Бэнілюкс: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 70 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q13116 (translate me)
дапаўненьне
Радок 12: Радок 12:
З агульнага насельніцтва 27,6 мільёнаў асобаў дзяржаваў-членаў 22,6 мільёнаў (82%) жывуць у Нідэрляндах ці [[Фляндрыя|Фляндрыі]], дзе нідэрляндзкая зьяўляецца дзяржаўнай мовай. У франкамоўнай [[Валёнія|Валёніі]] пражываюць 3,5 мільёнаў (12,5%), у той час як большасць [[Брусэльскі сталічны рэгіён|Брусэльскага сталічнага рэгіёну]] (яго насельніцтва складае 3,8%) размаўляе на францускай, хоць фармальна рэгіён лічыцца дзьвюхмоўным. У Люксэмбургу (1,74%) тры афіцыйных мовы: француская, [[нямецкая мова|нямецкая]] і [[Люксэмбурская мова|люксэмбурская]] (заходнегерманскі, сярэдненямецкі культурны [[дыялект]], які належыць да [[Дыялекты нямецкай мовы|мазэльска-франскіх]]). Разам зь [[Нямецкамоўная супольнасьць Бэльгіі|нямецкай супольнасьцю Бэльгіі]] гэта складае каля 2% нямецкамоўных жыхароў.

== Зноскі ==
{{зноскі}}
{{зноскі}}

{{Партал|Эўропа}}

== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://www.benelux.be/ Афіцыйны сайт] {{ref-nl}} {{ref-fr}}
* [http://www.benelux.be/ Афіцыйны сайт] {{ref-nl}} {{ref-fr}}

Вэрсія ад 13:32, 23 верасьня 2015

Сьцяг Бэнілюксу
Бэнілюкс

Бэнілюкс — мытна-эканамічны зьвяз трох краінаў: Бэльгіі, Нідэрляндаў і Люксэмбургу. Быў пачаткова аформлены ў 19431944 як мытны зьвяз, з 1958 ператвораны ў мытна-эканамічны.

Вышэйшы орган — кабінэт міністраў, у якім па адным прадстаўніку ад кожнай краіны. Генэральны сакратарыят у Брусэлі.

Гісторыя

25 ліпеня 1921 году быў падпісаны дагавор, які заснаваў эканамічны зьвяз Бэльгіі і Люксэмбургу. Ён зьяўляецца свайго роду папярэднікам Бэнілюксу. 5 верасьня 1944 году быў падпісаны дагавор, які заснаваў мытны зьвяз Бэнілюкс. Праз падзеі, зьвязаныя з Другой сусьветнай вайной, у сілу дагавор уступіў у 1948 годзе, але існаваў нядоўга, бо 1 лістапада 1960 года набыў моц дагавор аб эканамічным зьвязе Бэнілюкс[1]. Сам дагавор быў падпісаны ў Гаазе 3 лютага 1958 году. Ён страціў сваю сілу ў 2010 годзе, калі пачаў дзейнічаць дагавор, падпісаны 17 ліпеня 2008 году. Яго галоўнымі мэтамі зьяўляюцца працяг і ўмацаваньне супрацоўніцтва ў шырэйшым эўрапейскім кантэксьце. Таксама была зьмененая й назва: эканамічны зьвяз Бэнілюкс стаў проста зьвяз Бэнілюкс для таго, каб падкрэсьліць узрослы аб'ём супрацоўніцтва. У 1955 годзе быў створаны парлямэнт Бэнілюксу, які дзейнічае дагэтуль. У 1965 годзе быў падпісаны дагавор, які заснаваў Суд Бэнілюксу. Ён набыў моц у 1975 годзе. Суд, у які ўваходзяць судзьдзі зь Вярхоўных Судоў трох дзяржаваў, павінен забясьпечваць адзінае тлумачэньне агульных законаў. Ён разьмяшчаецца ў Брусэлі.

Геаграфія, дэмаграфія і мовы

Нідэрляндзкая і француская зьяўляюцца афіцыйнымі мовамі Бэнілюксу і яго інстытутаў. З агульнага насельніцтва 27,6 мільёнаў асобаў дзяржаваў-членаў 22,6 мільёнаў (82%) жывуць у Нідэрляндах ці Фляндрыі, дзе нідэрляндзкая зьяўляецца дзяржаўнай мовай. У франкамоўнай Валёніі пражываюць 3,5 мільёнаў (12,5%), у той час як большасць Брусэльскага сталічнага рэгіёну (яго насельніцтва складае 3,8%) размаўляе на францускай, хоць фармальна рэгіён лічыцца дзьвюхмоўным. У Люксэмбургу (1,74%) тры афіцыйных мовы: француская, нямецкая і люксэмбурская (заходнегерманскі, сярэдненямецкі культурны дыялект, які належыць да мазэльска-франскіх). Разам зь нямецкай супольнасьцю Бэльгіі гэта складае каля 2% нямецкамоўных жыхароў.

Зноскі

Спасылкі