Алесь Міцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 11: Радок 11:
|дата сьмерці = [[28 красавіка]] [[2015]]|месца сьмерці = [[Нью-Ёрк]]
|дата сьмерці = [[28 красавіка]] [[2015]]|месца сьмерці = [[Нью-Ёрк]]
}}
}}
'''Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч Міцке́віч''' ([[15 лістапада]] [[1919]] — [[28 красавіка]] [[2015]]) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады [[Беларуская народная рэспубліка|Беларускай народнай рэспублікі]]. Сын [[Міхаліна Міцкевіч|Міхаліны Міцкевіч]] — роднай сястры [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].
'''Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч Міцке́віч''' ([[15 лістапада]] [[1919]] — [[28 красавіка]] [[2015]]) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. Сын [[Міхаліна Міцкевіч|Міхаліны Міцкевіч]] — роднай сястры [[Якуб Колас|Якуба Коласа]].


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 20:31, 24 траўня 2015

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Алесь Міцкевіч
Дата нараджэньня 15 лістапада 1919 (104 гады)
Месца нараджэньня в. Мікалаеўшчына, Стаўпецкі павет
Дата сьмерці 28 красавіка 2015
Месца сьмерці Нью-Ёрк

Алякса́ндар (Але́сь) Іва́навіч Міцке́віч (15 лістапада 191928 красавіка 2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Сын Міхаліны Міцкевіч — роднай сястры Якуба Коласа.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету. Рыскі мірны дагавор падзяліў Беларусь паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Па розныя бакі ад мяжы апынуліся і Міцкевічы. Алесь, як і большасьць мікалаеўшчынскіх, застаўся пад Польшчай. У 1935 годзе скончыў 7-гадовую польскую пачатковую школу, пазьней — 6-месячныя савецкія настаўніцкія курсы ў Стоўбцах. Працаваў настаўнікам пачатковых школаў вёсак Жыгалкі і Крамец.

Зь лета 1944 году — на эміграцыі. Спачатку жыў у Аўстрыі. У 19491950 гадах актыўна ўдзельнічаў у працы Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацыяў у Францыі. У 1955 годзе на запрашэньне дзядзькі Міхася перебраўся за акіян. Праз шэсьць гадоў сьледам за Алесем прыехаў ягоны старэйшы брат Валянтын.

Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларуска-Амэрыканскага дапамогавага камітэту. Сябар, старшыня (19821997) Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Радны, старшыня (19791981) Царкоўнай Рады пры Катэдральным Саборы імя Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Цягам многіх гадоў распаўсюджваў газэту «Беларус» (Нью-Ёрк) па краінах расьсяленьня суродзічаў. Выдаваў двухтыднёвік БАЗА «Весткі і паведамленьні» (1982—1997), для жыхароў Нью-Ёрку й ваколіцаў штомесячна друкаваў машынапісны «Цыркуляр» (1996—1997). Неадменны скарбнік усіх згаданых арганізацыяў.

Браў актыўны ўдзел у зьбіраньні матэрыялаў да кнігі Зоры і Вітаўта Кіпеляў «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе» (1999), якое ахоплівае 90% усяго, што друкавалася пра Беларусь на Захадзе.

Быў шматгадовым сябрам Рады БНР.

Памёр у Нью-Ёрку 28 красавіка 2015. 2 траўня 2015 пахаваны на беларускіх могілках у горадзе Іст-Брансўік (штат Нью-Джэрзі) пасьля адпяваньня ў беларускай царкве Сьвятой Жыровіцкай Іконы Божай Маці[1]. Пакінуў жонку Тэрэсу, дачок Марыю, Ялянту і ўнука Юзіка.

Літаратура

  • Кніга «Памяць». Стаўбцоўскі раён. Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: «Беларуская энцыклапедыя», 2004. С. 701.
  • Лашкевіч К. Жыццё для Беларусі//Труд-7 в Беларуси, 29.06.2006/№ 115. С.15.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ К. Лашкевіч, "Салідарнасць". У Нью-Ёрку памёр пляменнік Якуба Коласа, 01.05.2015.