Турызм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Радок 20: Радок 20:


[[Катэгорыя:Турызм| ]]
[[Катэгорыя:Турызм| ]]

{{Link FA|eu}}

Вэрсія ад 21:12, 9 сакавіка 2015

Турысты
Турысты

Турызм — часовыя выезды (падарожжы) людзей у іншую краіну ці мясцовасьць, адрозную ад месца пастаяннага жыхарства на тэрмін ад 24 гадзін да 6 месяцаў на працягу аднаго каляндарнага году або зь зьдзяйсьненьнем ня менш за адзін начлег у забаўляльных, аздараўленчых, спартыўных, гасьцявых, пазнавальных, рэлігійных і іншых мэтах без занятку дзейнасьцю, якая аплачваецца зь мясцовай крыніцы. Чалавека, які ажыцьцяўляе такое падарожжа, мянуюць турыстам.

Беларусь

За 2010 г. адбылося 3,9 млн прыбыцьцяў падарожнікаў у Беларусь[1] (41% ад насельніцтва). Цягам 2010 г. звыш 400 тыс. чалавек (4,2% ад насельніцтва Беларусі) прайшлі аздараўленьне ў беларускіх санаторыях і курортах, у тым ліку 105 тыс. іншаземцаў (26,3% ад агульнай колькасьці). Звыш 55% замежных падарожнікаў склалі расейцы. У 2009 годзе звыш 70 тыс. іншаземцаў адпачыла ў сельскіх сядзібах[2].

У 2013 г. паслугі 1085 падарожніцкіх прадпрыемстваў Беларусі скарысталі звыш 920 тыс. падарожнікаў (9,7% ад насельніцтва), у тым ліку 136,8 тыс. іншаземных (14,9% ад агульнай колькасьці). Іншаземцы у сярэднім знаходзіліся ў краіне 4 дні і пераважна паходзілі з Расеі (111,3 тыс.; 81,4%). На канец году адначасовая зьмяшчальнасьць гасьцініцаў складала 29,9 тыс. месцаў (0,3% ад насельніцтва). Іх сярэдняя загрузка склала 41%[3].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Турызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў