Мармоны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Joseph Smith receiving golden plates.jpg|right|thumb|250px|Джозэф Сьмітатрымлівае залатыя пласьціны]]'''Мармоны''' — неафіцыйная назва Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён.
[[Выява:Joseph Smith receiving golden plates.jpg|right|thumb|250px|Джозэф Сьміт атрымлівае залатыя пласьціны]]'''Мармоны''' — неафіцыйная назва Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён.


== Гісторыя ўзьнікненьня ==
== Гісторыя ўзьнікненьня ==

Вэрсія ад 03:45, 24 лютага 2008

Джозэф Сьміт атрымлівае залатыя пласьціны

Мармоны — неафіцыйная назва Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён.

Гісторыя ўзьнікненьня

Узьнікненьне Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён звязана з асобай Джозэфа Сьміта (1805, Вэрмонт, ЗША - 1844, Мізуры, ЗША). Паводле ягоных словаў, вясной 1820 году ў адказ на яго малітву яму зьявіліся асабіста Бог Айцец і яго Сын Ісус Хрыстос. Яны сказалі Джозэфу, што з усіх існуючых у той час цэркваў ніводная не зьяўляецца праўдзівай, бо тая Царква, якая была заснаваная самім Хрыстом, паступова адступіла ад ісьціны. Яны таксама сказалі яму, што ў яго ёсьць вельмі важная жыцьцёвая місія, аб дэталях якой, аднак, адразу не было сказана. Праз чатыры гады пасьля гэтага першага відзежу Джозэф Сьміт заявіў пра наступную сустрэчу з Нябесным пасланьнікам - у гэты раз з анёлам, імя якога было Мароній. Гэты пасланьнік расказаў Джозэфу пра старажытны манускрыпт, які быў напісаны старажытнымі прарокамі на Амэрыканскім кантынэньце. Гэты манускрыпт быў схаваны ў зямлі, і місія Джозэфа Сьміта была ў тым, каб перакласьці старажытныя пісаньні на сучасную мову. Яшчэ праз тры гады Джозэф Сьміт атрымаў памянёны манускрыпт, які быў перакладзены на ангельскую мову і выдадзены у 1830 годзе пад назвай "Кніга Мармона". Хутка пасьля гэтага, а менавіта 6 красавіка 1830 году была заснаваная Царква Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён. Джозэф Сьміт стаў першым прэзыдэнтам і Прарокам гэтай Царквы, якая, як было заяўлена, зьяўляецца адзінай праўдзівай Царквой на ўсёй Зямлі, бо менавіта Ісус Хрыстос праз свайго Прарока Джозэфа Сьміта аднавіў яе.

Далейшая гісторыя

Адразу пасьля заснаваньня прыхільнікі і члены Царквы падвяргаліся сур'ёзным рэпрэсіям. З гэтай прычына яны часта зьмянялі месца жыхарства. З 1830 па 1836 год цэнтрам Мармонаў стаў горад Кіртланд (Агаё). Пасля выгнаньня з Кіртланду, пераадольваючы цяжкія перасьледаваньні, члены Царквы мармонаў спрабавалі замацавацца ў штаце Мізуры, але толькі ў 1839 годзе яны здолелі на некаторы час асесьці ў штаце Іліноіс, дзе заснавалі горад Наву. Пасля пакутніцкай гібелі Джозэфа Сьміта мармоны былі змушаныя пакінуць і гэтае месца, накіраваўшыся на неасвоеныя землі ў Скалістых гарах. Іх вёў пераемнік Джозэфа Сьміта Брыгам Янг. Мармоны вельмі трывала замацаваліся на новым месцы і, нягледзячы на новыя перасьледаваньні, паступова ўмацаваліся як эканамічная і грамадзянская сіла. Новым цэнтрам мармонаў стаўся Солт-Лэйк-Сіці. Зь сярэдзіны 19 стагодзьдзя пачынаецца інтэнсіўная праца мармонскіх місіянэраў за межамі ЗША, вынікам чаго сталася інтэрнацыяналізацыя Царквы мармонаў. У Беларусі першыя мармонскія місіянэры зьявіліся напачатку 1993 году. На гэты час мармоны маюць дзьве невялікія абшчыны (прыходы) у Менску і адну ў Віцебску. Паасобныя члены царквы мармонаў жывуць амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі.

Рэлігійныя погляды

Царква Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён верыць у тое, што была адноўленая самім Хрыстом праз адкрыцьцё сучасным прарокам. Мармоны вераць у тую ж структуру Царквы, якая была у часе зямнога служэньня Ісуса Хрыста, а менавіта: у Апосталаў (Царквой мармонаў кіруе Прарок і рада Дванаццаці Апосталаў), сямідзесятых, прасьвітараў і г.д. Важнай часткай рэлігіі мармонаў зьяўляецца няспыннае адкрыцьцё ад Бога, якое атрымлівае Прарок і Апосталы. Такім чынам, іх словы і вучэньні зьяўляюцца для мармонаў такім жа Словам Божым, як і словы старажытных Апосталаў і Прарокаў. Мармоны вераць ня толькі ў Біблію, але і ў тое, што Кніга Мармона зьяўляецца Сьвятым Пісаньнем. Апроч Бібліі і Кнігі Мармона ў іх канон уваходзяць таксама кнігі Вучэньне і Запаветы, Каштоўная Пярліна. Важнай часткай вучэньня Царквы мармонаў зьяўляецца так званы закон здароўя: мармоны ня п'юць алькаголь, ня паляць, ня п'юць гарбаты і кавы. У апошні час кіраўніцтва Царквы мармонаў вельмі шмат выступала супраць парнаграфіі, азартных гульняў.

Вонкавыя спасылкі

Мармонысховішча мультымэдыйных матэрыялаў