Віктар Шніп: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
W (гутаркі | унёсак)
д +зьвязнасьць
Радок 27: Радок 27:
|Сайт =
|Сайт =
}}
}}
'''Віктар Шніп''' (нарадзіўся [[26 сакавіка]] [[1960]], в. [[Пугачы (вёска)|Пугачы]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]]) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны сваяк [[Адольф Шніп|Адольфа Шніпа]].
'''Віктар Шніп''' (нарадзіўся [[26 сакавіка]] [[1960]], в. [[Пугачы (вёска)|Пугачы]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]]) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны [[родзіч]] [[Адольф Шніп|Адольфа Шніпа]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 15:46, 20 верасьня 2015

Віктар Шніп
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Шніп Віктар Анатолевіч
Нарадзіўся 26 сакавіка 1960 (64 гады)
Сужэнец Людміла Рублеўская
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія
Гады творчасьці 1977 — наш час
Жанр верш, жарт
Мова беларуская мова[1]
Дэбют газэта «Чырвоная зьмена», 1977
Прэміі Прэмія імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987).
Ляўрэат сьпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла каханьня, любові крыж».
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Віктар Шніп (нарадзіўся 26 сакавіка 1960, в. Пугачы Валожынскага раёну) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Кроўны родзіч Адольфа Шніпа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, пэрыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газэце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газэтах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намесьнік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намесьнік галоўнага рэдактара, з 2008 году — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газэта «Чырвоная зьмена»). Аўтар кніг паэзіі «Гронка сьвятла» (1983), «Пошук радасьці» (1987), «Шляхам ветру» (1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданьне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга» (2014), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: -- Гу!» (1999).

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Прызнаньне

  • Член Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1984).
  • Ляўрэат прэміі імя Ўладзімера Маякоўскага Савету Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка сьвятла».
  • Ляўрэат сьпецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура» (2008) за кнігу «Страла каханьня, любові крыж».

Сям'я

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменьніца. Двое дзяцей.

Літаратура

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменьнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменьнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі