Хаўмэя (карлікавая плянэта): розьніца паміж вэрсіямі
д Removing Link FA template (handled by wikidata) |
д →Гісторыя: артаграфія |
||
Радок 3: | Радок 3: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе<ref>Дакладней, Хаўмэя была адкрыта групай дасьледчыкаў Калтэха ў Паломарскай абсэрваторыі 28 |
Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе<ref>Дакладней, Хаўмэя была адкрыта групай дасьледчыкаў Калтэха ў Паломарскай абсэрваторыі 28 сьнежня 2004, і ў ліпені 2005 году групай з гішпанскай абсэрваторыі Сьера Нэвада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцьця гл. [[:en:Controversy over the discovery of Haumea]].</ref>, 29 ліпеня 2005 году яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL<sub>61</sub> («2003» азначала дату адкрыцьця гішпанскімі дасьледчыкамі<ref>[http://www.cfa.harvard.edu/iauc/08500/08577.html IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6]{{ref-en}}</ref>). 7 верасьня 2006 году аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталёг малых плянэт як (136108) 2003 EL<sub>61</sub>. |
||
На званьне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзьве групы астраномаў: з Гішпаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны зьвяз абраў імя, прапанаванае амэрыканцамі. [[17 верасьня]] было абвешчана аб прысваеньні аб’екту імя Хаўмэя і прысваеньні яму статусу карлікавай плянэты<ref>[http://astro.uni-altai.ru/pub/article.html?id=2903 Хаумеа из внешней части Солнечной системы]{{ref-ru}}</ref>. |
На званьне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзьве групы астраномаў: з Гішпаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны зьвяз абраў імя, прапанаванае амэрыканцамі. [[17 верасьня]] было абвешчана аб прысваеньні аб’екту імя Хаўмэя і прысваеньні яму статусу карлікавай плянэты<ref>[http://astro.uni-altai.ru/pub/article.html?id=2903 Хаумеа из внешней части Солнечной системы]{{ref-ru}}</ref>. |
Вэрсія ад 22:23, 11 чэрвеня 2015
(136108) Хаўмэя — карлікавая плянэта, плютоід, транснэптунавы аб’ект (ТНА)[1]. Паводле дадзеных астраномаў з Палямарскай абсэрваторыі (Каліфорнія), мае памер, параўнальны з памерам Плютону, моцна выцягнутую форму і пэрыяд кручэньня вакол сваёй восі каля 4 гадзін. Мае 2 спадарожнікі з пэрыядамі звароту 18 і 49 сутак. Названая ў гонар гавайскай багіні ўрадлівасьці і дзетараджэньня[2].
Гісторыя
Аб’ект быў адкрыты ў 2005 годзе[3], 29 ліпеня 2005 году яму быў прысвоены папярэдні парадкавы нумар 2003 EL61 («2003» азначала дату адкрыцьця гішпанскімі дасьледчыкамі[4]). 7 верасьня 2006 году аб’ект быў занесены ў афіцыйны каталёг малых плянэт як (136108) 2003 EL61.
На званьне першаадкрывальнікаў гэтага аб’екта прэтэндавалі дзьве групы астраномаў: з Гішпаніі і ЗША. Міжнародны астранамічны зьвяз абраў імя, прапанаванае амэрыканцамі. 17 верасьня было абвешчана аб прысваеньні аб’екту імя Хаўмэя і прысваеньні яму статусу карлікавай плянэты[5].
Характарыстыкі
Агульная маса сыстэмы Хаўмэя вызначана па арбітах спадарожнікаў і складае 28% масы сыстэмы Плютону.
Вельмі хуткае кручэньне Хаўмэя павінна скажаць яе форму. Сапраўды, у Хаўмэя назіраюцца ваганьні яркасьці. Хоць прычынай гэтых ваганьняў можа быць неаднароднасьць паверхні (як у Плютону, у якога адхіленьні ў яркасьці дасягаюць 35%), для Хаўмэя прычынай зьмены яркасьці зьяўляецца, хутчэй за ўсё, яе выцягнутая форма[6]. Можна выказаць здагадку, што сярэдняя шчыльнасьць Хаўмэя вышэй, чым у яе суседзяў па поясе Койпэра — да 3 г/см³.
У гэтым выпадку памеры Хаўмэя — каля дыямэтра Плютону «ўздоўж» і ў два разы менш — «папярок», і Хаўмэя займае трэцяе або чацьвертае месца сярод транснэптунавых аб’ектаў пасьля Эрыса, Плютону і, магчыма, Макемаке.
Спэктар Хаўмэя паказвае, што яе паверхня, як і паверхня Харону, пакрыта пераважна вадзяным лёдам.
Магчыма, гэты «ваўчок» пояса Койпэра нарадзіўся ў выніку сутыкненьня двух нябесных цел. Большая частка лёгкіх кампанэнтаў (мэтан і вадзяны лёд) пасьля ўдару часткова зьнікла, часткова была выкінутая ў навакольную прастору і пасьля ўтварыла два спадарожнікі (магчыма, будуць адкрыты яшчэ спадарожнікі). Гіпотэза сутыкненьня ўскосна пацьвярджаецца тым, што на падобных арбітах абарочваюцца яшчэ як мінімум тры ТНА меншага памеру з аналягічнымі Хаўмэя спэктрамі — магчыма, «аскепкі» Хаўмеа і зруйнаваў пасьля ўдару аб’екта дыямэтрам каля 1600 км. Два іншыя ТНА-спадарожнікі, якія раней лічыліся «аскепкамі», маюць чырвоны колер і таму не адносяцца да ўдзельнікаў гэтага катаклізму. Пошук «аскепкаў» працягваецца.
У 2009 годзе доктар Пэдра Ласэрда (Pedro Lacerda) з Каралеўскага ўнівэрсытэту ў Бэлфасьце паведаміў пра тое, што на паверхні Хаўмэя каляровыя анамаліі — буйныя плямы, якія маюць чырвонае адценьне ў бачным дыяпазоне. Прырода і паходжаньне дадзенага аб’екта дакладна не ўстаноўлена. Меркавана гэта можа быць вобласьць навалы нейкіх мінэралаў ці арганічных злучэньняў[6]. Па іншай гіпотэзе «чырвоная пляма» ўяўляе сабой сьлед ад сутыкненьня Хаўмэя зь іншым нябесным целам[7].
Спадарожнікі
Дыямэтар большага спадарожніка (Хііяка) — каля 350 км, пэрыяд абарачэньня — 48,9 сутак, радыус арбіты — 49,9 тыс. км. Другі спадарожнік (Намака) прыкладна ўдвая менш першага, зьвяртаецца вакол Хаўмэя па арбіце зь вялікай паўвосьсю 25,6 тыс. км з пэрыядам 18 сутак.
Гл. таксама
Крыніцы
- ^ News Release — IAU0807: IAU names fifth dwarf planet Haumea (анг.)
- ^ 136108 Haumea (2003 EL61) (анг.) // JPL Small-Body Database Browser, California Institute of Technology
- ^ Дакладней, Хаўмэя была адкрыта групай дасьледчыкаў Калтэха ў Паломарскай абсэрваторыі 28 сьнежня 2004, і ў ліпені 2005 году групай з гішпанскай абсэрваторыі Сьера Нэвада. Аб палеміцы з нагоды даты і прыярытэту адкрыцьця гл. en:Controversy over the discovery of Haumea.
- ^ IAUC 8577: 2003 EL_61, 2003 UB_313, 2005 FY_9; C/2005 N6 (анг.)
- ^ Хаумеа из внешней части Солнечной системы (рас.)
- ^ а б Представлено описание карликовой планеты Хаумеа (рас.) // Компьюлента
- ^ На планете Хаумеа открыто большое красное пятно (рас.) // Мембрана