Прыродазнаўчыя навукі: розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link FA template (handled by wikidata) |
д Робат: перанос 1 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q7991 |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Прыродазнаўчыя навукі| ]] |
[[Катэгорыя:Прыродазнаўчыя навукі| ]] |
||
[[nap:Scienzie d%27%27a natura]] |
Вэрсія ад 06:36, 5 жніўня 2015
Прыро́дазна́ўчыя наву́кі — навукі, якія прадметам вывучэньня маюць прыроду. Традыцыйна супрацьпастаўляюцца гуманітарным навукам, прадмет якіх мае каштоўнасную афарбоўку (В. Дыльтэй). Сярод прыродазнаўчых навук цэнтральнае месца займае фізыка, у рэчышчы якой склаўся навуковы мэтад і якая зьяўляецца агульным тэарэтычным грунтам дзеля пабудовы й разуменьня хіміі, біялёгіі, геалёгіі, астраноміі і іншых. Матэматыка ў Эўклідавых «Пачатках» паўстала таксама як навука прыродазнаўчая, а менавіта як апісальная навука аб прасторы — аб наяўным; але далейшае разьвіцьцё і фармалізацыя надалі матэматыцы інструмэнтальнае вымярэньне, пераўтварыўшы яе ў навуку аб мажлівым.
Існуюць пяць галіны прыродазнаўства, то бок астраномія, біялёгія, хімія, навукі пра Зямлю і фізыка. Гэтыя навукі адрозьніваюцца ад гуманітарных навук, як то мовазнаўства, антрапалёгія, літаратуразнаўства, а таксама фармальных навук, як то матэматыка і лёгіка. Нягледзячы на іхныя адрозьненьні, гэтыя навукі часам перасякаюцца. Напрыклад, сацыяльныя навукі і біялёгія перасякаюцца пры вывучэньні чалавека як арганізмаў, а таксама матэматыка рэгулярна выкарыстоўваецца ва ўсіх натуральных навуках.
Разам з традыцыйным выкарыстаньнем, прыродазнаўства можа ахопліваць натуральную гісторыю, якая ўзьнікла ў XVI стагодзьдзі, і засяроджвацца на апісаньнях і клясыфікацыях расьлінаў, жывёл, мінэралаў і іншых прыродных аб’ектаў.
Вонкавыя спасылкі
Прыродазнаўчыя навукі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гісторыя нядаўняй навукі і тэхніцы
- Прыродазнаўчыя навукі. Унівэрсытэт Дурэму