Кіева-Пячэрская лаўра: розьніца паміж вэрсіямі
д дададзеная Катэгорыя:Сьвятыя месцы з дапамогай HotCat |
д {{Славутасьці Кіеву}} |
||
Радок 70: | Радок 70: | ||
{{Сусьветная спадчына ва Ўкраіне}} |
{{Сусьветная спадчына ва Ўкраіне}} |
||
{{7 цудаў Украіны}} |
{{7 цудаў Украіны}} |
||
{{Славутасьці Кіеву}} |
|||
[[Катэгорыя:Славутасьці Кіеву]] |
[[Катэгорыя:Славутасьці Кіеву]] |
Вэрсія ад 23:45, 27 траўня 2015
Манастыр | |
Краіна | Украіна |
Горад | Кіеў |
Каардынаты | 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д.Каардынаты: 50°20′56″ пн. ш. 30°33′44″ у. д. / 50.34889° пн. ш. 30.56222° у. д. |
Канфэсія | Праваслаўе |
Эпархія | Кіеўская эпархія |
Архітэктурны стыль | украінскае барока[d] |
Аўтар праекту | Феадосій Пячэрскі |
Заснавальнік | Антоні Пячэрскі |
Дата заснаваньня | 1051 |
Вядомыя насельнікі | |
Статус | частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Кіева-Пячэрская лаўра | |
Кіева-Пячэрская лаўра на Вікісховішчы |
Кі́ева-Пячэ́рская ла́ўра (па-ўкраінску: Києво-Печерська лавра) — дзяржаўны музэйны комплекс у Кіеве, ва Ўкраіне. Адзін зь першых па часе стварэньня манастыроў у Кіеўскай Русі. Заснаваны ў 1051 годзе пры Яраславе Мудрым манахам Антоніем, родам зь Любеча. Сузаснавальнікамі Пячэрскага манастыра сталі адзін зь першых вучняў Антонія — Феадосій і бізантыец — Феафан Грэк. Князь Сьвятаслаў II Яраславіч падарыў манастыру плято над пячорамі, дзе пазьней вырасьлі выдатныя каменныя храмы, упрыгожаныя жывапісам, кельлі, крапасныя вежы й іншыя будынкі. З манастыром зьвязаныя імёны летапісца Нестара (аўтара «Аповесьці мінулых гадоў»), мастака Аліпія.
З 1592 па 1688 год быў стаўрапігіяй Канстантынопальскага Патрыярха; з 1688 году манастыр атрымаў статут лаўры[1] і стаў «стаўрапігіёнам царскім і патрыяршым Маскоўскім»; у 1786 годзе лаўра была падпарадкаваная кіеўскаму мітрапаліту, які стаў яе сьвяшчэннаархімандрытам.
У Бліжніх і Далёкіх пячорах Лаўры знаходзяцца мошчы лісьліўцаў Божых, таксама ў Лаўры ёсьць і пахаваньні парафіянаў (напрыклад, магіла Пятра Аркадзевіча Сталыпіна).
У наш час ніжняя Лаўра знаходзіцца ў вядзеньні Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату), а верхняя Лаўра — у вядзеньні Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка.[2]
Крыніцы
- ^ Лавра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ^ Інфармацыя — Кіева-Пячэрскі запаведнік Архіўная копія ад 2012-11-28 г.
Вонкавыя спасылкі
Кіева-Пячэрская лаўра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў