. Беларусь вядомая як «апошняя дыктатура Эўропы» на большай частцы Захаду<ref>[http://edition.cnn.com/2005/WORLD/europe/04/20/rice.dougherty/index.html Rice: Russia’s future linked to democracy], CNN</ref><ref>[http://www.reuters.com/article/2012/03/04/us-belarus-dicator-idUSTRE8230T320120304 "Belarus’s Lukashenko: «Better a dictator than gay»]. Reuters.</ref>. Заходнія ўрады абвінавачваюць Лукашэнку ў [[аўтарытарызм|аўтарытарным]] стылі кіраваньня<ref>[http://hrw.org/english/docs/2005/01/13/belaru9878.htm «Essential Background — Belarus»]. Human Rights Watch.</ref><ref>[http://web.archive.org/web/20071212011715/http://www.amnesty.org/en/region/europe-and-central-asia/eurasia/belarus «Human rights by country — Belarus»]. Amnesty International Report 2007.</ref><ref>[http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-12037486 «'Hundreds of protesters arrested' in Belarus»]. BBC News.</ref>. Аднак, Лукашэнка сьцьвярджае, што ягоная палітыка зьяўляецца адзінай альтэрнатывай да нестабільнасьці.

Вэрсія ад 01:34, 21 кастрычніка 2015

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка
1-ы Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь
(дэ-факта)
20 ліпеня 1994 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Уладзімер Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: пасада заснаваная
1-ы Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь
(паводле Канстытуцыі 1994 году)
20 ліпеня 1994 — 20 ліпеня 1999
Наступнік: Сямён Шарэцкі (в. а.)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 жніўня 1954 (69 гадоў) (афіцыйна, па словах А. Лукашэнкі — 31 жніўня[1])
Копысь, БССР
Партыя:
Сужэнец: Галіна Лукашэнка
Дзеці: Віктар, Дзьмітры, Мікалай
Маці: Кацярына Лукашэнка[d][2]
Адукацыя:
Узнагароды:

Алякса́ндар Рыго́равіч Лукашэ́нка (нарадзіўся 30 жніўня 1954, па іншых зьвестках — 31 жніўня[1][4]) — беларускі палітык, першы прэзыдэнт Рэспублікі Беларусі1994 году). Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, старшыня Савету бясьпекі. Кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэту (з 1997 году)[5]. Да сваёй кар’еры ў якасьці палітыка Лукашэнка працаваў дырэктарам дзяржаўнага саўгасу й правёў некаторы час у савецкім войску.

Супраціў Лукашэнкі ў падтрымцы Захадам «шокавай тэрапіі» ў постсавецкі пераходны пэрыяд выклікаў незадавальненьне з боку ЗША і краінаў Эўропы[6]. Беларусь вядомая як «апошняя дыктатура Эўропы» на большай частцы Захаду[7][8]. Заходнія ўрады абвінавачваюць Лукашэнку ў аўтарытарным стылі кіраваньня[9][10][11]. Аднак, Лукашэнка сьцьвярджае, што ягоная палітыка зьяўляецца адзінай альтэрнатывай да нестабільнасьці.

Лукашэнка, як і некаторыя іншыя беларускія чыноўнікі, уключаны ў сьпіс, які быў складзены ЗША і ЭЗ, па абвінавачваньні ў парушэньні правоў чалавека[12]. З моманту распаду Савецкага Саюзу, падчас кіраваньня Лукашэнкі, Беларусь ў значнай ступені прытрымліваецца палітыкі кантролю ўрадам ключавых галінаў эканомікі, ухіляючыся ад буйнамаштабнай прыватызацыі, якая мела месца ў некаторых іншых краінах былога СССР.

Раньнія гады жыцьця

Нарадзіўся ў мястэчку Копысь у беднай сялянскай сям’і, выхоўваўся бяз бацькі.

У 19711975, падчас студэнцтва, ён быў сакратаром ВЛКСМ у Сярэдняй школе №1 гораду Шклова. У 1975 годзе Аляксандар Лукашэнка скончыў Магілёўскі пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «настаўнік гісторыі», у 1985 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці «эканаміст — арганізатар сельскагаспадарчае вытворчасьці».

З 1975 па 1977 і з 1980 па 1982 гады Лукашэнка служыў у памежных войсках КГБ СССР, быў інструктарам палітычнага аддзелу ваеннае часткі 2187 Заходняе памежнае акругі ў Берасьці.

За сваё жыцьцё Аляксандар Лукашэнка зьмяніў шмат месцаў працы. З 1977 па 1978 гады ён займаў пасаду сакратара камітэту ВЛКСМ Дзяржхарчгандлю ў Магілёве. У 19781980 гадах А. Лукашэнка працаваў сакратаром раённага таварыства «Веды» ў Шклове.

У 19801982 гадах А. Лукашэнка зноў служыў у войску намесьнікам камандзіра роты па палітычнай частцы ў в/ч 04104.

Пасьля зыходу з арміі ў 1982 Лукашэнка стаў намесьнікам дырэктара саўгасу «Ўдарнік» Шклоўскага раёну. У 19831985 гадах быў намесьнікам дырэктара камбінату будаўнічых матэрыялаў у Шклове. У 19851987 гадах — сакратар партыйнага камітэту калгасу імя Леніна Шклоўскага раёну. З 1987 году — дырэктар саўгасу «Гарадзец» Шклоўскага раёну Магілёўскае вобласьці.

Пачатак палітычнае кар’еры

У 1989 годзе Аляксандар Лукашэнка балятаваўся на выбарах народных дэпутатаў СССР, але прайграў у другім туры Вячаславу Кебічу з розьніцай у 1% галасоў.

У 1990 годзе Лукашэнка быў абраны народным дэпутатам Рэспублікі Беларусі 12-га скліканьня; быў чальцом канстытуцыйнай камісіі[13]. Стварыў фракцыю «Камуністы за дэмакратыю», якая выступала за захаваньне СССР у дэмакратычнай форме. Пасьля падзеяў 13 студзеня 1991 году ў Вільні, дзе ад рук савецкіх вайскоўцаў генэрала Ўсхопчыка загінула 13 мірных жыхароў, што бралі ўдзел у дэманстрацыях пратэсту супраць савецкай акупацыі Летувы, Лукашэнка разам зь іншымі дэпутатамі Вярхоўнага Савету БССР выяжджаў на месца здарэньня дзеля збору фактаў.

Лічылася, што Лукашэнка быў адзіным дэпутатам беларускага парлямэнту, што прагаласаваў супраць ратыфікацыі Белавескіх пагадненьняў, аднак было высьветлена, што гэтым чалавекам быў Валеры Ціхіня, які потым стаў старшынём Канстытуцыйнага Суду Беларусі. Існуе міт, што нібыта А. Лукашэнка ўласнаручна ўносіў у залю пасяджэньняў Вярхоўнага Савету бел-чырвона-белы сьцяг і пэўны час намагаўся далучыцца да фракцыі Беларускага Народнага Фронту, куды яго так і ня прынялі, але гэта не адпавядае рэчаіснасьці, бо дакладна вядома, што родны сьцяг у залю ўнесла дэпутатка ВС БССР, сябра Партыі БНФ Галіна Сямдзянава[14].

Заваяваўшы сваёй рыторыкай рэпутацыю апантанага барацьбіта за справядлівасьць, у 1993 годзе Лукашэнка быў абраны старшынём часовае камісіі Вярхоўнага Савету па барацьбе з карупцыяй, створанай для вывучэньня дзейнасьці камэрцыйных структураў пры ўладзе. У гэтай сваёй якасьці Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі шэраг сябраў кабінэту Кебіча, а самога В. Кебіча назваў галавой «прамаскоўскае мафіі». 1 красавіка 1994 году «камісія Лукашэнкі» была ліквідаваная як «выканаўшая задачу па дасьледаваньні».

У пачатку 1994 году была прынятая новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Паводле яе ў ліпені таго году адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якія выставілі свае кандыдатуры шэсьць палітыкаў. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат, базуючыся на папулісцкай праграме ў духу лёзунгаў барацьбы з карупцыяй, павышэньня заработкаў і інтэграцыі з Расеяй. Лукашэнка публічна заяўляў у сваіх прамовах і інтэрвію: «Я ў Маскву на каленях папаўзу». Скандальным эпізодам перадвыбарчае кампаніі Лукашэнкі быў замах на яго жыцьцё. Калі па факце замаху была ўзбуджаная крымінальная справа, сьледчыя адзначылі разыходжаньне вынікаў балістычнай экспэртызы й экспэртызы адтулінаў у аўтамабілі «Мэрсэдэс» з паказаньнямі Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Шэймана, якія быццам знаходзіліся ў аўтамабілі падчас інцыдэнту. Справа была прыпыненая. З прыходам да ўлады Лукашэнкі яна ня была ўзноўленая.

Сярод іншых кандыдатаў былі Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазьняк і прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч, які лічыўся фаварытам. У першым туры Лукашэнка атpымаў 44,82% галасоў. За Кебіча прагаласавалі 17,33% выбарцаў, 12,8% прагаласавалі за Пазьняка, а 10% прагаласавалі за Шушкевіча. Лукашэнка быў падтрыманы шэрагам палітыкаў з дэмакратычнага стану: (Анатолем Лябедзькам, Віктарам Ганчаром). Пазьней яны тлумачылі, што бачылі ў Лукашэнку супрацьвагу постсавецкае намэнклятуры ў асобе Кебіча і будучы інструмэнт правядзеньня рэформаў. Другі тур адбыўся 10 ліпеня, на ім А. Лукашэнка канчаткова перамог, атрымаўшы 80,1% галасоў.

Першы прэзыдэнцкі тэрмін (19942001)

Вынікі Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта Беларусі 1994 року

Перамога Лукашэнкі была нечаканасьцю для многіх у Беларусі і за мяжою, зважаючы на ягоную маладосьць і недасьведчанасьць.

Эканамічная палітыка: вяртаньне да камандна-адміністрацыйнай сыстэмы

Да прыходу Лукашэнкі да ўлады вельмі малыя рэформы былі праведзеныя ў Беларусі. На сярэдзіну 1994 году былі прыватызаваныя толькі 2% эканомікі Беларусі. Каляпс савецкае каманднае эканомікі, ад якой Беларусь моцна залежала, прывёў у 1994 годзе да зьніжэньня прамысловае вытворчасьці на 50% у параўнаньні з 1991 годам. Беларусь перажывала эканамічны крыз.

Лукашэнка пачаў актыўна прымаць меры дзеля «стабілізацыі» эканомікі: былі ўдвая падвышаныя заработкі бюджэтнікаў, уведзены дзяржаўны кантроль за коштамі і адмененыя тыя нешматлікія рынкавыя рэформы, якія былі праведзеныя на той момант. Не магло ня ўзьнікнуць цяжкасьцяў з адраджэньнем каманднае эканомікі ў адной асобнай краіне, абкружанай разьвіваючыміся краінамі з рынкавай эканомікаю. Беларуская эканоміка моцна завязаная на пастаўкі энэрганосьбітаў з Расеі, але большасьць беларускіх прадпрыемстваў былі ня ў стане аплачваць іх. Недахоп валюты для аплачваньня энэрганосьбітаў вымушаў урад Беларусі дамагацца хаўрусу з Расеяй, які быў адным з асноўных пунктаў у праграме як Лукашэнкі, так і Кебіча.

З самога пачатку свайго прэзыдэнцтва А. Лукашэнка пачаў палітыку, скіраваную супраць эўрапрыхільнікаў Беларусі і супраць заходняе дапамогі гэтым сілам (напрыклад, ад Фонду Фрыдрыха Эбэрта). Была спыненая прыватызацыя, у дзяржаўнай палітыцы запанавала рыторыка адраджэньня СССР. Пачаўся ціск і перасьлед палітычнае апазыцыі і незалежнае прэсы. АБСЭ пачала дакладаць аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі.

У пачатку 1998 году цэнтральны банк Расеі адмовіўся праводзіць апэрацыі зь беларускімі рублямі, што прывяло да абвалу курсу беларускае валюты. Лукашэнка ўзяў пад жорсткі кантроль Нацыянальны банк Беларусі, загадаў вярнуць абменны курс валюты на папярэдні ўзровень, замарозіць рахункі камэрцыйных банкаў і абмежаваць апэрацыі банкаў. Натуральна, гэта прывяло да масавага адцёку грошаў з банкаў. Лукашэнка абвінаваціў у праблемах краіны «шкоднікаў» унутры Беларусі і з-за мяжы. Былі арыштаваныя трыццаць высокапастаўленых чыноўнікаў, сотні больш дробных былі таксама пакараныя.

Дзяржаўны пераварот 1996 году. Усталяваньне аўтарытарнага рэжыму

Улетку 1996 году 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі паставілі подпісы пад імпічмэнтам А. Лукашэнку за «парушэньне Канстытуцыі». У адказ Лукашэнка правёў 24 лістапада 1996 году рэфэрэндум, пасьля якога атрымаў права распускаць парлямэнт і працягнуў сабе тэрмін паўнамоцтваў на два гады. Ужо 25 лістапада было абвешчана аб перамозе Лукашэнкі. Вынікі рэфэрэндуму моцна аспрэчваліся, але апазыцыя была цалкам выцесьненая з тэлевізіі і радыё, апазыцыйным газэтам не давалі друкавацца. У гэтых варунках Злучаныя Штаты й Эўразьвяз адмовіліся прызнаваць легітымнасьць рэфэрэндуму.

А. Лукашэнка адразу скарыстаўся з сваіх паўнамоцтваў, распусьціўшы Вярхоўны Савет 13 скліканьня. АМАП ачапіў будынак парлямэнту, а ў суседнім памяшканьні разьмясьціўся новы парлямэнт, складзены з стаўленікаў А. Лукашэнкі. У знак пратэсту ў адстаўку падалі прэм’ер-міністар Беларусі, два іншыя міністры і сем судзьдзяў Канстытуцыйнага суду. Прашэньню аб імпічмэнце было адмоўлена. Лукашэнка канцэнтраваў у сваіх руках уладу з дапамогаю ўзмацненьня спэцслужбаў, у прыватнасьці КДБ.

Пачаўся перасьлед незалежнае прэсы і вядомых апазыцыянэраў. Было зачыненае незалежнае Радыё 101,2. Пасьля публічных заклікаў Лукашэнкі расправіцца з апазыцыяй, у 19992000 гадах пры загадкавых абставінах зьніклі тры апазыцыянэры, у тым ліку былы старшыня перадвыбарчага штабу Лукашэнкі Віктар Ганчар і апэратар расейскага тэлеканала ОРТ Зьміцер Завадзкі. Раптоўна памірае важная апазыцыйная фігура Генадзь Карпенка, ходзяць упартыя чуткі аб верагодным атручэньні. У замежжы зьяўляюцца беглыя супрацоўнікі КДБ і Міністэрства ўнутраных справаў, якія даюць паказаньні аб санкцыі на зьнішчэньне апазыцыянэраў з боку ўлады і аб існаваньні ў Беларусі для гэтых мэтаў г. зв. «эскадронаў сьмерці». Некалькі чыноўнікаў у Беларусі былі арыштаваныя, але зь цягам часу расьсьледаваньне справаў амаль заглыхла.

Аднаўленьне русіфікацыі

Урад Лукашэнкі ўзяў курс на аднаўленьне русыфікацыйнае, антынацыянальнае палітыкі ў Беларусі. У 1995 годзе быў праведзены рэфэрэндум, на якім была скасаваная гістарычная дзяржаўная сымболіка Беларусі, уведзеныя новыя сымбалі, створаныя на базе гербу і сьцягу БССР. Расейская мова атрымала статус дзяржаўнае. Супраць адмены бел-чырвона-белага сьцягу, «Пагоні» і статусу беларускае мовы як адзінае дзяржаўнае, група дэпутатаў ад БНФ абвясьціла галадоўку ў залі парлямэнту. Яны былі зьбітыя і выгнаныя з будынку сіламі АМАП.

Расейская праваслаўная царква атрымала прывілеяваны статус у Беларусі, у той самы час іншым рэлігіям чыняцца перашкоды ў дзейнасьці. Каталіцкім ксяндзам-замежнікам не выдаюцца беларускія візы. Улады гвалтоўна супраціўляюцца стварэньню ў Беларусі грамадаў Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы.

Страта рэпутацыі Беларусі ў сьвеце

Цягам першых двух гадоў прэзыдэнцтва Лукашэнка моцна крытыкаваўся як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні. У 1995 годзе Сусьветны банк і Міжнародны валютны фонд спынілі крэдытаваньне Беларусі, абвінаваціўшы ўрад у адсутнасьці рынкавых рэформаў.

Беларусь і Лукашэнка апынуліся ў цэнтры буйных міжнародных скандалаў. 12 верасьня 1995 году над Берасьцейскай вобласьцю супрацьпаветранымі войскамі быў зьбіты паветраны шар, які ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах на кубак «Гордэн Бэнэт-95». Беларускія пілёты лічылі, што страляюць па мэтэаралягічным зондзе. Увесь экіпаж паветранага шару — два амэрыканскія пілёты-спартоўцы — загінуў. У лістападзе 1995 году Лукашэнка выклікаў скандал, заявіўшы ў інтэрвію, што ўнутраная палітыка Адольфа Гітлера мела і станоўчыя бакі. Многія расцанілі гэтае выказваньне як намер будаваць у Беларусі рэжым аўтарытарнага кшталту.

Зьдзейсьнены А. Лукашэнкам у 1996 годзе дзяржаўны пераварот быў адразу асуджаны міжнароднай супольнасьцю. Абвастрыліся стасункі з замежнымі дзяржавамі. У красавіку 1998 году з сваіх рэзыдэнцыяў у пасёлку Дразды былі гвалтоўна выселеныя амбасадары Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Грэцыі, Італіі і Японіі. Гэта было пачаткам буйнага міжнароднага скандалу, бо беларускія ўлады парушылі Венскую канвэнцыю. Закранутыя краіны, а таксама Расея, адазвалі зь Менску сваіх амбасадараў.

Хаця амбасадары пазьней вярнуліся пасьля згасьленьня канфлікту, Лукашэнка не спыніў свае выпады супраць заходніх краінаў і пачаў абвінавачваць унутраную апазыцыю ў рабоце на карысьць замежных спэцслужбаў. Ён абвінавачваў замежныя ўрады ў дыскрымінацыі Беларусі на ўсіх узроўнях, ад эканомікі (зь Беларусі была выгнаная дэлегацыя МВФ, а сама арганізацыя абазначаная Лукашэнкам як «махляры») да спорту (Лукашэнка абвінаваціў Захад у змове супраць беларускае зборнае на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Наґана, Японія).

Лукашэнка не абмяжоўваўся словамі ў сваім непрыяцьці Захаду. Пад канец 1990-х гадоў Беларусь экспартавала ўзбраеньняў, у тым ліку супрацьпаветраных, на 400 мільёнаў даляраў у Іран, Ірак, Судан, Югаславію. Пасьля пачатку вайны ў Косава Лукашэнка адстойваў ідэю «Славянскага саюзу» Расеі, Беларусі і Югаславіі.

Заходняя палітыка ў дачыненьні зь Беларусьсю сталася больш жорсткаю. Пасьля падзеньня рэжыму Слабадана Мілошавіча ў Югаславіі адносна ўладаў Беларусі ўсё часьцей пачаў ўжывацца выраз «апошняя дыктатура Эўропы».

Інтэграцыя з Расеяй

Асноўным і адзіным паўнавартасным напрамкам вонкавае палітыкі за Лукашэнкам сталася інтэграцыя з Расеяй. У красавіку 1998 году быў створаны г. зв. «Саюз Расеі і Беларусі», пазьней абвешчана аб стварэньні г. зв. «Саюзнае дзяржавы» Расеі і Беларусі. Тым ня меней, стварэньне паўнавартаснага зьвязу не атрымалася з-за розных мэтаў, якія перасьледаваліся расейскім бокам і рэжымам Лукашэнкі. Беларускі прэзыдэнт меў амбіцыі на расейскім палітычным полі і ўмела граў на імпэрскай настальгіі расейскага паспольства і эліты. Лукашэнка карыстаўся вялікай папулярнасьцю сярод нацыяналістаў і левакансэрватараў, асабліва выгадна ён выглядаў на тле старога і хворага прэзыдэнта-дэмакрата Барыса Ельцына.

Расея ж была не зацікаўленая ў пранікненьні Лукашэнкі на расейскую палітычную сцэну, але ёй патрэбная Беларусь як ляяльная краіна-сатэліт і для забесьпячэньня бесьперашкоднага транзыту газу ў Заходнюю Эўропу. Нягледзячы на напружаныя адносіны Беларусі з Захадам, для Расеі гэтае хаўрусьніцтва доўгі час не стварала праблемаў і не выклікала пытаньняў на міжнародным узроўні.

Другі прэзыдэнцкі тэрмін (2001—2006)

Першапачатковы тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі скончыўся ў ліпені 1999 году, але па яго волі быў пасьля рэфэрэндуму 1996 году прадоўжаны да 2001 году. Паколькі рэфэрэндум ня быў прызнаны сусьветнай супольнасьцю легітымным, легітымнасьць прэзыдэнцтва А. Лукашэнкі пасьля 1999 году таксама не прызнавалася.

Прэзыдэнцкія выбары адбыліся 9 верасьня 2001 году. Аб’яднаная апазыцыя выставіла супраць А. Лукашэнкі адзінага кандыдата, прафзьвязнага дзеяча Ўладзімера Ганчарыка. Перамога А. Лукашэнкі была абвешчаная ўжо пасьля першага туру. Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе не прызнала легітымнасьць выбараў з-за перасьледу апазыцыі, байкоту апазыцыйнага кандыдата ў сродках масавай інфармацыі і фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня. Толькі Расея і некалькі аўтарытарных дзяржаваў СНД прызналі легітымнасьць выбараў.

Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваўся ціск на палітычную апазыцыю і парушэньні правоў чалавека. Павальна зачыняліся незалежныя газэты і няўрадавыя арганізацыі, зачыняліся школы зь беларускаю мовай навучаньня. Быў зачынены Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — адзіная навучальная ўстанова ў краіне, дзе выкладаньне йшло на беларускай мове, — і Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. Арыштам падвяргаліся незалежныя журналісты, прафсаюзныя лідэры Васільеў і Леванеўскі, а таксама былы кандыдат у прэзыдэнты Міхал Марыніч. У красавіку 2003 году Камісія ААН па правах чалавека прыняла рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі, у якой выказвалася «глыбокая занепакоенасьць». ААН заклікала ўлады Беларусі вызваліць палітычных зьняволеных і спыніць ціск на няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі. У 2003 годзе міжнародны Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) паставіў Беларусь у сьпіс дзесяці краінаў з найгоршымі ўмовамі працы журналістаў. У справаздачах міжнародных праваабарончых арганізацыяў Amnesty International, Human Rights Watch, Freedom House краіна атрымала сталае месца ў шэрагу сусьветных адыёзных дыктатураў, як Паўночная Карэя, Лібія, Іран, М’янма, Зымбабвэ.

Міжнародная ізаляцыя

«Апошні дыктатар Эўропы» — графіці ў Варшаве, лістапад 2002
Надпіс перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, сьнежань 2002
Графіці ў Варшаве, сакавік 2012

У другі прэзыдэнцкі тэрмін яшчэ болей пагоршыліся адносіны Беларусі з Захадам. Эўрапейскі Зьвяз выдаў сьпіс высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якім быў забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ. Пасьля ўступленьня 1 траўня 2004 году ў ЭЗ бліжэйшых суседзяў Беларусі — Польшчы, Латвіі, Летувы — у складзе Зьвязу зьявілася «беларускае лёбі», у сувязі з чым пытаньні датычна Беларусі пачалі часта падымацца на паседжаньнях. Павысілася цікаўнасьць да Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Падчас вайны ў Іраку ў 2003 годзе высьветлілася, што некалькі высокапастаўленых ірацкіх чыноўнікаў мелі беларускія пашпарты і нават, верагодна, атрымалі прытулак у Беларусі. Амэрыканскімі вайскоўцамі і выведчыкамі былі высьветленыя факты процізаконнага гандлю з Іракам зьвязаных з рэжымам Лукашэнкі асобаў і арганізацыяў — ад старшыні ЛДПБ Гайдукевіча да беларускага экзахарту Расейскае праваслаўнае царквы. Беларусь была замешаная ў скандалах з пастаўкамі зброі (часам з Расеі празь беларускае пасярэдніцтва) тэрарыстычным арганізацыям і дыктатарскім рэжымам, што ўсё болей і болей прыцягвала ўвагу Захаду і асабліва ЗША.

На тле Рэвалюцыі ружаў у Грузіі, Памаранчавае рэвалюцыі ва Ўкраіне і рэвалюцыі ў Кыргыстане рэзка ўзмацнілася ўвага сусьветнае супольнасьці да беларускае дыктатуры. У ЗША быў прыняты «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які прадугледжвае выдзяленьне 40 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. У пачатку 2005 году пачалі гучаць жорсткія заявы з боку новых краінаў-сябраў ЭЗ, Украіны, Грузіі, Малдовы што да рэжыму А. Лукашэнкі.

Адносіны з Расеяй

З прыходам да ўлады ў Расеі Ўладзімера Пуціна А. Лукашэнка згубіў шанцы на палітычную кар’еру ў Расеі. Наадварот, зьявілася небясьпека паглынаньня Беларусі Расеяй і страты Лукашэнкам улады нават у сваёй краіне. Пабудова «Саюзнае дзяржавы» заступарылася, канфлікты датычна паставак у Беларусь расейскага газу, жорсткія заявы Лукашэнкі і Пуціна быццам бы зрабілі выключанымі далейшыя спробы інтэграцыі, аднак на словах палітыкі ўсё яшчэ казалі аб станоўчым разьвіцьці «Саюзу».

Эканоміка

Урад Лукашэнкі трапіў пад моцны ціск з боку Захаду і Расеі. Хаця беларускі рэжым моцна прасунуўся ў пляне дазволу прыватнага бізнэсу, дагэтуль не пачалася прыватызацыя буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і ня зьняты ціск з дробнага бізнэсу. Замежныя інвэстары, прыйшоўшыя ў пачатку 1990-х гадоў у Беларусь, пакідаюць краіну, як Ford Motors. Беларускія тавары мала прадаюцца за межамі, 60% экспарту ідзе ў Расею. Усё гэта прывяло да эканамічных цяжкасьцяў, у прыватнасьці працяглай гіпэрінфляцыі (па паказчыку інфляцыі Беларусь займае першае месца ў Эўропе і сярод краінаў былога СССР).

Лукашэнка моцна апэруе ў сваёй рыторыцы тым фактам, што хаця Беларусь і сутыкнулася з пэўнымі эканамічнымі праблемамі, але пазьбегла такога сацыяльнага расшыхтаваньня, як у Расеі ці Ўкраіне, дзе ішлі эканамічныя рэформы. Афіцыйныя паказчыкі беспрацоўя і галечы ў Беларусі таксама застаюцца нізкімі. Між тым, замежныя аналітыкі лічаць, што палітыка Лукашэнкі ў будучыні запатрабуе яшчэ больш жорсткіх і радыкальных рэформаў.

Рэфэрэндум 2004 году

Падчас тэлевізійнага звароту да нацыі 7 верасьня 2004 году Лукашэнка абвясьціў правядзеньне рэфэрэндуму па адмене абмежаваньняў на колькасьць тэрмінаў, якія адна асоба можа займаць пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.

Рэфэрэндум адбыўся 17 кастрычніка 2004 году разам з парлямэнцкімі выбарамі. Паводле афіцыйных вынікаў, якія былі абвешчаныя адразу пасьля заканчэньня галасаваньня, болей за 70% выбаршчыкаў выказаліся ў падтрымку прапановы, якая здымала абмежаваньне ў два тэрміны для знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта. Такім чынам, Аляксандар Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў, у тым ліку на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году.

Міжнародныя арганізацыі, назіральнікі (акрамя назіральнікаў з Расеі, Туркмэністану і некаторых іншых краінаў СНД) і апазыцыя зноў не прызналі вынікі рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў. Агітацыя за зьняцьце абмежаваньняў ішла ў тым ліку ў дзень галасаваньня, што забаронена беларускім заканадаўствам. Exit-poll, праведзены Baltic Surveys[15], летувіскім аддзелам Gallup, паказаў, што толькі 48% выказаліся за прапанову Лукашэнкі.

Прэзыдэнцкі фонд

У Беларусі быў створаны адмысловы Прэзыдэнцкі фонд, які не падлягае дзяржаўнаму і грамадзкаму кантролю, і куды йдуць буйныя сумы са зьнешнегандлёвых апэрацыяў.

13 верасьня 2004 году ў Менск прыбыў новы самалёт маркі Boeing 737—500, пабудаваны ў Сіетле спэцыяльна для прэзыдэнта Лукашэнкі. Цана аэрапляну не публікавалася, экспэрты ацэньваюць яе ў прыкладна 100 мільёнаў амэрыканскіх даляраў.

Злоўжываньні

У парушэньне Статуту Міжнароднага алімпійскага камітэту,[16] Аляксандар Лукашэнка займае пасаду старшыні Нацыянальнага алімпійскага камітэту.[17] Па меркаваньню апазыцыйных журналістаў, гэтае становішча супярэчыць таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, што, аднак, адмовіў Канстытуцыйны суд Беларусі.[18]

Прызначэньне Віктара Лукашэнкі памагатым прэзыдэнта зроблена ў разрэз з законам «Аб дзяржаўнай службе», які забараняе блізкім сваякам знаходзіцца ў падначаленьні адзін у аднаго.[19]

Трэці прэзыдэнцкі тэрмін (2006—2011)

У выбарах 2006 году прынялі ўдзел 4 кандыдаты: Аляксандар Лукашэнка, Аляксандар Казулін, Сяргей Гайдукевіч і Аляксандар Мілінкевіч. Паводле зьвестак штабоў Казуліна і Мілінкевіча, значная частка выбаршчыкаў, асабліва студэнты, прагаласавала датэрмінова пад націскам з боку начальнікаў.

Паводле афіцыйных вынікаў выбараў Лукашэнка набраў каля 83% галасоў выбаршчыкаў. Зь перамогай яго павіншавалі прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў, прэзыдэнт Кітаю Ху Дзінь Тао, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама лідэр лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч.

23 лістапада 2006 году А. Лукашэнка прызнаў, што гэтыя выбары былі сфальсыфікаваныя, ён сказаў, што на самой справе за яго прагаласавала больш за 90% выбаршчыкаў, але па яго ўказаньні паказчыкі былі штучна прыніжаны.

Сям’я

Аляксандар Лукашэнка жанаты з 1975 году, мае трох сыноў — Мікалай[20], Зьміцер і Віктар. Старэйшы Віктар прызначаны памагатым па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі, а сярэдні Зьміцер кіруе Прэзыдэнцкім спартовым клюбам.

Жонка Галіна Лукашэнка дагэтуль жыве ня з мужам, а ў вёсцы Рыжкавічы Шклоўскага раёну, да нядаўняга часу працавала настаўніцай у дзіцячым садку. Жонка ніколі не суправаджае прэзыдэнта на афіцыйных мерапрыемствах і ў нешматлікіх замежных візытах. Пасьля таго, як жонку Лукашэнкі з каровай засьнялі карэспандэнты брытанскае газэты Sunday Times, вакол яе дому быў пабудаваны цагляны плот і прыстаўленая ахова.

Малодшы сын Мікалай

Чуткі аб тым, што ў прэзыдэнта зьявіўся трэці сын, сталі распаўсюджвацца ўвосень 2004 году. Менавіта тады 31 жніўня[1] нарадзіла хлопчыка Ірына Абельская — былы асабісты лекар Лукашэнкі і на той момант кіраўнік Рэспубліканскай лякарні Кіраваньня справамі прэзыдэнта. У красавіку 2007 году Абельскую зьнялі з гэтай пасады, і сёньня яна працуе ў кабінэце УГД жаночай кансультацыі.

Новая хваля гутарак аб трэцім сыне прэзыдэнта паднялася, калі Аляксандар Лукашэнка на прэс-канфэрэнцыі для кіраўнікоў беларускіх СМІ (12 красавіка 2007)[21], адказваючы на пытаньне аб сваіх наступных прэзыдэнцкіх даляглядах, заявіў, што будзе рыхтаваць у пераемнікі ня Віктара, які «будзе слабей у найблізкай будучыні, чым дзейсны глава дзяржавы», а «самога маленькага буду рыхтаваць — унікальны чалавек». Менавіта тады з вуснаў Лукашэнка прагучала прызнаньне, што ў яго ёсьць трэці сын[22].

Ізноў аб малодшым сыне Аляксандар Лукашэнка абмовіўся ў красавіку 2008 году ў Хойніках, дзе быў у рамках свайго штогадовага чарнобыльскага турнэ. Адказваючы на пытаньні журналістаў, прэзыдэнт заявіў: «Усюды мусуецца пытаньне, што нібы гэтая арганізацыя (маецца на ўвазе грамадзкае аб’яднаньне „Белая Русь“) стваралася пад будучага прэзыдэнта, і што гэтым прэзыдэнтам будзе мой старэйшы сын. Я ўжо сказаў: малодшы сын будзе прэзыдэнтам Беларусі».

А нядаўна Аляксандар Лукашэнка стаў выходзіць у сьвет з маленькім хлопчыкам. Спачатку фотакамэры дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА захавалі главу дзяржавы з хлопчыкам на рэспубліканскім суботніку 19 красавіка 2008, у той жа дзень хлопчык разам з главой дзяржавы выйшаў на лёд перад гульнёй прэзыдэнцкай хакейнай каманды.

Ізноў хлопчык зьявіўся побач з прэзыдэнтам падчас працоўнай паездкі апошняга па чарнобыльскіх рэгіёнах. 27 красавіка 2008 Аляксандар Лукашэнка быў у Тураве, дзе на Вялікдзень наведаў праваслаўную царкву. Хлопчык увесь гэты час быў побач зь ім. Агенцтва «Інтэрфакс» нават пасьпела паінфармаваць сваіх чытачоў, што хлопчык — 4-гадовы Мікалай — трэці сын Аляксандра Лукашэнка. Але пазьней гэтая інфармацыя з сайту агенцтва зьнікла.[23][24]

Узнагароды і званьні

Вайсковае званьне

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі ў папулярнай музыцы

Вобраз Аляксандра Лукашэнкі часта зьяўляецца тэмай для твораў як у папулярнай музыцы Беларусі, так і сярод выканаўцаў замежных краінаў. Вобраз першага Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у папулярнай музыцы мае як пазітыўную, так і нэгатыўную эмацыйную афарбоўку.

Сярод музычных твораў, у якіх вобраз Лукашэнкі мае пазітыўныя канатацыі, можна вылучыць песьню невядомага аўтара «Аляксандар Рыгоравіч — інтэлегент»[37]. У дадзеным творы галоўны герой акрэсьлены словамі: «Здаровы як леў, мацней Шварцнеггера, не п’е віно, а толькі квас, а па начах чытае Гегеля, хоць скажу вам без прыкрас: ён усіх разумнейшы ў сто тысяч разоў!». Дзіцячая музычная студыя "Зорачка" пры Акадэмічным ансамблі песні і танцу Узброеных сілаў Беларусі ў 2008 годзе ўпершыню выканала песьню «Наш прэзідэнт» аўтарства кіраўніка гэтага калектыву Натальлі Монцік [38]. У песьні Прэзыдэнт акрэсьлены як «Адказны за мір, за радасьць у жыцьці…».

Адначасова даволі пашыраным у музычных творах зьяўляецца вобраз Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, дзе ён мае адмоўныя якасьці. Вобраз Лукашэнкі зьяўляецца адным з галоўных у творчасьці гарадзенскага панк-гурта Deviation. У гонар Лукашэнкі быў названы першы альбом гэта гурта «Lukashenka… Uber Alles», а таксама песьня «Дзякуй Лукашэнка»[39]. У апошнім альбоме гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй» у песьні «Сэкс з прэзідэнтам» выкарыстоўваецца фрагмэнт запісу, у якім узгадваецца асоба Лукашэнкі[40]. У 2005 годзе польскія гурты Ascetoholix, Pięć Dwa Dębiec, Mezo, Duże Pe i Owal запісалі песьню «Jest nas wielu», у якой выразілі надзею на зьмену палітычнага рэжыму ў Беларусі: «Гэтыя гукі выклікаюць жах Лукашэнкі; Беларусь будзе наступнай!»[41]. У 2006 годзе польскі гурт Big Cyc выканаў песьню «Дыктатар», у якой называе Лукашэнка «тыранам» ды «лепшым вучнем калхозных школаў», а Беларусь «дыктатурай у ценю крат», якую гурт засьпяваў па польску і па беларуску.[42][43]. Расейскі рэпер Асаі падчас канцэрту ў Менску 28 лістапада 2011 году выканаў сваю песьню «Столькі жыцця», ужыўшы выраз «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла»[44].

Дадатковая інфармацыя

У гонар Аляксандра Лукашэнкі быў названы гатунак глядыёлусаў.[45]

З выказваньняў:

« Людзі, якія размаўляюць па-беларуску, не могуць рабіць нічога, акрамя таго, каб размаўляць па-беларуску, таму што па-беларуску нельга выразіць нічога значнага. Беларуская мова — бедная мова. У сьвеце існуюць толькі дзве вялікія мовы — расейская і ангельская. »

—Аляксандар Лукашэнка. З выступу на сэсіі Гомельскага гарсавету 1 сьнежня 1994 г., [46][47][48]

Галерэя

Аляксандар Рыгоравiч на Славянскiм Базары 2014

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в «Завтра»: «Так говорит Лукашенко» (рас.) // Завтра
  2. ^ а б в г д е ё https://president.gov.by/be/president/biography/full
  3. ^ а б https://president.gov.by/be/president/bez-galstuka/malaya-rodina
  4. ^ Опасный синдром: Лукашенко теряет память (рас.) // Белорусский партизан
  5. ^ Зміцер Панкавец, Лукашэнка адзінагалосна пераабраны прэзідэнтам // «Наша ніва», 9 красавіка 2010
  6. ^ Belarus president says no to shock therapy in economy. English.News
  7. ^ Rice: Russia’s future linked to democracy, CNN
  8. ^ "Belarus’s Lukashenko: «Better a dictator than gay». Reuters.
  9. ^ «Essential Background — Belarus». Human Rights Watch.
  10. ^ «Human rights by country — Belarus». Amnesty International Report 2007.
  11. ^ «'Hundreds of protesters arrested' in Belarus». BBC News.
  12. ^ «Belarus Sanctions». Government of the United States.
  13. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. №166-XII «Об избрании Конституционной комиссии»  (рас.)
  14. ^ Сяргей Навумчык. У Авальную залю бел-чырвона-белы сьцяг унесла Галіна Сямдзянава // Радыё «Свабода», 19 верасьня 2011 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.
  15. ^ http://marketsdirectory.com/tmdintm/2790m.htm
  16. ^ Profile: Europe’s last dictator?, BBC News  (анг.)
  17. ^ Руководство, Национальный олимпийский комитет Беларуси  (рас.)
  18. ^ Канстытуцыйны суд дазволіў Лукашэнку сядзець на дзьвух стулах, Хартыя-97
  19. ^ Виктор Лукашенко поднялся еще на один этаж власти, Naviny.by  (рас.)
  20. ^ Прэзыдэнт вывеў у сьвет малодшага сына? (рас.)
  21. ^ У аглядную будучыню — не з царом, а з аратым (рас.)
  22. ^ Прэзыдэнт Беларусі заявіў, што ў агляднай будучыні застанецца на сваім пасту (рас.)
  23. ^ Мікола Бугай. Лукашэнка браў 4-гадовага сына Мікалая ў паездку на Гомельшчыну // Наша Ніва, 28 красавіка 2008 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.
  24. ^ Інфармацыя пра сыноў Лукашэнкі была зьнятая «Інтэрфаксам» без тлумачэньня прычынаў // Хартыя’97, 29 красавіка 2008 г. Праверана 8 сакавіка 2014 г.
  25. ^ А. Р. Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Хасэ Марці (рас.)
  26. ^ Інстытут дыяспары й інтэграцыі. Інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь № 18 ад 15.11.2000. Беларусь. (рас.)
  27. ^ Лукашэнка ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Вэнэсуэлы — ордэнам Вызваліцеля (рас.)
  28. ^ Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера I ступені (рас.)
  29. ^ Патрыярх узнагародзіў Аляксандра Лукашэнка (рас.)
  30. ^ Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы (рас.)
  31. ^ Мэрыя г. Ерэвана — Ганаровыя грамадзяне г. Ерэвана (рас.)
  32. ^ У Менску прайшло паседжаньне Міждзяржаўнай Рады ЭЎРАЗЭС (рас.)
  33. ^ Алімпійскі прыз для Беларусі (рас.)
  34. ^ Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ганараваны мэдалі «За разьвіцьцё сусьветнага фэставага руху» (рас.)
  35. ^ Ляўрэаты Міжнароднай прэміі Андрэя Первазваннага «За Веру й Вернасьць». 1993—2005 гады (рас.)
  36. ^ «Генэралісімус» Аляксандар Лукашэнка. Незалежная газэта. 15.10.2004 (рас.)
  37. ^ «Аляксандар Рыгоравіч — інтэлегент» (аўдыа) (рас.)
  38. ^ ВН. Натальля Монцік: «Песьня Лукашэнку спадабалася, раз я яшчэ здаровая…» // Наша Ніва : газэта. — 15 сьнежня 2010. — № 47 (693). — С. 6. — ISSN 1819-1614.
  39. ^ http://old.fromby.net/article/1801/ Deviation: пад вечнай забаронай.
  40. ^ http://belarus.indymedia.org/17288
  41. ^ Беларусь — апошні бастыён еўрапейскага камунізму вачыма студэнтаў (пол.)
  42. ^ http://muzyka.onet.pl/newsy/rock/big-cyc-o-bialoruskim-dyktatorze,1,4564789,wiadomosc.html Big Cyc пра беларускага дыктатара (пол.)
  43. ^ http://muzyka.dlastudenta.pl/artykul/Dyktator_Big_Cyca_po_bialorusku,20281.html Дыктатар Big Cyca па беларуску (пол.)
  44. ^ Рэперу забаранілі выступаць у Беларусі за «адпраўку Лукашэнка ў пекла» (рас.)
  45. ^ У Беларусі растуць глядыёлусы «Аляксандар Лукашэнка» (рас.)
  46. ^ «Народная газета», 1 лютага 1995 году
  47. ^ «Свабода», 18 чэрвеня 1996 г.
  48. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Лукашэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў