Малдова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 41: Радок 41:


У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі [[Днестр]], вылучаецца [[Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка]] — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.
У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі [[Днестр]], вылучаецца [[Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка]] — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.

Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% населяньня, па звесткам перапісу 2004 года) вызнаюць праваслаўе.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе Малдаўскага княства, у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:<blockquote>"Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой."</blockquote>У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.
Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў ([[Кіеўская Русь]], Галіцкае княства, [[Залатая Арда]]). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе [[Малдаўскае княства|Малдаўскага княства]], у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і [[Малдаване|малдаванах]], адзначаў:<blockquote>"Вера і абрады [[Малдаване|малдаванаў]] вельмі блізкія да царквы [[Грэцыя|грэцкай]] і [[Армэнія|армянскай]]; сьвятары ў іх ажэньваюцца. [[Малдаване]] асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых [[конь|коней]], здольных для паходаў і бітваў. Падобна [[вугорцы|вугорцам]], яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой."</blockquote>У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.


У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.
У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.

Вэрсія ад 21:14, 29 сакавіка 2015

Малдова
Republica Moldova
Сьцяг Малдовы Герб Малдовы
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Limba noastră»
Месцазнаходжаньне Малдовы
Афіцыйная мова румынская[1]
Сталіца Кішынёў
Найбуйнейшы горад Кішынёў
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Нікалаэ Тымофці
Юры Лянкэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
138-е месца ў сьвеце
33 846 км²
1,4%
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць
132-е месца ў сьвеце
3 558 500[2]
121,9/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
141 месца ў сьвеце
$14,884 млрд
$4182
Валюта Леў (MDL)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад СССР

27 жніўня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню .md
Тэлефонны код +373

Рэспу́бліка Малдо́ва (па-румынску: Republica Moldova) — сухапутная краіна ва Ўсходняй Эўропе, мяжуе з Румыніяй на захадзе і Ўкраінай на ўсходзе.

У межах Малдовы, на ўсходнім беразе ракі Днестр, вылучаецца Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка — не прызнанае дзяржаўнае ўтварэньне, незалежнасьць якога абвешчаная 25 жніўня 1991 году.

Адрозьніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасьцю. Большая частка вернікаў (каля 93% населяньня, па звесткам перапісу 2004 года) вызнаюць праваслаўе.

Гісторыя

Да XIV стагодзьдзя тэрыторыя сучаснай Малдовы была часткаю валоданьняў розных пляменных зьвязаў (гета-дакі, готы, анты) і дзяржаўных утварэньняў (Кіеўская Русь, Галіцкае княства, Залатая Арда). З другой паловы XIV стагодзьдзя - у складзе Малдаўскага княства, у XVI-XVIII стагодзьдзях - пад падпарадкаваньнем Асманскай імпэрыі. Польскі гісторык XVI стагодзьдзя Леанарда Гарэцкі, кажучы аб Малдове і малдаванах, адзначаў:

"Вера і абрады малдаванаў вельмі блізкія да царквы грэцкай і армянскай; сьвятары ў іх ажэньваюцца. Малдаване асабіста славяцца коньніцай, нават бяднейшыя зь іх маюць верхавых коней, здольных для паходаў і бітваў. Падобна вугорцам, яны ўзброены шчытом, шлемам і дзідой."

У 1711 годзе малдаўскі гаспадар Дзьмітры Кантэмір у Ясах прысягнуў на вернасьць Расеі. У выніку няўдачнага для Расейскай арміі Прутскага пахода ён са сваёй сям'ёй і прыдворнымі перасяліўся ў Расею, дзе стаў адным з прыбліжных Пятра І.

У канцы XVIII стагодзьдзя ў выніку расейска-турэцкай вайны да Расейскай імпэрыі адышло левабярэжжа Днястра, у 1812 - Бэсарабія. У 1858-1861 гадах Малдова і Валахія аб'ядналіся ў дзяржаву, якая пасьля атрымала назву Румынія.

У 1917 абвешчана Малдоўская Дэмакратычная Рэспубліка. З 1918 году - Бэсарабія ў складзе Румыніі. У 1924 на тэрыторыі Ўкраінскай ССР утворана Малдоўская АССР.

У чэрвені 1940 году ў выніку падпісаньня Пакту Молатава-Рыбэнтропа Румынія была прымушана саступіць Бэсарабію і Паўночную Буковіну СССР. У выніку ўтворана Малдоўская ССР. У час Другой сусьветнай вайны, у 1941-1944, была занятая нямецкімі і румынскімі войскамі і было ўтворана Губэрнатарства Бэсарабія. 24 жніўня 1944, у выніку Яска-Кішынёўскай апэрацыі, тэрыторыя Бэсарабіі была зноў занятая савецкімі войскамі.

27 жніўня 1991 абвешчана незалежнасьць Рэспублікі Малдова.

Канфлікт паміж малдоўскімі і прыднястроўскімі ўладамі, распачаты ў 1989, у 1992 прывёў да ўзброенага проціваборства і шматлікіх ахвяраў з абодвух бакоў. Канфлікт атрымалася спыніць дзякуючы ўмяшаньню Расеі і, у прыватнасьці, дзякуючы прысутнасьці на тэрыторыі Прыднястроўя расейскіх узброенных сіл. У цяперашні час бясьпеку ў зоне канфлікту забясьпечваюць Сумесныя міратворчыя сілы Расеі, Малдовы, Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі і ваенныя назіральнікі ад Украіны. У ходзе шматлікіх перамоваў пры пасярэдніцтве Расеі, Украіны і АБСЭ дасягнуць пагадненьня з нагоды статусу Прыднястроўя пакуль не атрымалася. Адносіны паміж бакамі канфлікту застаюцца напружанымі.

У 1994 прынята Канстытуцыя, дзеючая да гэтага часу. У красавіку 2009 году ў Кішынёве адбыліся антыўрадавыя беспарадкі.

Адміністрацыйны падзел

Малдова падзяляецца на 39 адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню: 32 раёны, 5 муніцыпіі і 2 аўтаномныя ўтварэньні Гагавузія (Găgăuzia) і Прыднястроўе (Stînga Nistrului). Усяго ў Малдове 60 гарадоў і 917 вёсак.

Частку тэрыторыі краіны займае непрызнаная самаабвешчаная Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка. Тэрыторыі, якія знаходзяцца пад яе кантролем, афіцыйна ўваходзяць у Аўтаномнае тэрытарыяльнае ўтварэньне з асаблівым прававым статусам Прыднястроўе, што зьяўляецца адной з аўтаномій.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Малдовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў