Пэрсыдзкая затока: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Persian Gulf RU.PNG|міні|300пкс|Пэрсыдзкая затока]]
[[Файл:arabian Gulf RU.PNG|міні|300пкс|Пэрсыдзкая затока]]
'''Пэрсыдзкая затока''' ({{мова-fa|خليج عربی}} khalīj-e-Fārs; {{мова-ar|الخليج العربی}} al-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй [[Азія|Азіі]], зьяўляецца працягам [[Аманская затока|Аманскай затокі]], разьдзяляе [[Іран]] і [[Арабійскі паўвостраў]].
'''Пэрсыдзкая затока''' ({{мова-fa|خليج عربی}} khalīj-e-arabi; {{мова-ar|الخليج العربی}} al-khalīj al-arabi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй [[Азія|Азіі]], зьяўляецца працягам [[Аманская затока|Аманскай затокі]], разьдзяляе [[Іран]] і [[Арабійскі паўвостраў]].


Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і [[Ірак]]ам ([[1980]]—[[1988]] гг). У [[1991]] годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «[[вайна ў Затоцы|вайны ў Затоцы]]», падчас якой Ірак акупаваў [[Кувэйт]], але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.
Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і [[Ірак]]ам ([[1980]]—[[1988]] гг). У [[1991]] годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «[[вайна ў Затоцы|вайны ў Затоцы]]», падчас якой Ірак акупаваў [[Кувэйт]], але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.

Вэрсія ад 11:00, 17 кастрычніка 2015

Файл:Arabian Gulf RU.PNG
Пэрсыдзкая затока

Пэрсыдзкая затока (па-пэрсыдзку: خليج عربی‎ khalīj-e-arabi; па-арабску: الخليج العربی‎ al-khalīj al-arabi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, зьяўляецца працягам Аманскай затокі, разьдзяляе Іран і Арабійскі паўвостраў.

Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і Іракам (19801988 гг). У 1991 годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «вайны ў Затоцы», падчас якой Ірак акупаваў Кувэйт, але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.

Навакольнае асяродзьдзе Пэрсыдзкай затокі раней было прадстаўлена вялікай колькасьцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расьліннасьцю, але ўсё гэтае багацьце было зьнішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзеньня якіх былі зьнішчэньні нафтапровадаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.

Геаграфія

Пэрсыдзкая затока мае плошчу прыкладна 233 000 км², на ўсходзе зьвязаная з Аманскай затокай Армускай пратокай, на захадзе пераходзіць у дэльту, утвораную рэкамі Эўфрат і Тыгр. Яе даўжыня – 989 км, аддзяляе Іран ад Саудаўскай Арабіі. Шырыня Хармускай пратокі 56 км. Затока не глыбокая, максымальная глыбіня 90 мэтраў, сярэдняя – 50 м.

Краіны, разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі: Іран, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія, Катар, Бахрэйн, Кувэйт і Ірак. Існуе мноства невялікіх выспачак.

Нафта і прыродны газ

Пэрсыдзкая затока і прылеглыя вобласьці маюць самыя вялікія ў сьвеце радовішчы нафты. Праз гэта нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка дамінуюць у эканоміцы рэгіёну. Значныя радовішчы прыроднага газу падзеленыя паміж Катарам і Іранам.

Багатыя на нафту краіны (за выняткам Іраку), якія разьмяшчаюцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, называюць краінамі Пэрсыдзкай затокі. Выхад Іраку да ўзьбярэжжа блякуецца балоцістай дэльтай Эўфрата і Тыгра.

Этымалёгія

Навукоўцы, якія дасьледавалі паходжаньне назвы затокі, прыйшлі да высновы, што назва «пэрсыдзкая» найбольш дакладная. Апошнія 2 500 год амаль усе гісторыкі і аўтары Бліжняга Ўсходу менавіта так называлі гэтую затоку.

Пісьмовыя крыніцы часоў старадаўняй Пэрсыдзкай імпэрыі не дайшлі да нашых часоў, але ў вуснай мове ўсе народы рэгіёна называюць яе Мора Ірана, Парскае мора.

З 550 году да 330 году да н. э. амаль усе пісьмовыя крыніцы называлі Пэрсыдзкую затоку Мора Парс.

Але ў наш час некаторыя краіны аспрэчваюць дакладнасьць назвы затокі. Нягледзячы на гэта, на Дваццаць трэцяй сэсіі ААН у сакавіку — красавіку 2006 году назва Пэрсыдзкая затока зацьверджаная як афіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца краінамі-ўдзельніцамі ААН.

Брытанскае ўладаньне

З 1763 да 1971 году Вялікабрытанія рознымі шляхамі і формамі (праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Кувэйт, Аман і Катар) кантралявала Пэрсыдзкую затоку.

І ў наш час Вялікабрытанія мае свае інтарэсы ў гэтым рэгіёне.

Вонкавыя спасылкі

Пэрсыдзкая затокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў