Такай-Хэдзьялья: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
д выдаленая Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Славакіі; дададзеная Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Славаччыны з дапамогай [[Вікіпэдыя:Прылад...
Радок 36: Радок 36:


[[Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Вугоршчыны]]
[[Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Вугоршчыны]]
[[Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Славакіі]]
[[Катэгорыя:Вінаробныя рэгіёны Славаччыны]]

Вэрсія ад 20:21, 22 красавіка 2015

Вінаграднікі Такая-Хедьяльі

Такай-Хедьялья (Такай) (па-вугорску: Tokaj) — вінаробчы раён, дзе вырабляюць такайскія віны з белых гатункаў вінаграду. Асноўная частка рэгіёна знаходзіцца на тэрыторыі Вугоршчыны; меньшая і не такая славутая яго частка — на поўдні Зэмпліна (7 вёсак у Трэбішаўскі раён) у Славакіі.

Гісторыя вінаробства ў Такаі

Такайскі вінны склеп (Вугршчына)

Самае першае сьведчаньне аб існаваньні такайскага вінаробства адносіцца да 1550 году. Вугорскі паэт Іштван Чуйяк з Мішкальца па-вугорску: Miscolczi Czulyak István ўзьвялічыў у сваім вядомым жартоўным гімне «Jocoserium» такайскія віны з Тарцаля і Мезеша.

Сучасны спосаб вытворчасьці лепшых такайскіх вінаў (з дапамогай высакароднай плесьні Botrytis cinerea) быў вынайдзены капэлянам сям’і Ракацы. У 1683 годзе польскія рыцары, якія зьнялі турэцкую аблогу Вены, прывезьлі такайскае віно ў Рэч Паспалітую. У 1703 годзе князь Ракацы даслаў партыю віна Людовіку XIV- з тага часу віно стала вядома і ў Францыі.

У 1908 годзе была афіцыйна зацьвержана зона вытворчасьці такайскіх він. У той час Вугоршчына і Славакія ўваходзілі ў адзінае дзяржаўнае ўтварэньне — Аўстра-Вугоршчыны; гэтым тлумачацца пазьнейшыя прэтэнзіі Славакіі (да якой пасьля падзела краіны адышла частка вінаробчага раёна Такай на вытворчасьць такайскіх він.

Пасьля прыхода да ўлады камуністаў у 1949 годзе шмат якія з традыцый вытворчасьці Такая былі парушаны. Толькі ў 1990-ыя гады старажытныя мэтады вытворчасьці віна пачалі адраджацца, ў тым ліку і пад дзяржаўным кантролем.

Славацкі Такай

Прэтэнзіі Славакіі на вытворчасьць такайскіх він лічыцца гістарычна абаснаванымі. У 1908 годзе, калі была афіцыйна зацьверджана зона вытворчасьці такайскіх він, Вугоршчына і Славакія ўваходзілі ў Аўстра-Вугоршчыну; пасьля падзелу імпэрыі да Славакіі адышла частка такайскіх вінаграднікаў — 7 вёсак у Трэбішаўскім раёне на поўдні Зэмпліна.

У сярэдзіне 20 стагодзьдзя вугорцы лічылі за лепшае проста скупляць практычна усё віно, якое выраблялася на славацкай частцы такайскіх вінаграднікаў, пасьля чаго рэалізоўвалі пад назвай вугорскага такая.

У 1989 годзе славацкія вінаробы паставілі на рынак славацкі такай (Tokajske vino), што выклікала доўгачасовую судовую справу паміж дзьвюма краінамі, якая да гэтага часу не разьвязаная. Некаторыя тыпы славацкіх такайскіх він, якія вырабляюцца цяпер, вельмі высокай якасьці, але значна больш танныя.

Абарона гандлёвай маркі

Вугорскія вінаробы змагаюцца за выключнае права на гандлёвую марку «Такай». Складаная судовая справа са Славакіяй — не адзіны выпадак такога кшталту: у 2008 Вугоршчына здолела дамагчыся пераназваньня эльзаскага віна такай піно гры ў піно гры д’эльзас. Пры гэтым віно з назвай «Такай» працягвае вырабляць крымскі завод Масандра.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Токай // Джонсон Х., Робинсон Дж. Вино: Атлас мира. М.: Изд-во Жигульского, 2002. с, 250—251.
  • Токай-Хедьялья // Каллек К. вино: иллюстрированая энциклопедия. М.: Лабиринт-Пресс. 2003. С. 224—227, 239