Нікаля Анэлька: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎«Шанхай Шэньхуа»: артаграфія
д →‎«Шанхай Шэньхуа»: артаграфія
Радок 62: Радок 62:


=== «Шанхай Шэньхуа» ===
=== «Шанхай Шэньхуа» ===
[[3 сьнежня]] [[2011]] году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «[[Ньюкасл Юнайтэд|Ньюкасла]]» трэнэр сініх [[Андрэ Вілаш-Боаш]] у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. [[12 сьнежня]] «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клуб «[[Шанхай Шэньхуа]]».
[[3 сьнежня]] [[2011]] году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «[[Ньюкасл Юнайтэд|Ньюкасла]]» трэнэр сініх [[Андрэ Вілаш-Боаш]] у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. [[12 сьнежня]] «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клюб «[[Шанхай Шэньхуа]]».


=== Выступы ў зборнай ===
=== Выступы ў зборнай ===

Вэрсія ад 17:33, 13 чэрвеня 2015

Нікаля Анэлька
Нікаля Анэлька
Nicolas Sebastian Anelka
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 сакавіка 1979 (45 гадоў)
Вэрсаль, Францыя
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Моладзевыя клюбы
1983—1993
1993—1995
Трапэ
Клерфантэн
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1997
1997—1999
1999—2000
2000—2002
2002
2002—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2012
2012—
2013
2013—2014
2014
Пары Сэн-Жэрмэн
Арсэнал
Рэал Мадрыд
Пары Сэн-Жэрмэн
Лівэрпул
Манчэстэр Сіці
Фэнэрбахчэ
Болтан Ўандэрэрз
Чэлсі
Шанхай Шэньхуа
Ювэнтус
Ўэст Бромўіч Альбіён
Мумбаі Сіці
10 (1)
65 (23)
19 (2)
39 (10)
22 (5)
89 (37)
39 (14)
53 (21)
106 (37)
22 (3)
2 (0)
12 (2)
7 (2)
Зборныя
1998—2010 Францыя 69 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
5 лістапада 2014.

Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Бэльгія/Нідэрлянды-2000
Кубкі Канфэдэрацыяў
Золата Карэя/Японія-2001

Нікаля Сэбастыян Анэлька (па-француску: Nicolas Sebastian Anelka; нарадзіўся 14 сакавіка 1979 году ў Вэрсалі, Францыя) — францускі прафэсійны футбаліст, нападнік. Былы гулец зборнай Францыі. Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Мартынікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.

Кар’ера

«Пары Сэн-Жэрмэн»

Сваю кар’еру Анэлька пачаў у францускім «ПСЖ», зь якога ў 17-гадовым узросьце пераехаў у «Арсэнал» у пачатку 1997 году.

«Арсэнал»

На «Гайбэры» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменьне забіваць, якое дапамагло клюбу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Ангельшчыны Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкаслу».

«Рэал» Мадрыд

Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсэнал», і сам Анэлька былі здаволеныя ўгодай. У свой адзіны сэзон у Гішпаніі Нікаля пасьпеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».

ПСЖ, «Лівэрпул»

Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Бэрнабэў», Анэлька вярнуўся ў «ПСЖ» і за 18 месяцаў забіў у новым клюбе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Лівэрпул», дзе трэнэрам працаваў яго суайчыньнік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анэлька ня стаў гульцом асноўнага складу, і гэта стала чыньнікам яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.

«Манчэстэр Сіці»

У складзе «Гараджан» Анэлька забіваў рэгулярна: за два з паловай году 46 мячоў. Пэнальці, які Анэлька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 году, у вароты свайго цяперашняга клюбу, стаў чыньнікам адзінай паразы «Чэлсі» ў сэзоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.

«Фэнэрбахчэ»

Посьпех спадарожнічаў Анэлька і ў «Фэнэрбахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сэзону 2006/07.

«Болтан»

У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтара сэзону ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасьць да футбаліста лёнданскі «Чэлсі».

«Чэлсі»

11 студзеня 2008 году Анэлька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтану» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 году.

«Шанхай Шэньхуа»

3 сьнежня 2011 году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнэр сініх Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 сьнежня «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клюб «Шанхай Шэньхуа».

Выступы ў зборнай

Апошнія дзесяць гадоў Анэлька зьяўляецца сталым гульцом зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анэлька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Эўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.

Дасягненьні

Трансфэры

Усяго жа за час вандраваньня француза па эўрапейскіх клюбах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анэлька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсэнал» за 500 000 фунтаў.

Папярэднік
Майкл Оўэн
Лепшы малады футбаліст Ангельшчыны
1999
Наступнік
Гары К’юэл

Вонкавыя спасылкі

Нікаля Анэлькасховішча мультымэдыйных матэрыялаў