Лепель: розьніца паміж вэрсіямі
→Найноўшы час: дапаўненьне |
|||
Радок 81: | Радок 81: | ||
=== Найноўшы час === |
=== Найноўшы час === |
||
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй |
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Лепель абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. З [[кастрычнік]]у [[1919]] да [[14 траўня]] [[1920]] мясьціна знаходзілася пад польскай уладай. |
||
У [[1924]] Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у [[1935]]—[[1938]] — цэнтар акругі). У [[1925]] тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[3 ліпеня]] [[1941]] да [[26 жніўня]] [[1944]] Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. |
У [[1924]] Лепель вярнуўся ў [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну (у [[1935]]—[[1938]] — цэнтар акругі). У [[1925]] тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[3 ліпеня]] [[1941]] да [[26 жніўня]] [[1944]] Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. |
Вэрсія ад 19:48, 3 ліпеня 2015
Лепель | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1439 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Лепельскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 17 400 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2132 | ||||
Паштовы індэкс: | 211180 | ||||
СААТА: | 2227501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д.Каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. | ||||
± Лепель | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://lepel.vitebsk-region.gov.by/ |
Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 17,4 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.
Лепель — даўняе места гістарычнай Полаччыны. 11 верасьня 2010 непадалёк ад тутэйшага касьцёла Сьвятога Казімера, твору архітэктуры позьняга клясыцызму, урачыста адкрылі першы помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу.
Назва
Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму «Лепель». Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе лепшы, прыгожы) або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством)[1]. На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — «ліпа» (у сэнсе «возера сярод ліпавых лясоў»)[2]. Супрацоўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае «жоўтыя гарлачыкі». Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фіна-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як «альховы»[3].
Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьціны: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель[1].
Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Лепеля
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 з згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак[4].
У 1563 побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. У тым жа годзе Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад несупынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала мясьціну ў валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 Жыгімонт Аўгуст аддаў маёнтак у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.
На 1580 у месьце Лепель было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель)[5]. 19 траўня 1586 маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.
У 1772—1776 у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель стаў сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкай, з 1802 — Віцебскай губэрні. У 1797—1805 вялося будаваньне Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.
У 1821 у Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 — 4-клясная вучэльня. У 1833 места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня»[7]. На 1864 у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні.
У 1893 у Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 — настаўніцкая бібліятэка. У пач. ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; рэгулярна праводзіліся 4 кірмашы. У Першую сусьветную вайну 15 сакавіка — 28 верасьня 1918 Лепель займалі нямецкія войскі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лепель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 мясьціна знаходзілася пад польскай уладай.
У 1924 Лепель вярнуўся ў БССР, дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 — цэнтар акругі). У 1925 тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 Лепель знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
11 верасьня 2010 у цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)[8].
-
Азёрная вуліца
-
Ксяндзоў мост
-
Капаніцкая вуліца, касьцёл Сьвятога Казімера
-
Рог Поўсьвіскай і Капаніцкай
-
Царква, зьнішчаная бальшавікамі
-
Пляц Рынак, пошта
-
Чашніцкая вуліца, земская ўправа
-
Шляхецкая вуліца
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 — 3093 чал.; 1 студзеня 1880 — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў[9]; 1897 — 6284 чал.
- XX стагодзьдзе: 1939 — 13,8 тыс. чал.; 1959 — 9,7 тыс. чал.; 1970 — 13,1 тыс. чал.[10]; 1972 — 13,6 тыс. чал.[11]; 1991 — 19,6 тыс. чал.; 1997 — 19,4 тыс. чал.; 1998 — 19,4 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 18,8 тыс. чал.; 2007 — 18,7 тыс. чал.; 2009 — 17 280 чал.[12] (перапіс); 2010 — 17,4 тыс. чал.
Адукацыя
У Лепелі працуюць агратэхнічны каледж (у мінулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.
Культура
Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.
Мас-мэдыя
У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 — «Ленінскі сцяг»).
Забудова
Плян
У сучасным Лепелі захавалася рэгулярнае плянаваньне XIX ст. У 1964 і 1976 складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2-5-павярховыя будынкі. Паводле плянаваньня 1980 перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Барысаўскі тракт | Барысаўскі тракт | |
Войкава вуліца | Загуменная вуліца[13] | |
Данукалава вуліца Карла Маркса вуліца |
Шляхецкая вуліца | Пралетарская вуліца |
Дзяржынскага вуліца | Капаніцкая вуліца | |
Лабанка вуліца | Вакзальная вуліца | |
Ленінская вуліца Максіма Горкага вуліца |
Поўсьвіская вуліца | Пушкінская вуліца |
Савецкая вуліца | Чашніцкая вуліца | Нова-Чашніцкая вуліца |
Свабоды плошча | Рынак пляц | Саборная плошча |
Ульянка вуліца | Ульянка вуліца | |
Чуйкова вуліца | Чыгуначная вуліца | |
? | Азёрная вуліца | |
? | Маставая вуліца |
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 аднавілася праца Лепельскай ГЭС.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Лепеля |
---|
|
Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.
Транспарт
Аўтамабільны транспарт
Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).
Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу (Верхнядзьвінск), Докшыцы.
Чыгуначны транспарт
У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на дзень у будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.
Мескі транспарт
Мескі грамадзкі транспарт улучае аўтобусныя маршруты.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю»[14]. Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя.
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Лепель» пад адрасам вуліца Дзяржынскага, 21. Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Жамчужына» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».
Выдатныя мясьціны
Помнікі: Льву Сапегу.
- Гарадзішча (III—IV стагодзьдзі)
- Гістарычная забудова места (кан. ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў; фрагмэнты)
- Капліца Сьвятога Георгія (1900)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (1857—1876)
- Могілкі: юдэйскія; каталіцкія, брама і каплічкі (ХІХ ст.)
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1841—1844)
Страчаная спадчына
Галерэя
-
Касьцёл, галоўны фасад
-
Капліца Сьвятога Георгія
-
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
-
«Першы ўспамін пра Лепель»
-
На цэнтральным пляцы
-
Старая камяніца
Вядомыя асобы
- Яўген Жарнасек (нар. 1987) — беларускі штангіст
- Уладзімер Матыль (нар. 1927) — расейскі кінарэжысэр, сцэнарыст
- Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч
- Карл Саленік (1811—1851) — украінскі актор, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатру
Цікавыя факты
- У Лепельскім краязнаўчым музэі захоўваецца найстарэйшая беларуская дуда, вырабленая ў 1877 року.
Крыніцы
- ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999.
- ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 350.
- ^ Цікавасці: назва горада на Сайт пра Лепель і Лепельскае возера
- ^ Януш І. Лепель // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 206.
- ^ а б Януш І. Лепель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. С. 71.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 183.
- ^ Помнік Льву Сапегу паставілі, нягледзячы на пратэст праваслаўнага сьвятара // «Радыё Свабода», 13 верасьня 2010.
- ^ Kuściński M. Lepel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 150.
- ^ Януш І. Лепель // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 351.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Вехі мінулага
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лепельскага р-на. — Мн.: Беларусь, 1999. — 639, [1] с. ISBN 985-01-0291-8.
- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
Вонкавыя спасылкі
- Лепель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Лепель , Radzima.org
- Лепель на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- Лепель і Лепельскае возера
- Лепельскі дэканат на Catholic.by
|