Вітэзслаў Новак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Бібліяінфармацыя}}
д →‎Творы: + commonscat
Радок 19: Радок 19:
* '''Песьні''': Jarní nálady ([[1900]]), Melancholie ([[1901]]), Údolí nového království ([[1903]]), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon ([[1912]]), Síla a vzdor ([[1916]]—[[1917]]), Domov ([[1941]]), Jihočeské motivy ([[1947]])
* '''Песьні''': Jarní nálady ([[1900]]), Melancholie ([[1901]]), Údolí nového království ([[1903]]), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon ([[1912]]), Síla a vzdor ([[1916]]—[[1917]]), Domov ([[1941]]), Jihočeské motivy ([[1947]])


{{Commonscat|Vítězslav Novák}}
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна1клястэр6}}
{{Ізаляваны артыкул|сіраціна1клястэр6}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}

Вэрсія ад 22:13, 27 сакавіка 2015

Ві́тэзслаў Но́вак (па-чэску: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 сьнежня 1870, Камяніцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог.

Біяграфія

Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і лекара. Бацька музыканта сьпяваў у хоры, маці грала на піяніна. Пасьля сьмерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песьні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту і адначасова ў Праскую кансэрваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазыцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзэфа Іранэка, сярод іншых яго пэдагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты пэрыяд Новак зьмяніў сваё імя на славянскае Вітэзслаў. Пакінуўшы ўнівэрсытэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансэрваторскі дыплём у 1893 годзе. Па рэкамэндацыі Ёганэса Брамса ў бэрлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненьні Новака. З 1896 году Новак інтэнсіўна займаўся зьбіраньнем чэскага музычнага фальклёру.

У 19011917 годах нефармальнае кола музыкаў і іншых творчых асоб, якія зьбіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філярмоніі» (па-чэску: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фармаваньня чэскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасьці, Ёзэф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 19091920 гг. Новак выкладаў у Праскай кансэрваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ільля Гурнік і многія іншыя чэскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазытар Мікалай Калеса.

У міжваенны пэрыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Праскай кансэрваторыі, у 19191922 і 19271928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзяленьня Чэскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэская нацыянальная музыка. У пасьляваенныя гады напісаў вялізныя мэмуары «Пра сябе і іншых» (па-чэску: O sobě a jiných).

Кампазыцыі Новака можна аднесьці да нэарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжаньня некаторых дасьледчыкаў, таксама Клёда Дэбюсі і Рыхарда Штраўса.

Творы

  • Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
  • Опэры: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
  • Балет: Signorina Gioventu (19261928), Nikotina (1929)
  • Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
  • Песьні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (19161917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)

Вітэзслаў Новаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў