Перайсьці да зьместу

Бясконцасьць: розьніца паміж вэрсіямі

27 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
стыль
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
стыль
Радок 2:
'''Бяско́нцасьць''' (у выглядзе сымбалю — ∞) — паняцьце ў [[матэматыка|матэматыцы]] і [[філязофія|філязофіі]], якое зьвяртаецца да нейкай велічыні, якая ня мае межаў або канца. У матэматыцы бясконцасьць уводзіцца ў кантэксьце [[тэорыя мностваў|тэорыі мностваў]]. Уяўленьне пра бясконца малыя і бясконца вялікія зьменныя велічыні — адно з галоўных у [[матэматычны аналіз|матэматычным аналізе]]<ref>{{Літаратура/Матэматычная энцыкляпэдыя (Менск, 2001)}}</ref>. У сыстэме лікаў зваротная бясконцасьць ёсьць бясконцай колькасьцю, то бок лікам, які перавышае любы [[рэчаісны лік]]. [[Георг Кантар]] фармалізаваў многія ідэі, зьвязаныя з бясконцасьцю і бясконцымі мноствамі ў канцы [[19 стагодзьдзе|XIX]] і пачатку [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзяў]]. Ён сьцьвярджаў, што існуе бясконцае мноства розных памераў<ref>Gowers, Timothy; Barrow-Green, June; Leader, Imre (2008). [http://books.google.com/books?id=LmEZMyinoecC «''The Princeton Companion to Mathematics''»]. Princeton University Press. p. 616. ISBN 0-691-11880-9.</ref>. Напрыклад, мноства [[цэлы лік|цэлых лікаў]] ёсьць вылічальна бясконцымі, а мноства рэчаісных лікаў ёсьць невылічальнай бясконцасьцю.
 
Гістарычна першымі праблемамі бясконцасьці ёсьць пытаньні аб скончанасьці [[прастора|прасторы]] і [[час]]у, колькасьці рэчаў у сьвеце, больш складаныя праблемы — магчымасьць бясконцага дзяленьня кантынуўму, магчымасьць апэраваньня зь бясконцымі аб’ектамі, прырода і паводзіны бясконца малых велічыняў, наяўнасьць розных тыпаў бясконцасьці і суадносіны паміж імі<ref>[http://iph.ras.ru/elib/0397.html Бесконечное]. Новая философская энциклопедия. Институт философии Российской Академии Наук.</ref>. Найбольш глыбокаеглыбока дасьледаваньнебясконцасьць бясконцасьці прадпрынятадасьледаваная ў матэматычнай [[тэорыя мностваў|тэорыі мностваў]], у якой пабудавана некалькі сыстэмаў вымярэньняў розных відаў бясконцых аб’ектаў, аднак без дадатковых штучных абмежаваньняў такія пабудовы выклікаюць шматлікія [[парадоксы тэорыі мностваў|парадоксы]], шляхі іхнага пераадоленьня, статус тэарэтыка-множных пабудоваў, іхных абагульненьняў і альтэрнатываў зьяўляюцца асноўным кірункам дасьледаваньняў бясконцасьці ў [[філязофія|філёзафаў]] сучаснасьці.
 
== Сымбалі ==
Ананімны ўдзельнік