Шальке-04 Гельзэнкірхэн: розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link GA template (handled by wikidata) - The interwiki article is not good |
д абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
|Умяшчальнасьць = 61 673 |
|Умяшчальнасьць = 61 673 |
||
|Прэзыдэнт = [[Горст Гэльт]] |
|Прэзыдэнт = [[Горст Гэльт]] |
||
|Трэнэр = [[ |
|Трэнэр = [[Андрэ Брайтэнрайтэр]] |
||
|Чэмпіянат = [[Бундэсьліга]] |
|Чэмпіянат = [[Бундэсьліга]] |
||
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе |
|Сэзон = [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе 2014—2015 гадоў|2014—2015]] |
||
|Месца = |
|Месца = 6 месца |
||
|Прыналежнасьць = Нямецкія |
|Прыналежнасьць = Нямецкія |
||
|Сайт = http://www.schalke04.de/ |
|Сайт = http://www.schalke04.de/ |
Вэрсія ад 22:57, 14 жніўня 2015
Шальке 04 | |||||
Поўная назва | FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 траўня 1904 | ||||
Горад | Гэльзэнкірхэн, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Вэлтынс-Арэна Умяшчальнасьць: 61 673 | ||||
Прэзыдэнт | Горст Гэльт | ||||
Кіраўнік | Клеменс Тэніс[d] | ||||
Галоўны трэнэр | Андрэ Брайтэнрайтэр | ||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2014—2015 | 6 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
«Шальке 04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гэльзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клюбаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысячаў чалавек, і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[1][2]. Найлепшага выніку ў эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке 04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых дзьвюх камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гэльзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэрг». Талісмана клюбу клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[3].
Гісторыя
Раньнія гады
Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клюбу — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Грамадзтва ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу — «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог ў групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюбу зьяўвілася яшчэ адна мянушка — «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне — Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.
У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу. Клюб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусьціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.
Дасягненьні
- Чэмпіён Нямеччыны (7) — 1934, 1935, 1937, 1939, 1940, 1942, 1958
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (5) — 1938, 1972, 2001, 2002, 2011
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны — 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА — 1997
- Уладальнік Кубка Інтэртота — 2003, 2004
Склад
Па стане на 16 студзеня 2015 году
|
|
Крыніцы
- ^ ФК «Шальке 04»: Нас уже 100 000!. schalke04.ru
- ^ Wir sind 100.000! Schalke 04 durchbricht Schallmauer. schalke04.de
- ^ Erwin — FC Schalke 04. schalke04.de
Вонкавыя спасылкі
Шальке-04 Гельзэнкірхэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (рас.)
Шальке-04 — цяперашні склад
|
---|
1 Фэрман · 2 Аўвэян · 3 Граймль · 5 Мэркін · 6 Шаленбэрг · 7 Зэгуін · 8 Ляца · 9 Тэродэ · 10 Тэмпэльман · 11 Лясм · 17 Кабадай · 18 Ідрызі · 19 Караман · 21 Сапі · 22 Сысэ · 23 Чурлінаў · 24 Дрэксьлер · 25 Баўмгартль · 26 Калас · 27 Брунэр · 29 Мор · 32 Мюлер · 34 Лянгер · 35 Камінскі · 41 Матрычыяні · 42 Топ · 43 Уэдрааго · Трэнэр: Герартс |