Ліга Эўропы УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Пераможцы: абнаўленьне зьвестак
Радок 9: Радок 9:


== Пераможцы ==
== Пераможцы ==
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2014—2015 гадоў|2013/2014]] — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2014—2015 гадоў|2014/2015]] — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2013—2014 гадоў|2013/2014]] — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2013—2014 гадоў|2013/2014]] — [[Сэвільля (футбольны клюб)|Сэвільля]] (Гішпанія)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2012—2013 гадоў|2012/2013]] — [[Чэлсі Лёндан|Чэлсі]] (Лёндан, Ангельшчына)
* [[Ліга Эўропы УЭФА 2012—2013 гадоў|2012/2013]] — [[Чэлсі Лёндан|Чэлсі]] (Лёндан, Ангельшчына)

Вэрсія ад 17:59, 28 траўня 2015

Ліга Эўропы УЭФА
Ліга Эўропы УЭФА

Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўндам плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім зьяўляецца клюб, які ў гэтым сэзоне ўдзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнду кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнду Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (па тры) яго выйгравалі «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале», «Лівэрпул» і «Сэвільля». Дзейным пераможцам зьяўляецца гішпанскі клюб «Сэвільля».

Пераможцы

Вонкавыя спасылкі

Ліга Эўропы УЭФАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў