Розьніца паміж вэрсіямі «Буйнічы»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
27 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
д
пунктуацыя
д (пунктуацыя)
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Буйнічы ўпамінаюцца ў [[15 стагодзьдзе|XV ст.]] як цэнтар буйнога ўладаньня, што належала князям [[Фёдар Талочкавіч-Буйніцкі|Фёдару]] і [[Леў Талочкавіч-Буйніцкі|Льву]] Талочкавічам-Буйніцкім<ref name="Памяць">{{Літаратура/Памяць/Магілёўскі раён|к}}</ref>. У пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] мясьціна знаходзілася ў валоданьні [[Кіева-Пячэрская лаўра|Кіева-Пячорскага манастыра]]. У сьнежні [[1595]] Буйніцкае поле было месцам пераможнае [[Буйніцкая бітва|бітвы]] войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з старостам рэчыцкім М. Буйвідам над паўстанцамі на чале зь [[Севярын Налівайка|Севярынам Налівайкам]]<ref name="vkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 354.</ref>.
 
У [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стст. Буйнічы былі прыватнаўласьніцкім [[мястэчка]]м у [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], якое належала Саламярэцкім, [[Статкевічы|Статкевічам]], князю і старосту [[Жамойць|жамойцкаму]] А. Г. Палубінскаму, князям [[Сапегі|Сапегам]]<ref name="Памяць"/>. З [[1633]] на поўдзень ад паселішча існаваў [[Буйніцкі манастыр Святога Духа|манастыр Святога Духа]], які заснавалі [[Багдан Статкевіч]] і яго жонка [[Алена Саламярэцкая]]. За падтрымку вялікага князя [[Ян Казімер|Яна І Казімера Вазы]] ў абарончай [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайне супраць Маскоўскай дзяржавы]] [[1654]]—[[1667]] гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на [[млын]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 354.<name="vkl"/ref>. Пры манастыры дзейнічала друкарня<ref>Jaroszewicz-Pieresławcew Z. [http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/bha/11-1-2/16.htm Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (пераклад Ігара Клімава)] // [[Беларускі Гістарычны Агляд]]. Том 11 Сшытак 1—2 (20—21) сьнежань [[2004]]</ref>.
 
У час [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ў ліпені [[1708]] каля Буйнічаў месьціўся лягер швэдзкага войска на чале з [[Карл XІІ|Карлам ХІІ]] (г. зв. ''Карлава даліна''). Швэдзкія жаўнеры абрабавалі манастыр, аднак пазьней на загад швэдзкага караля іконы былі вернуты ў пусты манастыр, а два швэдзкія жаўнеры — павешаны<ref>{{Кніга|аўтар =Агеев А.Г., Климуть Я.И., Пушкин И.А.|частка = |загаловак = Перекрёстки Могилёвской истории|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца =Минск |выдавецтва = Туринфо|год = 2004 |том = |старонкі = 48-4948—49|старонак = |сэрыя = |isbn =985900124–3|наклад = }}</ref>. Побач зь мястэчкам існаваў [[фальварак]], які здаваўся ў арэнду. На [[1758]] — 35 двароў, уваходзілі ў склад Быхаўскага графства.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===

Навігацыйнае мэню