Ягайлавічы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3: Радок 3:
| Назва ў родным склоне = Ягайлавічаў
| Назва ў родным склоне = Ягайлавічаў
| Назва роду на мове арыгіналу =
| Назва роду на мове арыгіналу =
| Герб = COA of Jogailaičiai dynasty Lithuania.png
| Герб = POL COA Jagiellonowie.svg
| Шырыня выявы =
| Шырыня выявы =
| Подпіс выявы =
| Подпіс выявы =

Вэрсія ад 12:55, 21 ліпеня 2015

Ягайлавічы
Герб Ягайлавічаў
Герб Ягайлавічаў
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Тытулы: Вялікі князь, кароль
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Польскае Каралеўства, Рэч Паспалітая, Каралеўства Вугоршчына, Чэскае Каралеўства
Першы з роду: Ягайла (13521434)
Апошні з роду: Жыгімонт Аўгуст (15201572)
Адгалінаваньне роду: Гедымінавічы, Альгердавічы

Ягайлавічы (Ягелоны) — валадарская дынастыя Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ; 13771381, 13821387, 14401572), Польшчы (13861572), Вугоршчыны (14401444, 14901526) і Чэхіі (14711526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

  • Уладзіслаў Ягелончык(en) (1 сакавіка 1456, Кракаў — 13 сакавіка 1516, Буда), старэйшы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава ІІ ў 1471 г. і валадарыў да 1516 году. У 1490 г. яго абралі і каралём Вугоршчыны пад імем Уласла VI (валадарыў да 1516 г.). У 3-ім шлюбе ад Ганны з Фуа (14841506) меў сына Людвіка II (1506—1526) і дачку Ганну (1503, Буда —1547, Прага), якая выйшла за муж за аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда I Габсбурга.
    • Людвік II (1 ліпеня 1506, Буда — 29 жніўня 1526, Мохач), адзіны сын і спадкаемца Ўладзіслава ІІ, заняў вугорскі і чэскі стальцы ў 1516 г. (Лаяш II) і валадарыў да 1526 году. Загінуў у бітве пад Мохачам(en) (цяпер поўдзень Вугоршчыны) супраць асманскага войска на чале з султанам Сулейманам I. У выніку праз шлюб старэйшай сястры Ганны з аўстрыйскім эрцгерцагам Фэрдынандам I вугорскі і чэскі стальцы перайшлі да Габсбургаў, чые нашчадкі валадарылі ў Вугоршчыне і Чэхіі да 1918 году.
  • Ян I Ольбрахт (27 сьнежня 1459, Кракаў — 17 чэрвеня 1501), 3-і сын Казімера Ягайлавіча, пераняў уладу ў толькі Польшчы ў 1492 г. пасьля сьмерці бацькі. У выніку ўнія з ВКЛ спыніла існаваньне.
  • Аляксандар Казімеравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506), 4-ы сын Казімера Ягайлавіча, стаўся вялікім князем літоўскім у 1492 г. і валадарыў да 1506 году. У 1501 г. заняў і польскі сталец пасьля сьмерці брата Яна І Ольбрахта (валадарыў да 1506 г.).

Галерэя

Крыніцы

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Ягайлавічы // Вялікае Княства Літоўскае / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — 2-ое выд. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2007. — Т. 2. — С. 776. — 792 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0394-8

Літаратура