Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
дапаўненьне
Радок 23: Радок 23:


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
{{Крыніцы|2}}
{{Партал|Грамадзтва}}


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==

Вэрсія ад 23:23, 27 верасьня 2015

Сучасная гішпанская сям’я з усімі сваякамі

Сям’я́, радзiна — гэта сацыяльная група, якая складаецца з мужа і жонкі, якія знаходзяцца ў шлюбе, іх дзяцей (уласных або прыёмных) ды іншых асобаў, яднаных сваяцкімі зьвязкамі з сужэнцамі, кроўных сваяйкоў і зьдзяйсьняе сваю жыцьцядзейнасьць на аснове супольнага эканамічнага, пабытовага, маральна-псыхалягічнага ўкладу, узаемнай адказнасьцьі, выхаваньня дзяцей.

Сям’я належыць да важнейшых грамадзкіх каштоўнасьцяў[1]. Паводле некаторых навуковых тэорыяў, менавіта форма сям’і здолела на працягу многіх стагодзьдзяў вызначаць агульны кірунак эвалюцыі макрасацыяльных сыстэмаў[2]. Кожны чалец грамадзтва, акрамя сацыяльнага статусу, этнічнай прыналежнасьці, маёмаснага й матэрыяльнага становішча, з моманту нараджэньня й да канца жыцьця валодае такой характарыстыкай, як сямейна-шлюбны стан.

Для дзіцяці сям’я ёсьць асяродзьдзем, у якім складваюцца ўмовы ягонага фізычнага, псыхічнага, эмацыйнага й інтэлектуальнага разьвіцьця. Для дарослага чалавека сям’я зьяўляецца крыніцай задавальненьня шэрагу ягоных запатрабаваньняў і малым калектывам, які прад’яўляе да яго разнастайныя й досыць складаныя патрабаваньні. На стадыях жыцьцёвага цыклу чалавека пасьлядоўна зьмяняюцца ягоныя функцыі й статус у сям’і.

Дзеці ў сям’і

Сёньня можна сустрэць сем’і, якія ня маюць дзяцей і не зьбіраюцца імі абзаводзіцца. Аднак дзеці зьяўляюцца важным элемэнтам сямейных групаў, які вызначае іхную форму і разьвіцьцё.

Колькасьць дзяцей у сям’і часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працоўныя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасьць атрымліваць дагляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існаваньня, лад жыцьця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаваньні колькасьці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сэксуальных зносінаў паміж бацькамі, абортамі, засьцярогамі ад цяжарнасьці, інфантацыдам, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлем рабамі. Вялікі ўплыў на нараджальнасьць і колькасьць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай сьмяротнасьці, магчымасьць атрымліваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцоў сям’і.

Сямейныя группы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадзкая працэдура ўсынаўленьня. У большасьці сучасных краінаў усынаўленьню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі. У некаторых народаў Цэнтральнай Азіі, астравоў Ціхага акіяну, Інданэзіі раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам і сябрам. Прычым такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.

Зь іншага боку, сям’я праз выхаванне, адукацыю і абмен эмоцыямі аказвае непасрэдны ўплыў на дзяцей як будучых чальцоў грамадзтва.

Беларусь

Да XIX ст. у Беларусі пераважалі вялікія бацькоўскія (тры пакаленьні: бацькі, дзеці, унукі), складаныя і брацкія сем’і. Да пачатку 20 ст. большасьць сем’яў ужо былі малымі (2 пакаленьні: бацькі, дзеці)[3]. Пры канцы 19 ст. сем’і ў вёсках Беларусі мелі ў сярэднім па 5 дзяцей. Сем’і ў гарадах Беларусі мелі па трое дзяцей[4].

Расейскае панаваньне савецкага адцінку 1920—1980-х гадоў разбурыла ў Беларусі тры важнейшыя прызначэньні сям’і: узнаўленчае, гаспадарчае і выхаваўчае. Касаваньне прыватнай уласнасьці выціснула працу па-за сям’ю. У выніку нараджальнасьць перастала забясьпечваць рост насельніцтва, пад пагрозай апынулася ўстойлівасьць шлюбаў. Дзіцячыя ясьлі і сады, школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы, грамадзкія аб’яднаньні выключылі бацькоў з выхаваньня[3].

За другую палову 20 ст. (19501999 гг.) нараджальнасьць скарацілася амаль ўтрая да 9,3 чалавека на 1 тыс. жыхароў Беларусі, што прывяло да выміраньня насельніцтва краіны. У гэты адцінак да перашкодаў нараджальнасьці дадалося ўцягваньне жанчынаў у занятасьць па-за хатняй гаспадаркай. Таксама стала прасочвацца адваротная прапарцыйная залежнасьць між працягласьцю адукацыі жанчыны і колькасьцю дзяцей у сям’і[4].

Крыніцы

  1. ^ Бим-Бад Б. М., Гавров С. Н. «Семья как социокультурный феномен» // Модернизация института семьи: макросоциологический, экономический и антрополого-педагогический анализ. Монография. — М.: Интеллектуальная книга, Новый хронограф, 2010. — С. 27—53. — ISBN 978-5-94881-139-0.
  2. ^ Коротаев А. В. «Семья в социально-экономической структуре докапиталистических классовых формаций» // История и филология древнего и сре¬дневекового Востока / Отв. ред. Васильев, Д. Д., и Волков, С. В. М.: Наука, 1987, с.3-11.
  3. ^ а б Васіль Бандарчык. Заключэнне // Сям’я і сямейны быт беларусаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1990. — С. 252-253. — 256 с. — 2160 ас. — ISBN 5-343-00462-8
  4. ^ а б Любоў Ракава. Дынаміка структуры сям'і і традыцыяў дзетнасьці // Эвалюцыя традыцыяў сямейнага выхаваньня беларусаў у XIX-XX стст. / рэд. Анжэла Воўчанка. — Менск: Беларуская навука, 2009. — С. 90, 94-95. — 311 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-08-1032-8

Вонкавыя спасылкі

Сям’ясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Грамадзтва